Акно: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 2:
[[Выява:Window.jpg|thumb|200px|Акно — від знадворку]]
'''Акно́''' (''аконны праём'') ці [[вітраж]] — адмыслова задуманая ў канструкцыі будынка [[архітэктура|архітэктурная]] дэталь [[будаўніцтва]]: праём у сцяне, як служыць для паступлення святла ў памяшканне і [[вентыляцыя|вентыляцыі]]. Размяшчэнне, колькасць і памеры вокнаў адыгрываюць важную ролю ў [[праект|праектаванні]] будынка. Вокны з'яўляюцца галоўнай (да 50%) крыніцай [[цеплаправоднасць|цепластрат]] у будынках.
 
== Гісторыя ==
Паводле археалагічных даследаванняў, на тэрыторыі Беларусі найбольш архаічнае акно мела форму адтуліны ў 2 сумежных вянках зруба, звычайна ў верхняй або сярэдняй яго частцы. Вядома і валаковае акно, якое зачынялася звонку спецыяльнай засаўкай — «волакам» (выяўлена ў [[Археалагічны музей «Бярэсце»|пабудовах Бярэсця]] [[XII]] — [[XIII]] стст., захавалася ў сялянскіх хатах да пачатку XX ст.). У каменным дойлідстве часоў [[Кіеўская Русь|Кіеўскай Русі]] ўжываліся ў асноўным 2 тыпы аконных праёмаў. Адзін — проосты арачны праём з паралельнымі шчокамі (вядомы з [[IX]] ст.), часам заглыблены з боку фасада ў дэкаратыўную нішу. Такія праёмы часам групаваліся па 2,3 і больш. З сярэдзіны [[XVI]] ст. пашырыўся другі праём з раструбам і вонкавымі адкосамі, перакрыты 2 канічнымі арачнымі перамычкамі, злучанымі вузкім бокам. У храмах сустракаюцца маленькія аконныя праёмы ў выглядзе круглых або крыжападобных адтулін, што асвятляюць храм, унутрысценавыя лесвіцы, праходы. У [[XI]] — [[XII]] стст. акно мела драўляныя (дашчаныя) аканіцы з радамі круглых адтулін дыяметрам 15—20 см, у якія ўстаўляліся шыбкі. Паміж круглымі часам праразалі трохвугольныя, ромбападобныя ці квадратныя адтуліны. У 2-й палове [[XIII]] — 1-й палове [[XVI]] стст. пашыраны арачнае акно (выкарыстоўвалася як байніца) і са спічастым завяршэннем. У [[XVI]] — [[XVII]]ст. акно ў замкавых палацах мела вапнавае абрамленне. Прамавугольныя, лучковыя, арачныя, паўцыркулярныя, крыжовыя праёмы закрываліся зашклёнымі рамамі з драўлянымі і алавянымі пераплётамі. У іх устаўлялі шкляныя круглыя, прама-, трох- ці шматвугольныя шыбкі або вітражы. У дамах невялікіх сядзіб замест шкла выкарыстоўвалі слюду, насычаную спецыяльнай смалой паперу, пергамент або палатно.
 
== Гл. таксама ==
Радок 12 ⟶ 15:
== Літаратура ==
* {{Крыніцы/БелЭн|1}}
* Подъяпольский, С. С., Бессонов, Г. Б., Беляев, Л. А., Постникова, Т. М. Реставрация памятников архитектуры: Учеб. пособие для архитектурных спец. высших учебных заведений / С. С. Подъяпольский, Г. Б. Бессонов, Л. А. Беляев, Т. М. Постникова; Под общ. ред. С. С. Подъяпольского. — М.: Стройиздат, 1988. — 264 с. - (Специальность «Архитектура»). — ISBN 5-274-00009-6.
* Трусаў, А. А. Акно / А. А. Трусаў // Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: В. В. Гетаў і інш. — Мн.: «Беларуская Энцыклапедыя» імя П. Броўкі, 1993. — 702 с. — С. 31. — ISBN 5-85700-077-7.
== Спасылкі ==
{{commons|Window}}