Яфім Яфімавіч Бялевіч: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др →‎top: рэкатэгарызацыя з дапамогай AWB
Радок 1:
{{НК}}
 
'''Яфім Яфімавіч Бялевіч''' ({{ДН|27|2|1888}}, {{МН|Мінск||}} — {{ДС|13|12|1942}}, {{МС|Магадан||}}) — дзеяч беларускага нацыянальнага руху.
 
Нарадзіўся [[27 лютага]] [[1888]] года ў Мінску. Вучыўся ў Мінскай гімназіі, з якой за ўдзел у вучнёўскіх беспарадках у [[1907]] выключаны і арыштаваны. Хутка вызвалены. Скончыў гімназію [[экстэрн]]ам. Паступіў на юрыдычны факультэт [[Пецярбургскі ўніверсітэт|Пецярбургскага ўніверсітэта]] (скончыў у [[1912]]). Быў прызваны ў армію. Падчас [[Першая сусветная вайна|Першай сусветнай вайны]] на фронце — [[прапаршчык]], [[штабс-капітан]]. Ад вайскоўцаў-беларусаў абраны дэлегатам на [[Першы Усебеларускі з'езд]], член яго прэзідыума. Да ліпеня [[1918]] займаў пасаду міністра юстыцыі і фінансаў у [[Народны сакратарыят, БНР|Народным сакратарыяце]] — першым урадзе [[БНР]]. Як нязгодны з яго палітыкай, выйшаў у адстаўку. Пасля дыпламатычны прадстаўнік урада БНР у [[Кіеў|Кіеве]], [[Адэса|Адэсе]], [[Берлін]]е. У [[1919]] арыштаваны польскімі акупацыйнымі ўладамі, але здолеў уцячы з-пад варты. У 1918—1919 член [[Беларуская партыя сацыялістаў-федэралістаў|Беларускай партыі сацыялістаў-федэралістаў]], у [[1920]] член [[Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў|Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў]], з якой у жніўні 1920 выйшаў з-за адмовы лідараў падпісаць Дэкларацыю пра абвяшчэнне незалежнасці [[БССР]] ад [[31 ліпеня]] [[1920]]. У 1920—[[1922]] служыў у [[Гомель|Гомелі]] ў [[чыгунка|чыгуначных]] часцях [[Чырвоная армія|Чырвонай арміі]]. [[1 кастрычніка]] 1920 арыштаваны асобым аддзелам [[Заходні фронт|Заходняга фронту]] па падазрэнні ў контррэвалюцыйнай дзейнасці; вызвалены праз 6 месяцаў. У чэрвені [[1924]] удзельнічаў у ліквідацыйным з’ездзе БПС-Р. Перайшоў на фінансавую работу — у [[1925]]—[[1930]] упаўнаважаны Наркамфіна БССР, з 1931 у Белшвейаддзяленні [[Вышэйшы савет народнай гаспадаркі|Вышэйшага савета народнай гаспадаркі]]. Арыштаваны [[19 сакавіка]] [[1932]]. Паводле пастановы калегіі [[АДПУ]] [[СССР]] асуджаны да 5 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў [[Свірскі канцлагер]] [[НКВД]] [[Ленінградская вобласць|Ленінградскай вобласці]]. У зняволенні [[27 снежня]] [[1936]] узяты пад варту. [[8 лютага]] [[1937]] [[Ленінград]]скім абласным судом асуджаны да 5 гадоў зняволення і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Загінуў у [[Магаданскі канцлагер|Магаданскім канцлагеры]]. Па першым прыгаворы рэабілітаваны прэзідыумам [[Мінскі абласны суд|Мінскага абласнога суда]] [[16 лістапада]] [[1963]], па другім — пракуратурай [[Расійская Федэрацыя|Расійскай Федэрацыі]] [[16 снежня]] [[1992]].
Радок 8:
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускай палітыкі]]
[[Катэгорыя:НавучэнцыВыпускнікі Мінскай губернскай гімназіі]]