Капліца Аляксандра Неўскага (Паддубна): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Капліца ў імя святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага''' пабудаван каля в. Падду...'
 
KrBot (размовы | уклад)
др + {{няма катэгорый}}
Радок 1:
'''Капліца ў імя святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага''' пабудаван каля в. [[Паддубна]] Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці.
 
== Гісторыя ==
За 2 км ад вёскі, ва ўрочышчы Высокая Гара. Пабудавана ў 1912 г., калі войскі рускай 3-й Заходняй арміі пад камандаваннем генерала А.П. Тармасава 31.7.1812 г. атрымалі перамогу над карпусамі аўстрыйскім К. Шварцэнберга і саксонскім Ж.Л. Рэнье. На сценах капліцы былі высечаны назвы воінскіх часцей, якія ўдзельнічалі ў бітве, і імёны загінуўшых воінаў. На фасадзе мелася мемарыяльная металічная пліта з надпісам «Доблесным предкам, погибшим в бою при Городечно». У гады Вялікай Айчынай вайны была разбурана (захаваўся 8-гранны мараваны подыум). Адноўлена ў 1992 — 93 гг. паводле праекта, распрацаванага ў архітэктурна-праектнай майстэрні «Брэстархпраект».
 
== Архітэктура ==
У аснову архітэктурна-стылёвай трактоўкі капліцы пакладзены формы класіцызму. Вырашаны цэнтрычным 8-гранным збудаваннем, узнятым на высокі мураваны подыум. Вежападобны будынак накрыты пластычным па форме ўвагнута-выпуклым гранёным купалам з макаўкай у завяршэнні. Плоскасныя грані капліцы крапаваны па баках пілястрамі. Па цэнтры прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі і ўваходным праёмам, да якога вядзе лесвіца подыум.
 
== Літаратура ==
* Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
 
{{няма катэгорый}}