Розніца паміж версіямі «Іанікій Галятоўскі»

 
== Літаратурная творчасць ==
[[Файл:Nebo Novoe.jpg|thumb|Тытульны аркуш "Неба новага", гравёр [[Максім Вашчанка]]. [[1699]]]]
У перыяд міжканфесійнай барацьбы I. Галятоўскі ўздымае пропаведзь на новую вышыню сваёй кнігай «Ключ разумення» (1659,1660,1663, 1665) і багаслоўска-педагагічным трактатам «Наука, албо Способъ зложеня казаня» (фактычна падручнік па гамілетыцы). Паводле канцэпцыі рытара, казанне павінна складацца з трох частак: «эксордыума», «початка, прыступа до самой речи, о чым хочет казанье мети» , «нарацыі», «повести, которую обецал показати, тая часть наибольшая, бо в ней все казане замыкаемая, и до ней иныя части стягаются» і «конклюзія», «конец казаня». I. Галятоўскі заклікаў так прамаўляць, каб усе людзі разумелі, што ім у павучэнні паведамляецца. Яго «Навука зложеня казаня» суправаджаецца 32 асноўнымі і 14 дадатковымі пропаведзямі. Згодна метаду тлумачэння аўтар вылучае ў кожнай з'яве літаральны, маральны, алегарычны і аналагічны зместы. У казаннях I. Галятоўскі дае метафізічныя звесткі (пра сутнасць з'яў прыроды) — тлумачыць паходжанне маланкі, узнікненне ветру, змяшчае народныя прыкметы, выкладае павучальныя гісторыі, назіранні з жыцця птушак і жывёл, звяртае ўвагу на лекавыя ўласцівасці кветак, зёлак і камянёў.