Арэнсбургская культура: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 17 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q402743 (translate me)
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[Выява:Kultura ahrensburska.jpg|thumb|280px|Арэал расялення арэнсбургскай культуры]]
 
'''Арэнсбургская культура''' — археалагічная культура эпохі фінальнага [[палеаліт]]у, якая існавала ў {{Не перакладзена 3|9 тысячагоддзе да н.э.|IX-м тыс. да н.э.|ru|IX тысячелетие до н. э.}} ўу межах [[Паўночна-Германская нізіна|Паўночна-Германскай]] і {{Не перакладзена 3|Польская нізіна|Польскай|ru|Польская низменность}} нізін, у басейнах рэк [[Рэйн]], [[Везер]], [[Эльба]], ніжнім і сярэднім цяченні [[Рака Одэр|р. Одра]]. Назву атрымала ад стаянак на тарфяніку каля {{Не перакладзена 3|Горад Арэнсбург|г. Арэнсбург|ru|Аренсбург (Германия)}} ([[Германія]]).

Даследаванне арэнсбургскай культуры пачата ў [[1920]] г. Г. Швантэсам. Найбольшую вядомасць атрымалі стаянкі Каленхарт, Кетцэндорф, Хёрпел, {{Не перакладзена 3|Штэльмаар, археалагічны помнік|Штэльмаар|de|Stellmoor}} ([[Германія]]), Вайнова, Кошлеў-1, Лукове-1 ([[Польшча]]). Паселішчы прадстаўлены кароткатэрміновымі стаянкамі, на асобных з іх захаваліся рэшткі акруглых і авальных жытлаў.

Асноўны занятак насельніцтва — [[паляванне]] на [[Паўночны алень|паўночнага аленя]], [[Лось|лася]], [[Бабёр еўрапейскі|бабра]], пра што сведчаць шматлікія астэалагічныя знаходкі і прылады, звязаныя са здабычай і перапрацоўкай жывёлы. Першасная апрацоўка [[Крэмень|крэменю]] заснавана на сколванні адшчэпаў і пласцін з адна- і двухпляцовачных нуклеусаў у тэхніцы мяккага адбойніка. У другаснай апрацоўцы вядомы стромкае і паўстромкае рэтушаванне загатоўкі, накіраванае на змяненне яе зыходнай формы, тэхніка разцовага сколу. Сярод прылад — канцавыя і двайныя [[Скрабок|скрабкі]], сярэдзінныя, рэтушаваныя і вуглавыя [[Разец|разцы]], скоблі, праколкі, сякерападобныя вырабы.

Знаходкі з арганічных матэрыялаў уключаюць [[Наканечнік|наканечнікі]] [[Страла|стрэл]], [[Гарпун|гарпуны]], [[Нож|нажы]], [[Кінжал|кінжалы]], долатападобныя вырабы. Вядомы драўляны [[лук]]. Вызначальнымі для арэнсбургскай культуры з’яўляюцца вастрыі тыпу цанхафен (пласціны са скошаным рэтушшу канцом і натуральнай або рэтушаванай асновай) і наканечнікі стрэл: тронкавыя сіметрычныя з добра вылучаным чаранком, дарсальнай ці супрацьлеглай рэтушшу. Пяро наканечнікаў натуральнае ці скошана рэтушшу (арэнсбургскі тып). Генезіс арэнсбургскай культуры звязваецца з фінальнапалеалітычнай культурай Броме — Лінгбі. Аналогіі вызначаюцца ў форме наканечнікаў стрэл, якія характарызуюцца меншымі памерамі ў параўнанні з лінгбійскімі. Заўважаецца некаторае падабенства з {{Не перакладзена 3|Культура Федэрмесер|культурай Федэрмесер|ru|Культура Федермессер}}.

Гістарычныя лёсы насельніцтва арэнсбургскай культуры звязваюцца з культурамі Дзювензее і Маглемазэ ([[Англія]], паўночная [[Германія]], [[Данія]]), {{Не перакладзена 3|Культура Фосна|Фосна|ru|Культура Фосна-Хенсбака}} і {{Не перакладзена 3|Культура Комса|Комса|ru|Культура Комса}} (Скандынавія). Асобныя групы насельніцтва арэнсбургскай культуры пранікалі на тэрыторыію Усходняй Еўропы і далі пачатак [[Грэнская культура|грэнскай культуры]].
 
== Літаратура ==