Касцёл Маці Божай Ружанцовай і кляштар дамініканцаў (Гродна): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Гродзенскі дамініканскі касцёл'''  — помнік архітэктуры [[барока]]. Існаваў у [[Гродна|Гродне]] ў 16 - — канцы 19 стагодзяў. Размяшчаўся на месцы скверыка па [[вуліца Савецкая, Гродна|вуліцы Савецкая]] паміж сучаснымі дамамі №6№ 6 і 8, якія захаваліся да нашых дзён.
[[Выява:Dominikanie Grodno.jpg|thumb|злева|350px|Дамініканскі касцел на фота 1870-х гадоў. На пярэднім плане - захаваўшыйся будынак кляштара (цяпер вул. Савецкая, 6)]]
Традыцыйна лічыцца, што касцёл дамініканцаў у Гродне заснаваны на падставе прывілея [[Жыгімонт Ваза|Жыгімонта III]] у [[1632]], а ў [[1633]] касцёл ужо пабудаваны на фундацыю [[Фрэдэрык Сапега|Фрэдэрыка]] і Хрысціны Сапегаў. Тым не менш, пра дзейнасць гродзенскіх дамініканцаў у 17 ст. нічога не вядома. У [[1737]] прыёрам гродзенскіх дамініканцаў стаў Т.Ганусевіч, які пачаў “мураваць новы кляштар”, што дае падставу меркаваць, што дагэтуль існаваў драўляны кляштар пры мураваным касцёле. Касцёл быў асвячоны ў імя Прасвятой Дзевы Марыі Ружанцовай.
 
[[Выява:Dominikanie Grodno.jpg|thumb|злева|350px|Дамініканскі касцел на фота 1870-х гадоў. На пярэднім плане — - захаваўшыйсязахаваны будынак кляштара (цяпер вул. Савецкая, 6)]]
Аблічча касцёла дапамагае ўявіць "''Інвентар Гродзенскага касцёла і кляштара дамініканцаў 1830 года''" (захоўваецца ў Дзяржаўным гістарычным архіве [[Літва|Літвы]] ў [[Вільня|Вільне]]), у якім адзначана, што касцёл пабудаваны ў [[1708]], што хутчэй за ўсё з'яўляецца датай адной з рэканструкцый касцёла. У інвентары пазначана, што «''касцёл у плане прамавугольны з закругленнем каля Вялікага алтара, з дзвюма вежамі і фацыятай паміж імі, з бабінцам... і дзвюма падоўжанымі капліцамі. Касцёл накрыты дахоўкай. Капліцы, якія дасягаюць вышыні паловы касцёла, накрытыя: адна — дахоўкай, другая — гонтам''».
Традыцыйна лічыцца, што касцёл дамініканцаў у Гродне заснаваны на падставе прывілея [[Жыгімонт Ваза|Жыгімонта III]] у [[1632]], а ў [[1633]] касцёл ужо пабудаваны на фундацыю [[Фрэдэрык Сапега|Фрэдэрыка]] і Хрысціны Сапегаў. Тым не менш, пра дзейнасць гродзенскіх дамініканцаў у 17 ст. нічога не вядома. У [[1737]] прыёрам гродзенскіх дамініканцаў стаў Т.Ганусевіч, які пачаў “мураваць«мураваць новы кляштар”кляштар», што дае падставу меркаваць, што дагэтуль існаваў драўляны кляштар пры мураваным касцёле. Касцёл быў асвячоны ў імя Прасвятой Дзевы Марыі Ружанцовай.
 
Аблічча касцёла дапамагае ўявіць "«''Інвентар Гродзенскага касцёла і кляштара дамініканцаў 1830 года''"» (захоўваецца ў Дзяржаўным гістарычным архіве [[Літва|Літвы]] ў [[Вільня|Вільне]]), у якім адзначана, што касцёл пабудаваны ў [[1708]], што хутчэй за ўсё з'яўляецца датай адной з рэканструкцый касцёла. У інвентары пазначана, што «''касцёл у плане прамавугольны з закругленнем каля Вялікага алтара, з дзвюма вежамі і фацыятай паміж імі, з бабінцам...бабінцам… і дзвюма падоўжанымі капліцамі. Касцёл накрыты дахоўкай. Капліцы, якія дасягаюць вышыні паловы касцёла, накрытыя: адна  — дахоўкай, другая  — гонтам''».
Захаваўся таксама фотаздымак 2-й паловы 19 ст., на якім відаць галоўны фасад касцёла. Таксама касцёл адлюстраваны на малюнку Н. Орды (на якім часта памылкова зазначаецца [[Касцёл Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар брыгітак, Гродна|брыгіцкі касцёл]]).
 
Захаваўся таксама фотаздымак 2-й паловы 19 ст., на якім відаць галоўны фасад касцёла. Таксама касцёл адлюстраваны на малюнку Н. Орды (на якім часта памылкова зазначаецца [[Касцёл Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар брыгітак, Гродна|брыгіцкі касцёл]]).
 
Улічваючы інвентар і фотаздымак, а таксама захаваныя планы касцёла, можна ўявіць гэты помнік архітэктуры як бяскупальнае трохвугольнае з [[апсіда]]й збудаванне, у якім вышыня апсіды аднолькавая з вышынёй цэнтральнага [[неф]]а. Апсіда аддзяляецца ад нефа толькі падпружнай [[арка]]й, маючы агульны з асноўным аб'ёмам даха. Трох'ярусная з дзвюма вежамі кампазіцыя галоўнага фасада была ўпрыгожана жалезнымі крыжамі на вежах і [[атык]]ам.
Радок 11 ⟶ 12:
Хоры для манахаў размяшчаліся за галоўным алтаром і былі драўляныя, а над бабінцам знаходзіліся вымураваныя з цэглы музычныя хоры, аздобленыя драўлянай разьбой. Пад касцёлам меліся падвалы, куды вялі драўляныя лесвіцы. Тут знаходзілася [[крыпта]] (капліца для ганаровых пахаванняў), але ў гэтай якасці падвал не выкарыстоўваўся ўжо ў 19 ст. Да будынка кляпгтара былі далучаны сакрысція з печчу і скарбніца. Абодва памяшканні мелі скляпенні. Дзверы касцёла, зробленыя з магутных дошак, аздабляла жалезная акоўка. Будынак быў атынкаваны звонку і ўнутры. Як адзначалася ў інвентары, у [[1830]] будынак быў моцны і надзейны.
 
Інтэр'ер касцёла ўпрыгожвалі 11 алтароў з абразамі, выкананымі [[жывапіс]]ам. Туг жа знаходзіліся старадаўнія (магчыма, з 17 ст.) партрэты фундатараў касцёла  — [[Сапегі|Сапегаў]]. У касцёле ў час літургіі выкарыстоўваліся шмат каштоўных рэчаў: больш за 100 сярэбраных манстранцыяў, пушак і келіхаў, звыш 200 падсвечнікаў, каядэлябраў і лямпаў, зробленых са шкла, металу і керамікі. Цікавым элементам інтэр'ера скарбніцы і сакрысціі былі 9 маляваных шафаў, якія да нашых дзён не захаваліся.
 
[[Выява:Horadnia, Daminikanskaja. Горадня, Дамініканская (N. Orda, 1860).jpg|thumb|справа|350px|На заднемзаднім баку бачныплане — дамініканскі касцёл.]]
Дамініканскі касцёл быў адным з самых прыгожых у Гродне, пра што ў час наведвання горада напісаў [[Юльян Урсын Нямцэвіч|Ю. У.  Нямцэвіч]]. Уяўленне пра будынак кляштара, вымураванага ў 1737, дае чарцёж фасада шляхецкага пансіёна, які захаваўся ў Вільні. На гэтам чарцяжы ёсць праект перабудовы будынка дамініканскай школы пад пансіён, выкананы ў [[1836]]. Праект пададзены на фасадзе старога будынка, які існаваў да ажыццяўлення новага праекта. Гледзячы на фасад старой дамініканскай школы, можна адзначыць, што яна складалася з дзвюх частак. Правая, якая далучалася да касцёла, адрозніваецца ад левай часткі не толькі выразнасцю кампазіцыі фасада, але і вышынёй даху. Верагодна, гэта правая частка і ёсць пабудаваны ў [[1737]] "«мураваны новы кляштар"». Прыбудова левай часткі будынка была зроблена ў 1760-я гады, калі прыёрам гродзенскіх дамініканцаў быў айцец Людвіг Рыбінскі, які ахвяраваў на новы кляштар 5000 злотых і завяршыў будаўніцтва. Ахвяраваныя ім грошы вызначылі памер і лаканічнасць прыбудовы, у выніку чаго была пашырана плошча памяшканняў пад класы і ўзведзены бровар.
 
Старадаўні [[фасад]] вырашаны вельмі лаканічна. Рытмічная вертыкаль галоўнага фасада адзначана вокнамі і лапаткамі паміж імі. Левая яго частка не мае вызначанай кампазіцыі, што звязана з вытворчай функцыяй памяшканняў гэтай часткі будьшка.
Этапы будаўніцтва кляштарнага комплексу прасачваюцца на планах горада. На плане Гродна [[1753]] дамініканскі комплекс адзначаны двума мураванымі будынкамі  — касцёлам і далучаным да яго кляштарам, які выцягнуўся ўздоўж [[вуліца Савецкая, Гродна|вуліцы Віленскай]]. Далей па Віленскай ішлі мяшчанскія дамы на дамініканскім пляцы з тарцовай арыентацыяй фасадаў. На плане Гродна [[1795]] фасад ужо падоўжваецца за кошт прыбудовы на месцы старых жылых дамоў.
 
Важкім элементам у планіроўцы комплексу дамініканскага кляштара з'яўляецца будынак, які выцягнуўся ўздоўж [[вулица Даминиканская, Гродна|вуліцы Дамініканскай]]. Ён быў вымураваны ў 1780-я гады. На плане Гродна 1753 гэты будынак адзначаны як драўляны. Ён меў падоўжаную форму з невялікай прыбудовай. А на плане 1795 будынак ужо мае іншую канфігурацыю і без прыбудовы.
 
Змену ў характары і планіроўцы будынкаў прасвятляе ліст П.Пірамовіча, сакратара Ізабелы Браніцкай у [[Беласток]]у, да сакратара ў [[Варшава|Варшаве]], датаваным [[5 мая]] [[1782]]. У лісце гаворыцца: «''Днямі горад Гродна вельмі гарэў уначы ад агню, які ўзнік у жыдоўскім доме. Цэлая [[вуліца Замкавая, Гродна|вуліца Замкавая]] з палацамі пагарэла, усяго дамоў, якія загінулі ў вогнішчы,  — 300. [[Фара Вітаўта|Касцёл фарны]] мураваны з усім, што ў ім было, пагарэў, дамініканскі апаліўся, але захаваўся, толькі ўнутраныя будынкі яго ўсе пагарэлі''"». Такім чынам, у 1782 у выніку пажару драўляны будынак, пазначаны на Плане горада 1753 згарэў.
 
Улічваючы гэты факт і тое, што ў 18 ст. вырасла патрэба ў адукаваных людзях, а дамініканцы сталі вядучым ордэнам у галіне адукацыі пасля касацыі ў [[1773]] [[езуіты|ордэна езуітаў]], пачалося будаўніцтва новага мураванага будынка на месцы драўлянага. Мураваўся будынак пры прыёру Людвіку Грынццэвічу, які быў вядомым архітэктарам. Такім чынам, разам з узвядзеннем у 1780-я гады мураванага будынка на вуліцы Дамініканскай было завершана будаўніцтва дамініканскага кляштара ў Гродне.
 
У пачатку 19 ст. пры дамініканскім кляштары дзейнічалі студыум вышэйшы, гімназія, павятовая і парафіяльная школы. У гэтых установах займалася 336 вучняў, працавала 18 настаўнікаў. Шырокую вядомасць у краі мела бібліятэка гродзенскіх даміяіканцаў, а таксама фізічная лабараторыя. 3 [[1803]] на працягу некалькіх гадоў у гродзенскай дамініканскай школе выкладаў фізіку і матэматыку славуты філосаф і тэолаг дамініканец Ф. І. Цяцерскі, які надрукаваў і выдаў у Гродне ў [[1806]] сваю дысертацыю па эксперыменталънай фізіцы.
 
У [[1840]] адбылася касацыя гродзенскага дамініканскага кляштара. У былых дамініканскіх мурах была адчынена мужчынская гімназія, а касцёл былога кляштара, пазбаўлены парафіі, дзейнічаў як студэнцкі гімназіяльны касцёл. Студэнты гродзенскай гімназіі прынялі актыўны ўдзел у [[Паўстанне ў Польшчы, Літве і Беларусі, 1863—1864|паўстанні 1863—1864  гг.]], таму [[Расійская імперыя|расійскія ўлады]], адзначыўшы ўплыў [[каталіцтва|каталіцкага]] духавенства на ўдзельнікаў паўстання, забаранілі дзейнасць касцела пры гімназіі і размясцілі ў ім царкву Ямбургскага ўланскага палка. Але ў такой якасці ён праіснаваў нядоўга. У 1875  г. «''во избежание соблазна в местном населении''» старадаўні касцёл дамініканскага кляштара, упрыгожванне горада, быў знішчаны «''за исключением одного крыла, примыкающего к гимназиальному зданию''», у якім планавалася размясціць бібліятэку і падрыхтоўчы клас.
 
[[Будынак мужчынскай гімназіі, Гродна|Будынак былога дамініканскага манастыра]] ў далейшым выкарыстоўваўся як губернская мужчынская гімназія, зараз з'яўляецца жылым домам. Былая дамініканская школа выкарыстоўвалася пераважна пад гарадскія ўстановы, зараз у ёй знаходзіцца Аддзяленне павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў устаноў культуры і мастацтва.
 
== Літаратура ==
* Памяць: Гіст.-дакум. хроніка горада Гродна (Беларус. Энцыкл.; Рэд. кал. Г. П.  Пашкоў, Я. М. Жабрун, І. П. Крэнь і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч.  — Мн.: БелЭн, 1999.  — 712 с.: іл., ISBN 985-11-0147-8
 
== Спасылкі ==