Мядзел: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 68:
}}
'''Мя́дзел''' ([[Інструкцыя па транслітарацыі (2007)|афіц. транс.]]: ''Miadziel'') — горад у [[Мінская вобласць|Мінскай вобласці]] [[Беларусь|Беларусі]], адміністрацыйны цэнтр [[Мядзельскі раён|Мядзельскага раёна]]. Размешчаны паміж азёрамі [[возера Мястра|Мястра]] і [[возера Баторына|Баторына]], у 160 км да паўночным захадзе ад [[Мінск]]а, у 35 км ад чыгуначнай станцыі Княгінін на лініі [[Маладзечна]]—[[Полацк]], на аўтадарозе Мінск—[[курортны пасёлак Нарач|Нарач]]. Насельніцтва 6&nbsp;871 чалавек (2016)<ref name="2016-Estimate"/>.
[[Файл:Вид на озеро Мястро.jpg|міні|злева|[[Возера Мястра]]]]
 
== Гісторыя ==
[[Файл:Вид на озеро Мястро.jpg|міні|злева|[[Возера Мястра]]]]
Археалагічныя даследаванні выявілі, што першапачаткова ў 10-11 ст. умацаванае драўлянае паселішча Мядзель знаходзілася на самым буйным востраве [[возера Мядзел]] (цяпер — востраў Замак), дзе і сёння захаваліся рэшткі ўмацаванняў. Верагодна ў [[11 ст.]] Мядзель быў памежным горадам [[Полацкая зямля|Полацкай зямлі]]. Летапісныя назвы горада: ''Мядзнозол'', ''Мядела'', ''Мядзела'', ''Мядзила'', ''Мядюль'', ''Медело'', ''Меднол'', ''Медюль'', верагодна, паходзяць ад літоўскага слова ''medinis'' — лясны, драўляны. У кан. 14 — пач. 15 ст., з-за невядомых да канца прычын, паселішча было перанесена на паўночна-ўсходні бераг воз. Мястра (10 км ад былога месцазнаходжання). Верагодна, прычынай гэтаму стаў мор — насельніцтва, што здолела выжыць падчас эпідэміі, заснавала новае паселішча са старой назвай ужо на беразе воз. Мястра. У пісьмовых крыніцах Мядзель упершыню згадваецца ў 1324 у лацінамоўным лісце вялікага князя [[Гедзімін]]а рыжскаму архібіскупу, у якім ён скардзіцца на дзеянні братоў-рыцараў Тэўтонскага ордэна: