Бяла Падляска: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Вядомыя асобы: выдаленне катэгорыі using AWB
Радок 57:
}}
 
'''БялаБя́ла ПадляскаПадля́ска'''<ref>{{ТКП-Польшча}}</ref> ({{lang-pl|Biała Podlaska}}), традыцыйная беларуская назва — '''Бе́лая''' — горад на правах павета ў [[Польшча|Польшчы]], у [[Люблінскае ваяводства|Люблінскім ваяводстве]], паблізу мяжы з [[Беларусь|Рэспублікай Беларусь]]. Адлегласць па прамой паміж гарадамі Бяла Падляска - — [[Горад Мінск|Мінск]] 356  км, да [[Горад Варшава|Варшавы]] — 147 км<ref>[http://wyznacz.pl/odleglosci-drogowe Адлегласці паміж гарадамі -]</ref>.
 
Горад ляжыць на [[Паўднёвае Падляшша|Паўднёвым Падляшшы]] ў [[даліна|даліне]] [[рака|ракі]] [[Кшна|Кшны]], левага прытока [[Заходні Буг|Буга]], уза 36 км ад мяжы з [[Беларусь|Беларуссю]]. Адыгрывае вялікую ролю ў сувязях з усходнімі краінамі з-за блізкага знаходжання буйных памежных пераходаў у [[Ціраспаль|Ціраспалі]] і [[Карошчын]]е, а таксама наяўнасці [[консульства]] [[Беларусь|Беларусі]].
Насельніцтва - 57 643 жыхароў (2014 год)<ref>Główny Urząd Statystyczny. Baza Demografia. Ludność. Stan, ruch naturalny i wędrówki ludności w I kwartale 2014 r., stan na 31.03.2014. [http://demografia.stat.gov.pl/bazademografia/Tables.aspx]</ref>.
 
== Гісторыя ==
У гістарычных дакументах Белая ўпершыню згадваецца ў [[1481]] г. Яе першымі ўладальнікамі былі [[Ільінічы]], а заснавальнікам лічыцца [[Пётр Янавіч Белы]], [[ваявода троцкі]], [[гетман]] [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]]. У гэты час Белая ўваходзіла ў склад [[Берасцейскае ваяводства|Берасцейскага ваяводства]] ВКЛ. У другой палове [[XVI стагоддзе|XVI ст.]] горад пераходзіць ва ўладанне роду [[Радзівілы|Радзівілаў]], гэта адбылося ў [[1569]] годзе, калі памёр апошні прадстаўнік роду [[Ільінічы|Ільінічаў]] Юры, які завяшчаў асноўныя свае маёнткі свайму стрыечнаму брату [[Мікалай Радзівіл Сіротка|Мікалаю Крыштофу Радзівілу Сіротке]]. Пад уладай [[Радзівілы|Радзівілаў]] Белая дасягнула вялікага росквіту. У [[1622]] г. сын [[Мікалай Радзівіл Сіротка|Сіроткі]] [[Аляксандр Людвік Радзівіл]] пабудаваў тут крэпасць і замак. З фундацыі Крыштафа Цыбаровіча Вільскага (''Krzysztofa Ciborowicza Wilskiego'') была закладзена ў [[1628]] г. Бельская акадэмія, якая ад [[1633]] г. існавала як філіял [[Кракаўская акадэмія|Кракаўскай акадэміі]].
 
У [[1655]]—[[1660]] гг. горад быў значна зруйнаваны шведамі і казакамі. Аднак дзякуючы наступнаму ўладальніку [[Міхал Казімір Радзівіл|Міхалу Радзівілу]] і яго жонцы [[Кацярына Сабеская|Кацярыне Сабескай]] (сястра [[Ян Сабескі|Яна III Сабескага]]) Белая хутка аднавілася. У [[1670]] г. [[Міхал Казімір Радзівіл|Міхал Радзівіл]] надаў гораду [[магдэбургскае права]], а таксама [[герб]] — [[Міхаіл Арханёл]], які стаіць на [[дракон]]е.
 
У [[17 стагоддзе|XVII стагоддзі]] горад шырока вядомы з-за вытворчасці [[сукно|сукна]] і [[фаянс]]у, пазней таксама з-за дрэваперапрацоўкі.
 
У [[1720]] г. [[Ганна Кацярына Радзівіл]] распачала будаўніцтва вежы і ўязной брамы (сёння гэта найцікавейшыя рэшткі замку), а таксама перабудавала палац у стылі [[ракако]].
 
Горад і палацавы ансамбль шматразова разбураны ў [[18 стагоддзе|XVIII]]—[[19 стагоддзе|XIX]] стст. (між іншым у часе [[Паўночная вайна|Паўночнай вайны]], а таксама падчас ганенняў на [[Падляскія мучанікі|падляскіх уніятаў]]). Апошні спадчынік [[Дамінік Радзівіл]], палкоўнік польскага войска Варшаўскага княства, памёр у Францыі 11 лістапада [[1813]] года. Палац разабралі як руіны ў [[1883]] годзе.
 
У Белай навучаўся знакаміты польскі пісьменнік і публіцыст [[Юзаф Ігнацы Крашэўскі]] ({{lang-pl|Józef Ignacy Kraszewski}}). Мужчынская гімназія, якую ён наведваў, сёння носіць яго імя.
 
Наступнае хуткае развіццё горада прыпадае на міжваенны час: тут паўстала фабрыка ''Raabego'', гарадская электрастанцыя, а ў [[1923]]—[[1939]] гг. існавала [[Падляская фабрыка самалётаў]] ({{lang-pl|Podlaska Wytwórnia Samolotów — PWS}}), якая была разбурана савецкімі войскамі пасля [[17 верасня]] [[1939]] года.
 
У [[1975]] г. Бяла Падляска стала сталіцай ваяводства, што прывяло да ўзросту колькасці яе жыхароў у два разы за 20 год. Згодна адміністрацыйнай рэформе [[1999]] года мае статус гарадскога павета, а таксама з'яўляецца важным цэнтрам цэлага рэгіёна.
 
== Насельніцтва ==
* [[1841]] — 3,5 тыс. чал.
* [[1897]] — 13,1 тыс. чал.
* [[1921]] — 13,0 тыс. чал.
* [[1931]] — 10,7 тыс. чал.
* [[1939]] — 19,3 тыс. чал.
* [[1946]] — 15,0 тыс. чал.
* [[1950]] — 13,3 тыс. чал.
* [[1955]] — 15,7 тыс. чал.
* [[1960]] — 20,1 тыс. чал.
* [[1965]] — 22,6 тыс. чал.
* [[1970]] — 26,5 тыс. чал.
* [[1975]] — 31,8 тыс. чал.
* [[1985]] — 47,0 тыс. чал.
* [[1995]] — 56,5 тыс. чал.
* [[2001]] — 59,3 тыс. чал.
* [[2007]] — 57,8 тыс. чал.
* [[2009]] — 57,9 тыс. чал.
Насельніцтва* -[[2014]] — 57 643 жыхароў (2014 год)чал<ref>Główny Urząd Statystyczny. Baza Demografia. Ludność. Stan, ruch naturalny i wędrówki ludności w I kwartale 2014 r., stan na 31.03.2014. [http://demografia.stat.gov.pl/bazademografia/Tables.aspx]</ref>.
 
== Архітэктура ==
* [[Царква]] Нараджэння Божай Маці ([[17 стагоддзе|XVII]]-[[18 стагоддзе|XVIII]])
* [[Царква]] Святога Міхаіла Арханёла ([[1789]])
* Могілкі ваенныя часоў [[Першая сусветная вайна|Першай сусветнай вайны]]
* Сядзібна-паркавы комплекс Смульскіх
* [[Касцёл]] Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі і Святога Мікалая ([[1783]]—[[1784]])
* Могілкі праваслаўныя. [[Капліца]]
* Могілкі каталіцкія. [[Капліца]]
* [[Царква]] Святога Юр'я ([[18 стагоддзе|XVIII]])
* [[Кляштар]] [[Кармеліты|кармелітаў]] ([[17 стагоддзе|XVII]])
* [[Ратуша]] ([[17 стагоддзе|XVII]])
 
== Гарады-пабрацімы ==
* {{Сцяг Беларусі}} [[Брэст]], [[Беларусь]]
* {{Сцяг Беларусі}} [[Баранавічы]], [[Беларусь]]
* {{Сцяг Францыі}} [[Ніёр]], [[Францыя]]
* {{Сцяг Расіі}} [[Смаленск]], [[Расія]]
 
== Вядомыя асобы ==
Радок 65 ⟶ 120:
{{зноскі}}
 
== Спасылкі ==
[[Катэгорыя:Горад Бяла Падляска]]
{{Commons|Category:}}
 
 
[[Катэгорыя:Горад Бяла Падляска|Горад Бяла Падляска]]
{{poland-geo-stub}}