Генадзь Аляксандравіч Каханоўскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 9:
Працуючы з 1964 па 1982 навуковым супрацоўнікам, затым намеснікам дырэктара па навуковай рабоце і дырэктарам [[Мінскі абласны краязнаўчы музей|Мінскага абласнога краязнаўчага музея]] Г. А. Каханоўскі сабраў і перадаў у фонд музея 279 прадметаў музейнага значэння. Не забываў Генадзь Аляксандравіч свой музей працуючы навуковым работнікам Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі, ён перадаў музею яшчэ 9 знакавых прадметаў.
 
У музейнай калекцыі шмат каштоўных і рэдкіх кніг [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]], надрукаваных у [[Горад Вільнюс|Вільні]], і набытых музеем, дзякуючы Генадзю Аляксандравічу, з якіх у Беларусі маюцца толькі адзінкавыя экзэмпляры. Сярод кніг, здадзеных ім, у музейным фондзе захоўваюцца і кнігі беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, як правіла, з дароўным надпісам аўтара: [[Уладзіслаў Сыракомля|Уладзіслава Сыракомля]] «Паэзія», т. 3,7 (Варшава, 1872), «Выбраныя творы» т. 4 (Варшава, 1890), кніга «Виленские новости» (Вільня, 1862), [[Ніл Сымонавіч Гілевіч|Ніла Гілевіча]] «Як я вучыўся Жыць» (1974), «Хай зорыць дзень» (з А. Разанавым пераклад з балг., 1976), [[Генрых Вацлававіч Далідовіч|Генрыха Далідовіча]] «Маладыя гады» (1979), [[Васіль Васільевіч Зуёнак|Васіля Зуёнка]] «Сяліба» (1973), «Час Вяртання» (1981), Міколы Корзуна «Зоркі на танках» (1982), Эміліі Кунавіч «Шэры гусь» (1976), [[Альберт Францавіч Паўловіч|Альберта Паўловіча]] «Выбарнае» (1976), [[Аляксей Міхайлавіч Пяткевіч|Аляксея Пяткевіча]] «Сюжэты. Кампазіцыя. Характар: Аб прозе Кузьмы Чорнага» (1981), [[Максім Танк|Максіма Танка]] «Вершы, паэма 1930—1945» (1978), [[Іван Шуцько|Івана Шуцько]] "«Чужая хатка "» (1958), "«Дзіма хоча быць героем "» (1965), Дыяны Чаркасавай «Старое? Новае? Вечнае!»
(1976), [[Эдуард Ярашэвіч|Эдуарда Ярашэвіча]] «Практыка ў Вербічах» (1975), кніга, прысвечаная касмічнаму палёту [[Уладзімір Васільевіч Кавалёнак|У. Кавалёнка]] «140 суток в космосе» (1981) і інш. Усё сваё выпушчаныя кнігі Г. А. Каханоўскі перадаў на захаванне ў музей.
Генадзь Аляксандравіч ўвёў ва ўжытак адкрытыя і выяўленыя ў беларускіх архівах, бібліятэках, музеях невядомыя раней гістарычныя дакументы, працы, адкрыцця (Грамату [[Зарыян Якаўлевіч Даленга-Хадакоўскі|Даленгу-Хадакоўскаму]], рукапісы [[Тэадор Нарбут|Тэадора Нарбута]], [[Адам Ганоры Кіркор|Адама Кіркора]], Уладзіміра Завітневіча і інш.). Вярнуў сучаснікам і будучым пакаленням невядомыя і забытыя імёны знакамітых беларусаў-пісьменнікаў Івана Філіпава (сапр. Нялепка Язэп Піліпавіч), Язэпа Шпэта, Юзю Шчупака (сапр. Сайкоўскі Язэп Язэпавіч) і інш.