Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 4:
Пачала фарміравацца ў красавіку 1918. Ініцыятарам сгварэння БПС-Р была народніцкая група на чале з [[Тамаш Тамашавіч Грыб|Т. Грыбам]] і [[Палута Аляксандраўна Бадунова|П. Бадуновай]], якая выступіла супраць правага крыла ЦК [[БСГ|Беларускай сацыялістычнай грамады]] (БСГ) за яго падтрымку германскай арыентацыі [[Рада БНР|Рады Беларускай Народнай Рэспублікі]] і заявіла пра сваю аўтаномію ў рамках БСГ.
 
Прадстаўнікі групы выйшлі з [[Народны Сакратарыят Беларусі|Народнага сакратарыята БНР]] і ў маі 1918 заявілі аб стварэнні БПС-Р. Кіруючае ядро партыі склалі выхадцы з БСГ: [[М. Асвяцімскі]], [[Палута Аляксандраўна Бадунова|П. Бадунова]], [[Тамаш Тамашавіч Грыб|Т. Грыб]], [[Лявон Заяц|Л. Заяц]], А. Карач, [[Яўген Міхайлавіч Ладноў|Я. Ладноў]], [[Язэп Мамонька|Я. Мамонька]], А. Маркевіч, [[Сцяпан Міхайлавіч Некрашэвіч|С. Некрашэвіч]], М. Пашкевіч, У. Русак, Я. Трафімаў, [[Янка Чарапук|Я. Чарапук]], [[Фабіян Гіляравіч Шантыр|Ф. Шантыр]], [[Мікола Шыла|М. Шыла]] і інш. Пазней да іх прымкнулі [[В. Ластоўскі]] і [[А. Цвікевіч]].
 
Друкаваныя органы — «Беларуская думка», «Грамадзянін» (Вільня), «Родны край» (Гродна), «Наша каляіна» (Слуцк), «3маганне» (Мінск). У [[Мінск]]у, [[Гродна|Гродне]] і [[Вільня|Вільні]] дзейнічалі губернскія камітэты БПС-Р. У ліпені 1920 налічвала больш за 20 тыс. членаў, у т. л. 5 тыс. партыйных функцыянераў. Кіравала дзейнасцю «Грамады моладзі» (10 тыс. членаў), «Сувязі беларускага сялянства» (20 тыс. членаў), кантралявала Усебеларускі настаўніцкі саюз, Гродзенскую сялянскую раду.