Тадэвуш Касцюшка: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎На чале паўстання: дапаўненне
Радок 129:
Касцюшка сабраў войска каля 6000 чалавек, у тым ліку 4000 салдат рэгулярнай арміі і 2000 рэкрутаў, і рушыў на [[Варшава|Варшаву]]<ref name="Хербст434"/>. Расіяне здолелі арганізаваць войска супрацьстаяння хутчэй, чым ён чакаў, але ён атрымаў перамогу ў [[Бітва пад Рацлавіцамі|бітве пад Рацлавіцамі]] 4 красавіка 1793 года, дзе ён сумеў яшчэ набраць у свой атрад добраахвотнікаў сярод сялян ([[Касінеры|касінераў]]). Тым не менш, гэтае паражэнне расіян не з'яўлялася стратэгічна значным, і яны хутка прымусілі паўстанцаў адступіць у бок Кракава. Каля [[Паланец|Паланца]] ён атрымаў падмацаванне і сустрэўся з іншымі лідарамі паўстання ([[Гуга Калантай|Калантаем]], [[Ігнацы Патоцкі|Патоцкім]]); там ён выдаў вядомую палітычную дэкларацыю аб паўстанні — [[Паланецкі ўніверсал]]. Дэкларацыя сцвярджала, што прыгонныя сяляне атрымлівалі грамадзянскія правы, а таксама памяншаліся іх павіннасці ([[паншчына]])<ref name="Хербст435">[[#Хербст|Хербст, 1969]], ст. 435.</ref>. У той жа час расіяне абвясцілі ўзнагароду за захоп Касцюшкі «жывым або мёртвым»<ref>[[#Старазінскі2011|Старазінскі, 2011]], ст. 283.</ref>.
 
К чэрвеню прусы пачалі актыўна дапамагаць расіянам, і 6 чэрвеня 1793 года Касцюшка змагаўся ў абарончай [[Бітва пад Шчакацінамі|бітве пад Шчакацінамі]] супраць расійска-прускіх сіл<ref name="Хербст435"/>. З канца чэрвеня, на працягу некалькіх тыдняў, ён [[Першая бітва пад Варшавай, 1794 год|абараняў Варшаву]], якая знаходзілася пад кантролем паўстанцаў. 28 чэрвеня шмат рэвалюцыянераў пад Варшавай патрапілі ў палон, а ў Варшаве на патрабаванне натоўпу біскуп [[Ігнацы Масальскі]] і 6 іншых контррэвалюцыянераў былі павешаны. Касцюшка выступіў з публічным дакорам, заявіўшы, што «тое, што адбылося ўчора ў Варшаве напоўніла яго сэрца горыччу і смуткам», і выказаў спадзяванні на тое, што вяршэнства закона рушыць услед<ref>[[#Старазінскі2009|Старазінскі, 2009]], стст. 195–96.</ref>. КДа раніцы 6 верасня прускія войскі адышлі для падаўлення паўстання, якое ўспыхнула на тэрыторыях, акупаваных Прусіяй, і аблога Варшавы скончылася. 29—30 верасня [[1794]] г. ён разам са сваім сакратаром [[Юльян Урсын Нямцэвіч|Юльянам Нямцэвічам]] прыязджаў у [[Гродна]] для вайсковай нарады, падчас якой уручыў удзельнікам паўстання ў [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікім Княстве Літоўскім]] пярсцёнкі з надпісам «Айчына свайму абаронцу». 10 кастрычніка, падчас [[Бітва пад Мацяёвіцамі|бітвы пад Мацяёвіцамі]] супраць расійскіх войскаў, Касцюшка быў паранены і ўзяты ў палон. Неўзабаве пасля гэтага паўстанне скончылася [[Бітва пад Прагай, 1794|бітвай пад Прагай]], дзе, у адпаведнасці з сучаснымі расійскімі звесткамі, войскі Расійскай імперыі забілі 20000 жыхароў Варшавы<ref>[[#Старазінскі2011|Старазінскі, 2011]], ст. 291.</ref>. На загад [[Кацярына II|Кацярыны II]] пад пільнай аховай і чужым прозвішчам («шляхціц Шыманскі») праз [[Кіеў]], [[Чарнігаў]], [[Магілёў]], [[Шклоў]], [[Віцебск]] і [[Ноўгарад]] [[10 снежня]] [[1794]] года яго вывезлі ў [[Пецярбург]] і зняволілі ў [[Петрапаўлаўская крэпасць|Петрапаўлаўскай крэпасці]]<ref name="Хербст436">[[#Хербст|Хербст, 1969]], стст. 435–36.</ref>. У выніку [[Трэці падзел Рэчы Паспалітай|Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай]], які адбыўся ў 1795 годзе скончылася існаванне Польскай (на 123 года) і Літоўскай дзяржаў<ref>[[#Ландау|Ландау і Тамашэўскі, 1985]], ст. 27.</ref>.
 
== Наступнае жыццё ==