Максім Лужанін: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Біяграфія: вікіфікацыя
Радок 37:
У 1924—1928 вучыўся ў Мінскім Белпедтэхнікуме. Публікавацца пачаў у 1925 годзе. Першая кніга вершаў «Крокі» выйшла ў 1928 годзе. У 1928—1931 гадах вучыўся ў [[БДУ]]. З 1931 годзе працаваў у часопісе «Узвышша» і на Беларускім радыё. Арыштаваны ДПУ БССР 15.3.1933 года ў [[Мінск]]у па адрасе: вул. Ленін­ская, д. 25, кв. 4 па справе «Беларускай народнай грамады»; асобай нарадай пры НКУС 10.8.1933 як «''член контррэвалюцыйнай нацдэмаўскай арганізацыі''» да 2 гадоў ссылкі. Адпраўлены ў ссылку ў [[Марыінск]] Кемераўскай вобласці, праз некалькі месяцаў быў вызвалены і вярнуўся дадому. У 1935—1941 гадах рэдактар Галоўнай рэдакцыі літаратуры па машынабудаванні ў Маскве. Падчас Вялікай Айчыннай вайны на фронце. З 1944 загадчык аддзела культуры газеты «[[Звязда (1917)|Звязда]]», адказны сакратар часопіса «[[Вожык, часопіс|Вожык]]». Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 24.8.1956 года. Асабовая справа Л. № 14618-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве [[КДБ Беларусі]]. З 1959 года член сцэнарнай калегіі, у 1967—1972 гадах галоўны рэдактар кінастудыі «[[Беларусьфільм]]».
 
Аўтар сцэнарыяў фільмаў «Паўлінка» (1951), «Народны паэт» (1952), «Першыя выпрабаванні» (1960), «Запомні гэты дзень» (1967, разам з [[А. Куляшоў|А. Куляшовым]]). На [[беларуская мова|беларускую мову]] пераклаў асобныя творы [[Аляксандр Сяргеевіч Грыбаедаў|А. Грыбаедава]], [[Мікалай Васільевіч Гогаль|М. Гогаля]], [[Аляксандр Мікалаевіч Радзішчаў|А. Радзішчава]], [[Аляксандр Сяргеевіч Пушкін|А. Пушкіна]], [[Уладзімір Уладзіміравіч Маякоўскі|У. Маякоўскага]], [[Адам Міцкевіч|А. Міцкевіча]], [[Уладзіслаў Сыракомля|У. Сыракомлі]].
 
[[Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР|Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі]](1969), заслужаны дзеяч культуры Польшчы (1975).