Санкт-Пецярбургская дзяржаўная кансерваторыя імя М. А. Рымскага-Корсакава: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 43:
 
== Гісторыя ==
Кансерваторыя была заснавана ў 1862 годзе на базе Музычных класаў Рускага музычнага таварыства, адкрытых трыма гадамі раней. Галоўным ініцыятарам стварэння Кансерваторыі і першым яе артыстычным дырэктарам быў [[Антон Рыгоравіч Рубінштэйн|Антон Рубінштэйн]], ён жа стаў першым прафесарам па класе [[фартэпіяна]]. Сярод педагогаў, якія выкладалі ў Кансерваторыі ў першыя гады яе існавання — Антон Рубінштэйн, Тэадор Лешаціцкі (фартэпіяна), Генрык Вяняўскі, Леапольд Аўэр (скрыпка), Карл Давыдаў (віяланчэль), Эрнэста Каваліні (кларнет), ураджэнец Віцебшчыны [[Мікалай Іванавіч Зарэмба|Мікалай Зарэмба]] (тэорыя музыкі), Джавані Ферэра (кантрабас) і іншыя выбітныя музыканты.
 
Першым выпускніком Кансерваторыі па класе кампазіцыі стаў [[Пётр Ільіч Чайкоўскі]], які скончыў яе ў 1865 годзе з вялікім сярэбраным медалём. У 1871 на пасаду прафесара кафедры тэорыі кампазіцыі і інструментоўкі быў запрошаны [[Мікалай Рымскі-Корсакаў]]. Яго дзейнасць азначала сабой новы этап у фарміраванні прафесійнай кампазітарскай і тэарэтычнай адукацыі. Рымскі-Корсакаў — аўтар першых навучальных праграм і падручнікаў па гармоніі і тэорыі кампазіцыі, не страцілі актуальнасці да нашых дзён. За гады выкладання ў Кансерваторыі (1871—1908) Рымскі-Корсакаў выхаваў многіх выбітных музыкантаў, некаторыя з якіх у далейшым самі сталі прафесарамі Кансерваторыі, як, напрыклад, Анатоль Лядаў і Максіміліян Штайнберг.