Клаўдзіа Раньеры: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненне
Радок 53:
Пасля «Валенсіі» Раньеры два гады не займаўся трэнерскай дзейнасцю, а ў лютым 2007 года ўзначаліў [[ФК Парма|«Парму»]], з якой заняў 12-е месца. Пасля гэтага быў запрошаны ў [[турын]]скі [[ФК Ювентус|«Ювентус»]], які вярнуўся ў Серыю A, на месца [[Дзідзье Дэшам]]а, і каманда пад яго кіраўніцтвам заняла трэцяе месца ў першы ж год. У сезоне 2008/09 [[ФК Ювентус|«Ювентус»]] выступаў нестабільна, і [[18 мая]] [[2009]] года Раньеры быў адхілены ад пасады галоўнага трэнера турынскага гранда. [[1 верасня]] [[2009]] года прызначаны галоўным трэнерам [[ФК Рома|«Ромы»]]. Кантракт быў падпісаны на 2 гады. У сезоне 2009/10 «Рома» пад яго кіраўніцтвам заняла другое месца, доўгі час навязваючы барацьбу [[ФК Інтэрнацыянале Мілан|«Інтэрнацыянале»]] за чэмпіёнства. У лютым 2011 года пакінуў рымскі клуб. З верасня 2011 па сакавік 2012 узначальваў міланскі «Інтэрнацыянале», які не здолеў вывесці з крызісу.
 
У маі 2012 года стаў галоўным трэнерам французскага [[ФК Манака|«Манака»]]. У першы ж сезон вярнуў манегаскаў у [[Ліга 1|Лігу 1]], а ў наступным ужо стаў віцэ-чэмпіёнам Францыі, саступіўшы першае месца [[ФК Пары Сен-Жэрмен|«Пары Сен-Жэрмен»]], пасля чаго ў маі 2014 года пакінуў клуб. З ліпеня па лістапад 2014 года быў галоўным трэнерам [[ЗборныяЗборная Грэцыі па футболе|зборнай Грэцыі]], якай пад яго кіраўніцтвам набрала толькі 1 ачко ў чатырох матчах, саступіўшы [[Зборная Фарэрскіх астравоў па футболе|Фарэрскім астравам]] (0:1), [[Зборная Паўночнай Ірландыі па футболе|Паўночнай Ірландыі]] (0:2) і [[Зборная Румыніі па футболе|Румыніі]] (0:1) і зрабіўшы нічыю з [[Зборная Фінляндыі па футболе|Фінляндыяй]] (1:1). Пераемнікі Раньеры не здолелі выправіць сітуацыю, і Грэцыя ў адборы да чэмпіянату Еўропы 2016 заняла апошняе месца ў групе.
 
У ліпені 2015 года пасля адстаўкі [[Найджэл Пірсан|Найджэла Пірсана]] быў прызначаны галоўным трэнерам англійскага [[ФК Лестэр Сіці|«Лестэр Сіці»]]. Пад кіраўніцтвам іальянскага спецыяліста «Лестэр Сіці» нечакана захапіў лідарства і ў выніку ўпершыню ў сваёй гісторыі стаў чэмпіёнам Англіі, а Раньеры быў прызнаны найлепшым трэнерам сезону Прэмер-лігі.