Тадэвуш Касцюшка: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 138:
Разам з [[Юльян Нямцэвіч|Нямцэвічам]] Касцюшка з'ехаў у [[ЗША]] праз [[Стакгольм]] і [[Лондан]], выехаўшы з [[Брысталь|Брысталя]] 17 чэрвеня 1797 года і прыбыўшы ў [[Філадэльфія|Філадэльфію]] 18 жніўня<ref name="Хербст437"/>. Нягледзячы на павагу і прызнанне насельніцтва, Касцюшка быў з падазрэннем сустрэты амерыканскім урадам, які кантралявалі [[Федэралісцкая партыя ЗША|федэралісты]], бо яны не давяралі Касцюшку з-за яго папярэдняга сяброўства з [[Дэмакратычна-рэспубліканская партыя ЗША|дэмакратычна-рэспубліканскай партыяй]]<ref name="Хербст437"/>.
 
У сакавіку 1798 года Касцюшка атрымаў шмат лістоў з Еўропы. Навіна ў адным з іх настолькі шакавала яго, што ён, у параненым стане, без дапамогі падняўся з кушэткі і дакульгаў да сярэдзіны пакоя, крыкнуўшы генералу [[Энтані Уолтан Уайт|Энтані Уолтану Уайту]]: «Я павінен вярнуцца ў Еўропу!» У гэтым лісце ішла гаворка пра тое, што польскі генерал [[Ян Генрык Дамброўскі]] і польскія салдаты ваявалі ў Францыі пад кіраўніцтвам [[Напалеон I Банапарт|Напалеона]], і што сёстры Касцюшкі паслалі двух яго пляменнікаў ваяваць за Напалеона ў гонар Касцюшкі<ref name="Гарднер183">[[#Гарднер|Гарднер 1942]], ст. 183.</ref>. Прыкладна ў той жа час Касцюшка атрымаў вестку пра тое, што [[Шарль Марыс дэ Талейран-Перыгор|Талейран]] шукаў маральнай і грамадскай падтрымкі Тадэвуша Касцюшкі ў французскай барацьбе супраць аднаго з ворагаў Рэчы Паспалітай, якія акупавалі яе тэрыторыю, — Прусіі<ref name="Хербст437"/>. Заклік сям'і і краіны вымусіў Касцюшку вярнуцца ў Еўропу<ref name="Гарднер183"/>. Ён неадкладна пракансультаваўся з [[Томас Джэферсан|Томасам Джэферсанам]], які забяспечыў яму пашпарт на іншае імя і дапамог таемна выехаць у Францыю. Касцюшка не сказаў ні слова ні свайму былому таварышу па зброі [[Юльян Нямцэвіч|Юльяну Нямцэвічу]], ні свайму ўласнаму слузе, толькі пакінуўшы для іх трохтрохі грошай<ref name="Гарднер124">[[#Гарднер|Гарднер, 1943]], ст. 124.</ref><ref>[[#Сулкін|Сулкін, 1944]], ст. 48.</ref>.
 
Яго рашэнню аб ад'ездзе спрыялі і іншыя фактары. У адпаведнасці з умовамі [[Акт пра чужынцаў і баламутаў|Акта пра чужынцаў і баламутаў]] ён падлягаў дэпартацыі або турэмнаму зняволенню<ref>[[#Нэш2012|Нэш, Ходжэс, Расел, 2012]], стст. 161–62.</ref>. Апроч таго, [[Томас Джэферсан|Джэферсан]] быў занепакоены тым, што ЗША і Францыя знаходзіліся ў адным кроку ад вайны пасля [[Справа XYZ|справы XYZ]], і разглядаў яго як неафіцыйнага пасланца. Пазней Касцюшка пісаў: «Джэферсан лічыў, што я быў бы найлепшым пасрэднікам у справе пагаднення з Францыяй, таму я прыняў гэту місію нават без аніякага афіцыйнага дазволу<ref>[[#Аляксандр|Аляксандр, 1968]], article.</ref>.»