Цяцерын: Розніца паміж версіямі

542 байты дададзена ,  5 гадоў таму
→‎Гісторыя: дапаўненне
(→‎Гісторыя: дапаўненне)
 
== Гісторыя ==
Упершыню згадваецца ў г. зв. [[Спіс рускіх гарадоў далёкіх і бліжніх|«Спісе рускіх гарадоў далёкіх і бліжніх»]], складзеным у 1390-я гады. Паводле ўскосных звестак, у 1-й трэці 15 ст. пры вял. кн. [[Вітаўт|Вітаўце]], Цяцерын з воласцю належаў князю [[Сямён-Лугвень Альгердавіч|Сямёну-Лугвеню Альгердавічу]]. У пазнейшым дакуменце ад 1468 года згадваецца яго дар ''«даніна мядовая цяцерынская»'' [[Мсціслаўскі Ануфрыеўскі манастыр|Ануфрыеўскаму манастыру]] каля [[Мсціслаў|Мсціслава]]. У 1501 годзе вялікі князь [[Аляксандр Ягелончык]] між іншых уладанняў перадаў двор Цяцерын з сёламі на рацэ [[рака Друць|Друць]] сваёй жонцы [[Алена Іванаўна|Алене]]. У сярэдзіне 16 ст. ў Аршанскім павеце, мястэчка. З 1772 года ў [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]]. У 1848 годзе ў [[Магілёўскі павет|Магілёўскім павеце]]. У 1924—1931, 1935—1959 гадах і з 1966 года ў Круглянскім, у 1931—1935 і 1959—1966 -- — у Бялыніцкім раёнах.
 
Перад вайной у вёсцы 129 двароў, 632 жыхары<ref name="Бер">[http://db.narb.by/search/4670 Тетерино] {{ref-ru}}</ref>.
 
Падчас [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]], у 1944 годзе акупанты спалілі 119 двароў, загубілі 188 чалавек<ref name="Бер"/>. Паблізу вёскі 30.6.1944 года здзейсніў подзвіг [[Рыгор Іванавіч Шыбанаў]], за што атрымаў званне [[Герой Савецкага Саюза|Героя Савецкага Саюза]].<ref>[http://www.warheroes.ru/hero/hero.asp?Hero_id=6337 Шибанов Григорий Иванович] {{ref-ru}}</ref>
 
== Вядомыя асобы ==
 
* [[Павел Палікарпавіч Ганчароў]] — патафізіёлаг, прафесар медыцынскіх навук, генерал-палкоўнік медыцынскай службы, начальнік {{нп3|Ваенна-медыцынская акадэмія імя С. М. Кірава|Ваенна-медыцынскай акадэміі імя С. М. Кірава|ru|Военно-медицинская академия имени С. М. Кирова}} (1953—1968)
 
{{зноскі}}