Валерый Мікалаевіч Раеўскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 5:
З 1967 года, на працягу 35 гадоў, быў галоўным рэжысёрам і мастацкім кіраўніком [[Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы|Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы]]. Доўгі час выкладаў і з'яўляўся [[прафесар]]ам [[Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў|Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў]]. Стварыў амаль паўсотню спектакляў, у тым ліку ў Расіі, Украіне, Ірландыі, Польшчы, Славеніі, Эстоніі. Сярод іх — «Радавыя», «Апошні журавель», «Парог» [[Аляксей Дудараў|Аляксея Дударава]]; «Мудрамер» [[Мікалай Матукоўскі|Мікалая Матукоўскага]]; «Трыбунал», «Пагарэльцы» [[Андрэй Макаёнак|Андрэя Макаёнка]]; «[[Брама неўміручасці]]» [[Кандрат Крапіва|Кандрата Крапівы]]; «Апошні шанц» [[Васіль Быкаў|Васіля Быкава]]; «Чалавек з легенды» Яўгена Шабана. Паводле твораў замежнай драматургіі Раеўскі паставіў спектаклі «Бура» [[Уільям Шэкспір|Уільяма Шэкспіра]], «Тры сястры» [[Антон Паўлавіч Чэхаў|Антона Чэхава]], «Запіскі з падполля» [[Фёдар Міхайлавіч Дастаеўскі|Фёдара Дастаеўскага]], «Лес» Аляксандра Астроўскага і іншыя. Работы Раеўскага сталі ўдзельнікамі і прызёрамі шматлікіх тэатральных фестываляў. На творчым рахунку рэжысёра дзясяткі пастановак на сцэнах рэгіянальных тэатраў — у Гомелі, Віцебску, Гродне, Маладзечне і іншых гарадах.
 
У 1976 годзе Валерыю Раеўскаму было прысвоена званне заслужанага дзеяча мастацтваў БССР, у 1998 годзе — народнага артыста Беларусі. Пастаўленыя ім спектаклі адзначаны Дзяржаўнымі прэміямі СССР і БССР. У 2004 годзе за асабісты ўклад у развіццё беларускага тэатральнага мастацтва і заслугі ў выхаванні творчай моладзі рэжысёр быў узнагароджаны [[ордэн Францыска Скарыны|ордэнам Францыска Скарыны]].
 
Пахаваны на [[Усходнія могілкі|Усходніх могілках Мінска]].