Пінскае княства: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 7:
У [[1204]] годзе, паводле Іпац'еўскага летапісу, згадваецца пінскі князь Уладзімір, магчыма, сын Яраслава Юр'евіча, захопленага падчас барацьбы за Уладзіміра-Валынскае княства. Пад [[1226]]/[[1227]] годам згадваецца пінскі князь Расціслаў, які няўдала супернічаў за [[Чартарыйск]] з [[Даніла Галіцкі|Данілам Галіцкім]]. У [[1229]] годзе падчас паходу [[Валынь|валынскіх]] князёў на палякаў Уладзіміра пакінулі абараняць [[Бярэсце]] ад [[яцвягі|яцвягаў]]. Княства моцна пацярпела ад шматлікіх набегаў [[літва, племя|літвы]] на Валынь, якія здзяйсняліся праз Пінскую зямлю. У падзеях, звязаных з барацьбой уладзімірскіх князёў з [[ВКЛ|Літвой]] у [[1247]], згадваецца князь Міхаіл, а ў падзеях [[1262]] года пінскія князі [[Федар Уладзіміравіч|Фёдар]], [[Дзямід Уладзіміравіч|Дзямід]] і [[Юрый Уладзіміравіч]]ы. Пра апошняга вядома, што ён памёр у [[1292]] годзе.
 
Пасля забойства першага [[ВКЛ|Вялікага князя Літоўскага]] [[Міндоўг]]а ў [[1263]] ўу Пінск збег яго сын [[Войшалк]], які прыняў [[праваслаўе|праваслаўны]] манаскі пострыг. Пры [[Гедзімін]]е (ці нават раней) княства ўвайшло ў склад Вялікага Княства Літоўскага. У [[1320]] яно належала [[Нарымонт Гедзімінавіч|Нарымунту Гедзімінавічу]], а з [[1348]] яго сынам [[Міхаіл Нарымунтавіч|Міхаілу]], [[Васіль Нарымунтавіч|Васілю]] і [[Юрый Нарымунтавіч|Юрыю]], якія кіравалі княствам да смерці [[Юрый Сяменавіч|Юрыя Сямёнавіча]], пасля чаго княства перайшло [[вялікія князі літоўскія|вялікаму князю]] [[Жыгімонт Кейстутавіч|Жыгімонту]].
 
У [[1471]] княства перайшло да княгіні Марыі Гаштольд, удавы кіеўскага князя [[Сямён Алелькавіч|Сямёна Алелькавіча]], а пасля яе смерці — Фёдару Іванавічу Яраславічу, мужу яе дачкі. У [[1521]] [[Жыгімонт I Стары|Жыгімонт I]] перадаў княства сваёй жонцы [[Бона Сфорца|Боне Сфорца]]. Пасля ад'езду Боны ў [[Італія|Італію]] ў [[1556]] княства было перададзена [[Жыгімонт II Аўгуст|Жыгімонту Аўгусту]], які пераўтварыў яго ў [[Пінскае староства|староства]]. З [[1565]]—[[1566]] тэрыторыя княства адміністрацыйна ўваходзіла ў склад Пінскага павета [[Берасцейскае ваяводства|Берасцейскага ваяводства]].