Розніца паміж версіямі "Віцебская берасцяная грамата"

няма тлумачэння праўкі
[[Файл:Віцебская берасцяная грамата.jpg|thumb|Віцебская берасцяная грамата]]
'''Віцебская берасцяная грамата''' — [[берасцяная грамата]], выпадкова знойдзеная ў горадзе [[Віцебск]]у ў час земляных работ на плошчы Свабоды ў [[1959]] г. экскаватаршчыкам Яўгенам Фраловым на глыбіні 3 — 4 м ад паверхні зямлі. Знаходка стала сенсацыяй у навуцы, бо дагэтуль аналагічныя рэліквіі меліся толькі ў [[Вялікі Ноўгарад|Ноўгарадзе]] ([[Расія]]). Зберагаецца ў [[Віцебскі абласны краязнаўчы музей|Віцебскім абласным краязнаўчым музеі]].