Чан Кайшы: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 89:
Скончыў ваенныя акадэміі ў Баадзіне і Токіа. У 1-й палове 20-х гг. выступаў на баку [[Сунь Ятсен|Сунь Ятсена]]. У якасці галоўнакамандуючага Нацыянальна-рэвалюцыйнай арміі ўдзельнічаў у [[Паўночны паход|Паўночным паходзе]] 1926-27 гадоў. Чан Кайшы парваў з камуністамі і ў сакавіку 1927 абвясціў аб стварэнні свайго ўрада ў [[Нанкін]]е, які неўзабаве быў прызнаны нацыянальным урадам Кітая. Пасля нападу Японіі 7 ліпеня 1937 года на Кітай стварыў адзіны антыяпонскі нацыянальны фронт, у аснову якога было пакладзена пагадненне Камуністычнай партыі Кітая (КПК) і Гаміньдана аб сумесных дзеяннях.
 
2 жніўня 1943 года ў [[Чунцын]]е, куды Чан Кайшы перанёс рэзідэнцыю свайго ўрада пасля японскай акупацыі Нанкіна, памёр прэзідэнт нацыянальнага ўрада Кітая Лінь Сен. 13 верасня 1943 года Чан Кайшы быў абвешчаны прэзідэнтам цэнтральнага выканаўчага камітэта Гаміньдана. У кастрычніку адбылася цырымонія яго інаўгурацыі. У лістападзе 1943 года Чан прыняў удзел у [[Першая Каірская канферэнцыя (1943)|Каірскай канферэнцыі]], дзе ён, прэзідэнт ЗША Ф.Д.Рузвельт і прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі [[Уінстан Чэрчыль|У.Черчыль]] падпісалі Каірскую дэкларацыю, сфармулявалі ваенную дактрыну саюзнікаў на Далёкім Усходзе. 17 мая 1945года Чан Кайшы быў абраны цзун-цзаем (генеральным дырэктарам) Гаміньдана.
 
Пасля капітуляцыі Японіі (2 верасня 1945) адхіліў прапанову КПК аб стварэнні кааліцыйнага ўрада і ў чэрвені 1946 года развязаў новую грамадзянскую вайну.