Розніца паміж версіямі "Франклін Пірс"

28 байтаў дададзена ,  3 гады таму
 
== Біяграфія ==
Пірс нарадзіўся ў [[Штат Нью-Гэмпшыр|Нью-Гемпшыры]], служыў у [[Палата Прадстаўнікоў ЗША|Палаце прадстаўнікоў ЗША]] і [[Сенат ЗША|Сенаце]], адкуль звольніўся ў [[1842]] годзе. Яго прыватная юрыдычная практыка у сваім родным штаце мела поспех; ён быў прызначаны мясцовым пракурорам штата ў [[1845]] годзе. Пірс прыняў удзел у [[амерыкана-мексіканская вайна|амерыкана-мексіканскай вайны]] ў якасці [[Брыгадны генерал, ЗША|брыгаднага вайсковага генерала]]. Бачачы ў дэмакратах кампраміснага кандыдата, які б змог аб'яднаць паўночныя і паўднёвыя інтарэсы, Пірс быў вылучаны ў якасці кандыдата партыі на пасаду прэзідэнта на 49-м выбарчым бюлетэні на Нацыянальным з'ездзе Дэмакратычнай партыі ў [[1852]] годе. У тым жа годзе на прэзыдэнцкіх выбарах, Пірс і яго напарнік [[Уільям Р.Руфус Кінг|Уільям Кінг]] лёгка перамоглі кандыдатаў [[Партыя вігаў, ЗША|партыі вігаў]] [[Уінфілд Скот|Уінфілда Скота]] і [[Уільям А. Грэм|Уільяма А. Грэма]].
 
Нягледзячы на сваю папулярнасць і вялікае грамадзкае жыццё, асабістае жыццё Пірса было няўдалым. Разам са сваёй жонкай Джэйн Пірс пакутаваў ад хвароб і дэпрэсіі на працягу большай часткі свайго жыцця, усе іх дзеці памерлі маладымі, а іх апошні сын быў забіты цягніком у той час як сям'я падарожнічала незадоўга да інаўгурацыі Пірса. На пасадзе прэзідэнта Пірс адначасова спрабаваў увесці нейтральныя стандарты для грамадзянскай службы, якія б задавальнілі разнастайных прадстаўнікоў дэмакратычнай партыі. Гэты высілак у значнай ступені не ўдаўся і наладзіў шэраг прадстаўнікоў партыі супраць яго. Пірс падтрымліваў экспансіянісцкі [[рух ''Маладая Амерыка'']], ён падпісаў [[Купля Гадсдэна|куплю Гадсдена]] — дамову на пакупку зямлі ў [[Мексіка|Мексікі]], і няўдала спрабаваў набыць [[Куба|Кубу]] ў [[Іспанія|Іспаніі]]. Пірс падпісаў гандлёвыя дагаворы з [[Вялікабрытанія|Англіяй]] і [[Японія]]й, у той час як кабінет рэфармаваў сваі аддзелы і павышаў справаздачнасць, але гэтыя поспехі былі азмрочаныя палітычнай барацьбой.
 
Яго папулярнасць у [[паўночныя штаты ЗША|паўночных штатах]] рэзка знізілася пасля таго, як ён падтрымаў закон Канзас-Небраскі, які ануляваў [[Місурыйскі Кампраміс]], у той час як шмат белых на Поўдні працягвалі яго падтрымліваць. Праходжанне акта прывяло да гвалтоўных канфліктаў з пашырэннем рабства на амерыканскім Захадзе. Адміністрацыя Пірса падверглася рэзкай крытыкі з-за выдання [[Остендскі маніфест|Остендскага маніфесту]], які заклікаў да анэксіі Кубы, гэты дакумент шырока крытыкаваўся. Хоць Пірс, як і чакалася, быў вылучаны дэмакратамі ў 1856 годзе на прэзыдэнцкія выбары, ён не атрымаў падтрымку ў партыі і яго стаўка не ўдалася. Яго рэпутацыя на Поўначы дадаткова пацярпела падчас грамадзянскай вайны, калі ён стаў крытыкам прэзідэнта [[Аўраам Лінкальн|Аўраама Лінкальна]]. Пірс, які моцна выпіваў большую частку свайго жыцця, памёр ад цяжкага [[Цыроз печані|цырозу печані]] ў [[1869]] годзе. Амерыканскія гісторыкі і палітычныя каментатары традыцыйна адносяць прэзідэнцтва Пірса сярод горшых у амерыканскай гісторыі.
 
== Спасылкі ==
{{Бібліяінфармацыя}}