Розніца паміж версіямі "Навагрудак"

52 байты дададзена ,  3 гады таму
→‎Гісторыя: вікіфікацыя
(→‎Гісторыя: вікіфікацыя)
 
== Гісторыя ==
Паводле археалагічных даследаванняў [[славяне|славянскае]] ({{далей}} [[Славянская каланізацыя Беларусі|Славянская каланізацыя]]) паселішча на тэрыторыі сучаснага Навагрудка ўзнікла ў канцы [[10 ст.|X ст.]], умацаванні да сярэдзіны [[11 ст.|XI ст.]]<ref>Гурэвіч</ref> Частка даследчыкаў лічыць за першую згадку Навагрудка ў пісьмовых крыніцах паведамленне пад [[1044]] годам пра будаўніцтва новага горада, якое на іх меркаванне звязана з паходам вял. кн. кіеўскага [[Яраслаў Уладзіміравіч|Яраслава Мудрага]] на [[Літва|Літвy]]<ref>Ермаловіч. Старажытная Беларусь</ref>, упершыню гэту версію прапанаваў [[Васіль Мікітавіч Тацішчаў|В. Тацішчаў]]. Хаця такая датыроўка заснавання горада і супадае з археалагічнымі дадзенымі, але з саміх крыніц немагчыма зрабіць высновы, што маецца на ўвазе заснаванне менавіта Навагрудка. Мелася на ўвазе будаўніцтва новых умацаванняў у [[Вялікі Ноўгарад|Вялікім Ноўгарадзе]].<ref>Баранаўскас…</ref> У XII ст., паводле археалагічных даследаванняў, горад складаўся з [[дзядзінец|дзядзінца]] ([[Замкавая гара, Навагрудак|Замкавая гара]]), [[вакольны горад|вакольнага горада]] і [[пасад]]а.
 
У [[13 ст.|XIII]]—[[14 ст.|XIV ст.]] Навагрудак — цэнтр удзельнага Новагародскага княства, пад [[1235]] годам згадваецца князь [[Ізяслаў Новагародскі]]. У канцы 1240-х — пачатку 1250-х гадоў Навагрудак перайшоў пад уладу літоўскага князя [[Міндоўг]]а, акалічнасці гэтага пераходу дасюль спрэчныя, князем і намеснікам свайго бацькі ў Навагрудку быў Міндоўгаў сын [[Войшалк]]. У гэты час быў пакладзен пачатак [[утварэнне ВКЛ|утварэнню ВКЛ]], буйнейшым і адным з асноўных цэнтраў якога быў Навагрудак. Спрэчкі паміж Міндоўгам і яго літоўскімі родзічамі, што нашлі прытулак на [[Валынь|Валыні]], сталі падставай да вялікай вайны з [[Галіцка-Валынскае княства|Галіцка-Валынскім княствам]], якое зрабіла некалькі буйных паходаў на горад, што прымусіла Міндоўга пайсці на саюз з [[Лівонскі ордэн|Лівонскім (Інфлянцкім) ордэнам]]. У [[1253]] г. Міндоўга ад імя [[Папа Рымскі|папы рымскага]] каранавалі на караля Літвы (першы і апошні такі тытул у гісторыі [[ВКЛ]]), каранацыя магла адбыцца і ў Новагародку. Такая магчымасць дае падставу шэрагу гісторыкаў лічыць Новагародак першай [[сталіца]]й ВКЛ, але цяжка з упэўненасцю сказаць, ці была наогул сталіца ў тагачасным ВКЛ. У 1254 г. Войшалк заключыў ад імя бацькі мір з Галіцка-Валынскім княствам і перадаў Навагрудак [[Раман Данілавіч|Раману Данілавічу]]. Пасля разрыву міру (1258) Войшалк зноў стаў князем у Навагрудку, а пасля перадаў яго разам з усёй краінай [[Шварн Данілавіч|Шварну]]. На горад неаднаразова нападалі мангола-татары і іx саюзнікі — дружыны галіцка-валынскіх князёў (1255, 1274, 1278), крыжакі (1314, 1321, 1341, 1390, 1394).
5 850

правак