Розніца паміж версіямі "Тадэвуш Касцюшка"

др
Расіяне атакавалі на шырокім фронце трыма арміямі. Касцюшка ўнёс прапанову, каб уся армія Рэчы Паспалітай сканцэнтравалася і атакавала толькі адну з расійскіх армій з мэтай забеспячэння колькасных суадносін і павышэння маральнага духа ў асноўным нявопытных польскіх салдат хуткай перамогай; аднак Панятоўскі адкінуў гэты план<ref name="Старазінскі223"/>. 22 мая 1792 года расійскія войскі перайшлі мяжу ва Украіне, дзе знаходзіліся войскі Касцюшкі і Панятоўскага. Каралеўская армія была занадта слабая, каб супрацьстаяць прасоўванню чатырох варожых калон у [[Заходняя Украіна|Заходняй Украіне]], і здзяйсняла баявы адыход цераз заходні бок ракі [[Рака Паўднёвы Буг|Паўднёвы Буг]] пад камандаваннем Касцюшкі<ref name="Хербст433"/><ref>[[#Старазінскі2011|Старазінскі, 2011]], ст. 224.</ref>. 18 чэрвеня Панятоўскі выйграў [[Бітва пад Зяленцамі|бітву пад Зяленцамі]]; дывізія Касцюшкі пры гэтым выконвала функцыю асобнага ар'ергарда, не прымаючы ўдзелу ў бітве, і злучылася з асноўнай арміяй толькі з надыходам цемры; тым не менш, яго руплівая абарона тылу і флангаў галоўнай арміі прынесла яму толькі што ўведзены [[Virtuti Militari|Ордэн воінскай доблесці]] ({{lang-la|Virtuti Militari}}), які па сённяшні дзень з'яўляецца найвышэйшай узнагародай у польскай арміі ([[Алекс Старазінскі|Старазінскі]], аднак, сцвярджае, што Касцюшка атрымаў гэты ордэн за яго пазнейшую [[Бітва пад Дубенкай|перамогу пад Дубенкай]] 18 ліпеня)<ref name="Хербст433"/><ref>[[#Старазінскі2011|Старазінскі, 2011]], ст. 230.</ref>. Польскае адступленне працягвалася, і 7 ліпеня войскі Касцюшкі змагаліся супраць ворагаў у [[Бітва пад Уладзімірам, вайна 1792 года|горадзе Уладзімір-Валынскі]]. Па дасягненні поўначы [[Рака Буг|ракі Буг]] армія федэрацыі была падзелена на тры дывізіі, каб стрымаць абарончую лінію. Гэта было зроблена насуперак меркаванню Тадэвуша Касцюшкі аб трыманні адной моцнай і засяроджанай арміі і аслабіла колькасную перавагу войскаў Рэчы Паспалітай<ref name="Хербст433"/>.
 
Войскі Касцюшкі былі прызначаны для абароны паўднёвага флангу фронту побач з [[Аўстрыя|аўстрыйскай]] мяжой. У [[Бітва пад Дубейкай|бітве пад Дубенкай]] (18 ліпеня [[1792]] года) Тадэвуш Касцюшка адбіў атаку праціўніка, які колькасна пераўзыходзіў яго, умела выкарыстоўваючы перашкоды мясцовасці і палявыя ўмацаванні, і стаў разглядацца як адзін з самых бліскучых палкаводцаў Рэчы Паспалітай той эпохі<ref name="Хербст433"/>. Маючы толькі 5300 салдат ён перамог 25000 расіян на чале з генералам [[Міхаіл Кахоўскі|Міхаілам Кахоўскім]]<ref name="Старазінскі228–229">[[#Старазінскі2011|Старазінскі, 2011]], стст. 228–29.</ref>. Нягледзячы на тактычную перамогу, Касцюшку прыйшлося адступіць ад ДубейкіДубенкі, бо расійскія войскі перасяклі аўстрыйскую мяжу і пачалі разбівацца на флангі<ref name="Старазінскі228–229"/>.
 
Пасля бітвы кароль польскі і вялікі князь літоўскі Станіслаў Аўгуст Панятоўскі павысіў Тадэвуша Касцюшку да звання [[генерал-лейтэнант]]а і ўзнагародзіў яго [[Ордэн Белага арла, Польшча|ордэнам Белага арла]]<ref name="Атрэбскі1994">[[#Атрэбскі|Атрэбскі, 1994]], ст. 39.</ref>. Навіны пра перамогу Касцюшкі распаўсюджваліся ў [[Еўропа|Еўропе]], і 26 жніўня ён атрымаў [[Спіс людзей, якія атрымалі ганаровае грамадзянства Францыі падчас Французскай рэвалюцыі|ганаровае грамадзянства Францыі]] ад [[Заканадаўчы сход Францыі|заканадаўчага сходу]] [[Вялікая французская рэвалюцыя|рэвалюцыйнай Францыі]]. У той час, як Касцюшка лічыў зыход вайны ўсё яшчэ невырашаным, кароль прасіў аб спыненні баёў<ref name="Хербст433"/><ref>[[#Старазінскі2011|Старазінскі, 2011]], ст. 231.</ref>. 24 ліпеня 1792 года, да таго, як Касцюшка атрымаў сваё званне генерал-лейтэнанта, кароль шакаваў армію, абвясціўшы аб далучэнні да [[Таргавіцкая канфедэрацыя|Таргавіцкай канфедэрацыі]] і загадзе польска-літоўскаму войску спыніць баявыя дзеянні супраць Расіі. Касцюшка вырашыў пайсці супраць караля, як гэта зрабіла [[Барская канфедэрацыя]] за два дзесяцігоддзі да гэтага, у [[1771]] годзе, але князь Юзаф Панятоўскі адгаварыў яго ад гэтага кроку. 30 жніўня Касцюшка пакінуў сваю пасаду ў арміі і на кароткі час вярнуўся ў Варшаву, дзе атрымаў павышэнне і зарплату, але адмовіўся ад запрашэння караля застацца ў войску. Прыкладна ў той жа час ён таксама захварэў на [[жаўтуха|жаўтуху]]<ref name="Хербст433"/>.
200

правак