Быхаўскі замак: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 4:
Новы Быхаўскі замак займаў участак берага ў выглядзе няправільнага прамавугольніка памерам 77х100 м, з поўдня, захада і поўначы быў умацаваны глыбокімі і шырокімі (да 22—27 м) равамі, а па краях пляцоўкі — земляным валам з бастыёнамі. Па перыметры дзядзінца размяшчаліся жылыя і гаспадарчыя пабудовы, у т. л. комплекс мураванага палаца-замкавага ансамбля. «Прыступны» заходні бок абароны замка з уязной брамай быў дадаткова ўмацаваны васьміграннымі 2-яруснымі цаглянымі вежамі, якія мелі па 7—8 байніц і фланкіравалі подступы да брамы. Брама была таксама мураваная, 2-ярусная са скляпеністым перакрыццем, з купалам — «галкай» і ветранікам з гербам Сапегаў. Двухстворкавыя палотнішчы варот былі дадаткова ўмацаваны кратай — герсай і спецыяльнай сістэмай жалезных запораў. Да брамы вёў драўляны мост, пасярэдзіне якога стаялі дадатковыя «краты з дрэва сталярскай работы».
 
На патрэбу абароны працавала адмысловая людвісарня, дзе высокакваліфікаваныя майстры выраблялі гарматы, ядры, кулі і гранаты. Зброя і металічныя даспехі, вырабленыя быхаўскімі замкавымі збройнікамі, карысталіся вялікім попытам на Беларусі і за яе межамі. Паводле звестак 1692, у цэйхгаузе быхаўскага замка было: 34 гарматы (шротаўніцы, палявыя марціры, шматствольныя «арганы» — 5 з іх выраблены ў замкавай людвісарні), 32 «свінні» волава, салетра, ядры, картузныя зарады для 3-, 4-, 6-, і 10-фунтавых гармат, артылерыйскія і ручныя гранаты (апошнія 3 тыпаў: жалезныя, драўляныя і шкляныя). Сярод іншай зброі — 1200 мушкетаў, 8 арганаў, 38 гакаўніц, старасвецкі аркебуз, 50 пар «блях гусарскіх», косы «проста насаджаныя», формы для адліўкі ядзер, жалезныя пікі, а таксама харугвы (баявыя сцягі).
 
Замак перажыў шмат аблог і штурмаў. У 1648 атрад украінскіх казакоў на чале з Ф. Гаркушам не здолеў яго ўзяць. На пачатку вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 Быхаў выстаяў у час 11-месячнай аблогі ўкраінскіх казакоў на чале з I.Н. Залатарэнкам і 11 палкоў маскоўскага войска ваяводы А.М. Трубяцкога. Але ў пачатку 1657 пасля 18-месячнай аблогі маскоўскія войскі сумесна з украінскімі казакамі захапілі Быхаў. У 2-й палове 1658 Іван Нячай перайшоў на бок караля Рэчы Паспалітай. Карнае войска маскоўскіх ваяводаў Змеева і Лабанава-Растоўскага 14.5.1659 падышло да горада і пачало аблогу, якая працягвалася да 4 снежня і закончылася начным штурмам Быхава. Карнікі, які захапілі замак, у 1660 самі апынуліся ў аблозе і ў снежні 1661 здаліся 7-тысячнаму войску Рэчы Паспалітай на чале з гетманам Чарнецкім.
 
У час Паўночнай вайны 1700—21 уладальнік Быхава К. Сапега падтрымліваў шведскага караля Карла XII, а ў перыяд двоеўладдзя — Станіслава Ляшчынскага.
 
[[Катэгорыя:Архітэктура Беларусі]]