Другая сусветная вайна: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
JamesP (размовы | уклад)
др fixed typo
Радок 474:
Са студзеня [[1941]] брытанскі ўрад разглядаў магчымасць ваеннага ўмяшання ў Грэцыю. Такое ўмяшанне было палітычна прывабным для брытанцаў, якія далі Грэцыі ў свой час гарантыі бяспекі, і стваралі тэарэтычныя магчымасці для ажыццяўлення чэрчылеўскага плану балканскай антынямецкай кааліцыі (Турцыя, Грэцыя, Югаславія). Войскі і авіяцыю дзеля высадкі ў Грэцыі брытанцы забралі з Паўночнай Афрыкі, пакідаючы там мінімум сіл, а свой паспяховы наступ у Паўночнай Афрыцы спынілі, не давёўшы да канца (сярэдзіна лютага 1941). Высадка ў Грэцыі пачалася 7 сакавіка 1941<ref>Лиддел Гарт, Б. Вторая мировая война: [Очерк] / Б. Лиддел Гарт; Пер. с англ. В. В. Борисова [и др.]; Под ред. и с предисл. О. А. Ржешевского. — М.: Воениздат, 1976. — 679 с. — С. 143.</ref>. У сакавіку 1941 года ў марской бітве каля астравы [[Крыт]] англічане наносяць чарговую паражэнне італьянскаму флоту. [[9 сакавіка]] італьянскія войскі прадпрымаюць новы наступ супраць грэкаў, аднак падчас шасцідзённых бязлітасных баёў яны трымаюць поўную паражэнне і да [[26 сакавіка]] вымушаны адысці на зыходныя пазіцыі. Таксама на Балканах Германія разлічвала на спрыяльны нейтралітэт Югаславіі, якую, пасля моцнага нямецкага дыпламатычнага ціску ў сакавіку 1941, удалося схіліць да ўваходжання ў склад краін Восі (25 сакавіка 1941), і атрымаць магчымасць пропуску войскаў праз яе тэрыторыю, хоць і не праз югаслаўскую чыгунку<ref>Фуллер, Дж. Ф. С. Вторая мировая война 1939-1945 гг... — С. 139; Taylor, A.J.P. The Second World war... — P. 442.</ref>.
 
Пацярпеўшы поўную паражэнне на ўсіх франтах, [[Беніта Мусаліні]] вымушаны прасіць дапамогі ў А. Гітлера. У лютым 1941 года ў [[Лівія|Лівію]] прыбывае нямецкі экспедыцыйны корпус пад камандаваннем генерала [[Эрвін Ромель|Э. Ромеля]]. [[31 сакавіка]] 1941 года італа-нямецкія войскі пераходзяць у наступ, адбіваюць у англічанін [[Кірэнаіка|Кірэнаіку]] і выходзяць да меж Егіпту, пасля чаго фронт у Паўночнай Афрыцы стабілізуецца да лістапада 1941 года. Ва Усходняй Афрыцы італьянцы былі разбітыя, іх апошнія войскі там здаліся [[19 мая]] 1941. Урад ЗША зняў статус ваеннай зоны з Чырвонага мора, і амерыканскія судны пачалі давозіць грузы да Суэцкага канала<ref>Taylor, A.J.P. The Second World war... — P. 443, 444.</ref>. Каб прадухіліць магчымае ўступленне ў вайну Турцыі, брытанскія войскі разам з сіламі Свабоднай Францыі захапілі падкантрольную ўраду Вішы Сірыю (8 чэрвеня―14 ліпеня1941ліпеня 1941), устанавілі там саюзніцкі акупацынйы рэжым<ref>Фуллер, Дж. Ф. С. Вторая мировая война 1939-1945 гг... — С. 152.</ref>.
 
Хутка пасля падпісання Югаславіяй Траістага пакту, югаслаўскія ваенныя, незадаволеныя гэтым, учынілі вайсковы пераварот (27 сакавіка 1941). Новы ўрад выйшаў з пакту. Германскія войскі, якія рыхтаваліся да нападу на СССР, былі павернуты на Югаславію, і Германія пачала сваю балканскую кампанію адначасным нападам на Грэцыю і Югаславію (6 красавіка 1941)<ref>Фуллер, Дж. Ф. С. Вторая мировая война 1939-1945 гг... — С. 139.</ref>. Югаслаўскія войскі супраціўляліся да [[17 красавіка]] [[1941]]. Падзенне Югаславіі пагоршыла і стратэгічную сітуацыю ў Грэцыі. Грэчаскія войскі ў [[Эпір]]ы здаліся [[21 красавіка]] 1941, нямецкія войскі ўступілі ў [[Афіны]] [[27 красавіка]] 1941. Брытанскі экспедыцыйны корпус быў эвакуіраваны 26—28 красавіка 1941, значная яго частка ― на востраў Крыт (заняты брытанцам з 1 лістапада 1940).