Розніца паміж версіямі "Старажытная гісторыя Беларусі"

др
няма тлумачэння праўкі
др
Па сцвярджэнні А. М. Мікляева, сляды дзейнасці раннепалеалітычных гамінід (па вызначэнні Н. К. Анісюткіна і Н. Д. Праслова) знойдзеныя ў 1986 блізу в. Ястраб, на левым беразе р. Заходняя Дзвіна (вышэй г. Вяліж, Смаленская вобласць)<ref>Микляев, А. М. Каменный-железный век в междуречье Западной Двины и Локати: Автореф. дис. … докт. ист. наук: 07.00.06 / ИИ МК РАН. — СПб., 1992. — 69 с. — С. 13.</ref>. І калі гэты факт знойдзе пацвярджэнне, здагадка пра вельмі раннім пранікненне чалавека на тэрыторыю Усходняй Еўропы цалкам можа апраўдацца<ref>Калечиц, Е. Г. Человек и среда обитания. Восточная Беларусь / Е. Г. Калечиц. — Мн.: Экоперспектива, 2003. — 223 с. — С. 21. — ISBN 985-469-082-2.</ref>.
 
Засяленне тэрыторыі сучаснай Беларусі пачалося каля 100—35 тыс. гадоў таму. Лічыцца, што першымі насельнікамі на тэрыторыі Беларусі былі [[неандэртальцы]], якія апынуліся тут у час кароткіх пацяпленняў у перыяд так званага [[Рыскае абледзяненне|Рыскага абледзянення]], ці яшчэ перад ім. На тэрыторыі Беларусі пакуль што не было знойдзена аніводнага шкілету людзей гэтага перыяду. Найбольш старажытныя прылады працы сярэдняга палеаліту, або мусцье, знойдзены каля вёсак [[Аграгарадок Свяцілавічы, Веткаўскі раён|Свяцілавічы]], [[Падлужжа]] ([[Гомельская вобласць]]), [[Аграгарадок Абідавічы|Абідавічы]] ([[Магілёўская вобласць]]).
 
Найстаражытнейшыя рэшткі дзейнасці людзей былі знойдзены на стаянках [[Юравічы, Калінкавіцкі раён|Юравічы]] і [[Бердыж]], якія датуюцца прыкладна 26 — 24 тысяч гадоў таму. Нарэшце, гэтыя даты дазваляюць у любым выпадку аднесці з'яўленне першага насельніцтва на тэрыторыі Беларусі да верхняга палеаліта, якое магло жыць тут толькі пасля адступлення ці зыходу ледавіка. Колькасць насельніцтва ў верхнім палеаліце не перавышала некалькіх сотняў<ref>[[Эдуард Міхайлавіч Загарульскі|Загорульский Э. М.]] Начало формирования населения Белоруссии (дославянский период). — Мн., 1996</ref>. Тэрыторыю Беларусі насялялі маманты, на якіх першыя людзі паспяхова палявалі — напрыклад, у Бердыжы былі знойдзены косткі, якія належалі прыкладна 50 асоб мамантаў. У Юравічах былі знойдзены першыя рэшткі матэрыяльнай культуры — пласцінка з біўня маманта з простай арнаментацыяй. Каля 16 тысяч гадоў таму адбылося новае моцнае пахаладанне, і сучасная тэрыторыя Беларусі была зноў пакінутая.
== [[Мезаліт]] ==
[[Файл:Mezalit Belarus.png|280px|міні|{{legend|red|[[Яніславіцкая культура]]}}{{legend|orange|[[Каморніцкая культура]]}}{{legend|darkviolet|[[Грэнская культура]]}}{{legend|blue|[[Кундская культура]]}}{{legend|violet|[[Кудлаеўская культура]]}}{{legend|green|[[Бутаўская культура]]}}]]
Апошні ледавік зышоў прыблізна 13 - 8 тыс. гадоў таму, пасля чаго на тэрыторыі Беларусі пачаўся [[мезаліт]] (IX—V тысячагод. да н.э.). Па меры таяння і адступлення ледавіка клімат рабіўся ўсё больш цёплым, тэрыторыя паступова пакрывалася лесам. Пераходзячы з месца на месца, чалавек паступова рухаўся на поўнач. Першае сталае (аўтахтоннае) насельніцтва на тэрыторыі Беларусі ўтварылася ў VIII—VIIVIII — VII тысячагод. да н.э. Быў вынайдзены [[лук]] і стрэлы з крамянёвымі наканечнікамі, які змяніў характар палявання. У эпоху мезаліту на тэрыторыі Беларусі, чалавек прыручыў першую жывёлу — сабаку. Пачалося інтэнсіўнае асваенне новых тэрыторый. На Беларусі вядома 120 мезалітычных стаянак трох асноўных археалагічных культур ([[Грэнская культура|грэнскай]], [[Свідэрская культура|свідэрскай]] і [[Сожская культура|сожскай]]), а агульная колькасць насельніцтва складала каля 4,5 — 6 тыс. чалавек.
 
== [[Неаліт]] ==
У эпоху [[неаліт]]у (4-3 тыс. гадоў да н.э.) клімат стаў яшчэ цяплейшым. Прысвойваючая гаспадарка дасягнула свайго росквіту. На Беларусі да неаліту адносяцца плямёны [[Нёманская культура|нёманскай]], [[Днепра-данецкая культура|днепра-данецкай]], [[Нарвенская культура|нарвенскай]] і [[Верхнедняпроўская культура|верхнедняпроўскай]] культур. Вывучэнне могілак днепра-данецкай культуры на Украіне даказалі, што прадстаўнікі гэтай культуры належалі да паўночных еўрапеоідаў ці позніх [[краманьёнцы|краманьёнцаў]]. Асноўным заняткам неалітчныхнеалітычных плямёнаў было [[рыбалоўства]], усе астатнія заняткі не былі так распаўсюджаныя. Гэта з'яўляецца галоўнай асаблівасцю неаліта на тэрыторыі сучаснай Беларусі, таму што звычайна падчас неаліта праходзіла [[неалітычная рэвалюцыя]] і пераход ад прысвойваючай да вытворчай гаспадаркі.
 
Істотная рыса неаліту — з'яўленне [[Кераміка|керамічнай]] вытворчасці. З гліны выраблялі посуд. Яго ляпілі і абпальвалі на вогнішчы. Пасудзіны ўпрыгожваліся арнамньетаамарнаментам, які, відаць, меў рэлігійны сэнс. Удасканальваліся спосабы апрацоўкі каменя, пашыралася шліхтаванне сякер, долатаў, цёслаў, матык. Людзі пачалі пераходзіць да здабычы крэменю шахтным спосабам. Старажытныя ўшахтышахты былі выяўлены каля в.[[Краснае Сяло|Краснага Сяла]] ([[Ваўкавыскі раён]]).
 
== [[Бронзавы век]] ==
Каля 2000 гадоў да н.э. пачаўся [[бронзавы век]], спачатку на поўдні сучаснай Беларусі. [[Бронза]] выкарыстоўвалася не так часта як камень, таму што матэрыялаў для стварэння бронзавых прылад працы — [[медзь|медзі]] і [[волава]] — тут не было. Але ж медныя і бронзавыя рэчы знаходзяць на тэрыторыі Беларусі, што сведчыць аб гандлёвых сувязях тагачаснага насельніцтва. Асноўныя культуры гэтага часу — [[Сярэднедняпроўская культура|сярэднедняпроўская]], вісла-нёманская, тшцінецкая. Паступова Беларусь засялялі [[індаеўрапейцы]], з прыходам якіх пачаўся паступовы пераход да вытворчай гаспадаркі (асноўным заняткам індаеўрапейцаў была [[жывёлагадоўля]]). З канца бронзавага веку большасць тэрыторыі сучаснай Беларусі была заселеная [[Балты|балтамі]] (гл. [[Культура штрыхаванай керамікі]]).
 
== [[Жалезны век]] ==