Юрый Віктаравіч Хадыка: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{цёзкі2|Хадыка}}
'''Юрый Віктаравіч Хады{{націск}}каХады́ка''' ({{ДН|23|6|1938}}, [[Мінск]]  — {{ДС|||2016}}) — беларускі [[навуковец]], грамадскі і культурны дзеяч. Доктар фізіка-матэматычных навук (1976).
 
== Біяграфія ==
Радок 7:
Працаваў у [[Інстытут фізікі імя Б. І. Сцяпанава НАН Беларусі|інстытуце фізікі]] [[АН БССР]], малодшы, старэйшы навуковы супрацоўнік, кіраўнік групы, загадчык лабараторыі. У [[1975]] узначаліў секцыю оптыка-электронных сродкаў разведкі ў камісіі АН СССР па распрацоўцы прагнозу развіцця ўзбраенняў на 15 гадоў. З 1976 года доктар фізіка-матыматычных навук, [[прафесар]], тэма дысертацыі: «Аптычныя характарыстыкі факелаў балістычных ракет».
 
Восенню [[1969]] года арганізаваў у АН БССР семінар па вывучэнню старажытнабеларускага мастацтва, прымаў удзел у зборы матэрыялаў (экспедыцыі) і напісанні «[[Звод помнікаў гісторыі і культуры Беларусі|Зводу помнікаў гісторыі і культуры Беларусі]]». У 1979 годзе адкрыў пры АН БССР [[Музей старажытнабеларускай культуры]].
 
З 1988 года намесніка старшыні [[БНФ Адраджэньне|БНФ]] (быў да снежня 2007). У 1996, пасля сканчэння масавага [[Чарнобыльскі шлях|Чарнобыльскага шляху]], Ю. Хадыка разам з В. Сіўчыкам 26 красавіка быў арыштаваны і кінуты ў турму, яго абвінавацілі ў арганізацыі масавых беспарадкаў. У знак пратэсту абвясціў галадоўку. 21 мая быў вызвалены.
Радок 13:
У 1997 прызначаны прарэктарам Народнага ўніверсітэта — самай буйной праграмы Грамадскага навукова-аналітычнага цэнтра «Беларуская перспектыва» і рэдактарам бюлетэня Народнага ўніверсітэта. З 1998 член рэдакцыйнага савета часопіса «Адкрытае грамадства». Намеснікам старшыні назіральнага савета [[Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў|Незалежнага інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў]], хаця працу гэтай установы публічна крытыкуе. У 1996—2000 уваходзіў у назіральную раду [[Беларускі Хельсінкскі камітэт|Беларускага Хельсінкскага камітэта]].
 
Юрый Хадыка — аўтар каля 150 навуковых прац па фізіцы, каля 200 навукова-тэхнічных справаздач, каля 30 публікацый па гісторыі беларускага мастацтва, 350 публіцыстычных публікацый на палітычныя тэмы. Адзін з актывістаў грэка-каталіцкай (уніяцкай) грамады.
 
У шлюбе меў двух сыноў і трох унукаў. Апошнія гады жыў у сына ў штаце Каларада (ЗША).