Розніца паміж версіямі "Сонечнае зацьменне"

'''Сонечнае зацьменне''' — астранамічная з'ява, якая заключаецца ў тым, што [[Месяц, спадарожнік Зямлі|Месяц]] закрывае (засланяе) цалкам або часткова [[Сонца]] ад назіральніка на Зямлі.
 
== Прырода сонечнагасонечных зацьменнязацьменняў ==
Сонечнае зацьменне магчыма толькі падчас маладзіка, калі бок Месяца, звернуты да [[планета Зямля|Зямлі]], не асветлены, і сам Месяц не бачны. Зацьменні магчымыя толькі, калі [[маладзік]] праходзіць каля аднаго з двух месяцовых вузлоў (пункты перасячэння бачных арбіт Месяца і Сонца), не далей чым прыкладна ў 12 градусах ад аднаго з іх.
 
Па-за межамі месячнага паўценю зацьменні ўвогуле не назіраюцца. Сонечнае зацьменне бачнае не на ўсёй паверхні Зямлі, а толькі там, дзе прабягаюць цень і паўцень Месяца. Шлях месячнага ценю па зямной паверхні называецца паласой поўнага сонечнага зацьмення.
 
Па астранамічнай класіфікацыі, калі зацьменне хоць бы дзесьці на паверхні Зямлі можа назірацца як поўнае, яно называецца поўным<ref>{{cite web|url=http://eclipse.gsfc.nasa.gov/SEpath/SEpath.html|archiveurl=http://web.archive.org/web/20100527091958/http://eclipse.gsfc.nasa.gov/SEpath/SEpath.html|archivedate=2010-05-27|title=CENTRAL SOLAR ECLIPSES: 1991—2050|author=Fred Espenak.|publisher=}}</ref>. Калі зацьменне можа назірацца толькі як частковае (такое бывае, калі конус цені Месяца праходзіць паблізу зямной паверхні, але не тычыцца яе), зацьменне класіфікуецца як частковае.
 
== Назіранні ==