Сонца: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 52:
Вакол Сонца абарочваюцца іншыя аб'екты гэтай сістэмы: [[Планета|планеты]] і іх [[Спадарожнікі планет|спадарожнікі]], [[карлікавыя планеты]] і іх спадарожнікі, [[астэроід]]ы, [[метэарыт]]ы, [[Камета|каметы]] і [[касмічны пыл]]. [[Маса]] Сонца складае 99,866 % ад сумарнай масы ўсёй Сонечнай сістэмы<ref name="FK86-Sun">{{кніга |загаловак=Физика Космоса: Маленькая энциклопедия |частка=Солнце |спасылка=http://www.astronet.ru/db/msg/eid/FK86/sun |выданне=2-е изд |адказны=Под ред. Р. А. Сюняева |месца=М. |выдавецтва=Советская энциклопедия |год=1986 |старонкі=37 |старонак=783| isbn=524(03)}}{{v|2011|09|19}}</ref>. Сонечнае [[выпраменьванне]] падтрымлівае [[жыццё]] на [[Зямля (планета)|Зямлі]]<ref>[http://www.sotvoreniye.ru/articles/light.php ЗАМЫСЕЛ СВЕТА] {{dead link |url=http://www.sotvoreniye.ru/articles/light.php |id=20090304005935}}</ref>([[святло]] неабходнае для пачатковых стадый [[фотасінтэз]]у), вызначае [[клімат]].
 
Сярэдняя [[шчыльнасць]] Сонца складае 1,4 г/см³. Па [[Спектральныя класы зорак|спектральнай]] класіфікацыі Сонца адносіцца да тыпу G2V («[[жоўты карлік]]»). [[Тэмпература]] паверхні Сонца дасягае 6000 К. Таму Сонца свеціць амаль белым святлом, але прамое святло Сонца каля паверхні нашай планеты набывае некаторае жоўтае адценне з-за больш моцнага рассейвання і паглынання караткахвалевай часткі спектру [[Атмасфера Зямлі|атмасферай Зямлі]] (пры ясным [[Неба|небе]], разам з блакітным рассеяным святлом ад неба, сонечнае святло зноў дае белае асвятленне). Крыніцай энергіі Сонца з’яўляюцца рэакцыі тэрмаядзернага сінтэзу, што працякаюць у яго нетрах.
 
== Месца ў Галактыцы ==