Эліза Ажэшка: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 36:
 
== Біяграфічны нарыс ==
Эльжбета Павловская (Elżbieta Pawłowska), малодшая дачка багатага памешчыка і адваката Бенедыкта Паўлоўскага (па-польску. Benedykt Pawłowski) і яго другой жонкі Францыска (у дзявоцтве Каменскай). Эліза Ажэшка нарадзілася 6 чэрвеня 1841 года ў сямейным маёнтку Мількаўшчына, каля Гродна. З дзесяці год выхоўвалася ў манастырскім пансіёне ў [[Варшава|Варшаве]], дзе знаходзілася да 1857 года. Тут пазнаёмілася і пасябравала з [[Марыя Канапніцкая|Марыяй Васілоўскай]], у далейшым — Канапніцкай.
 
Пасля заканчэння выхавання ў 1858 годзе, была хутка выдадзена замуж за Пятра Ажэшку, пачала жыць у Людвінове ў Кобрынскім павеце (цяпер — вёска ў [[Драгічынскі раён|Драгічынскім раёне]]), дзе ў 1862 годзе стварыла, разам з малодшым братам мужа, школу для дваццаці вясковых дзяцей<ref>В. Гапава (2000)</ref>. Брала актыўны ўдзел у дыспутах земскіх камітэтаў, з мэтай правядзення грамадска-эканамічных рэформ вёскі. Грамадскія прыхільнасці сталі адной з прычын разладу з мужам, Э. Ажэшка пакінула мужа і выехала ў [[Варшава|Варшаву]].