Бяла Падляска: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 62:
 
== Гісторыя ==
У гістарычных дакументах Белая ўпершыню згадваецца ў [[1481]] г. Яе першымі ўладальнікамі былі [[Ільінічы]], а заснавальнікам лічыцца [[Пётр Янавіч Белы]], [[ваявода троцкі]], [[гетман]] [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]]. У гэты час Белая ўваходзіла ў склад [[Берасцейскае ваяводства|Берасцейскага ваяводства]] ВКЛ. У другой палове [[XVI стагоддзе|XVI ст.]] горад пераходзіць ва ўладанне роду [[Радзівілы|Радзівілаў]], гэта адбылося ў [[1569]] годзе, калі памёр апошні прадстаўнік роду [[Ільінічы|Ільінічаў]] Юры, які завяшчаў асноўныя свае маёнткі свайму стрыечнаму брату [[Мікалай Радзівіл Сіротка|Мікалаю Крыштофу Радзівілу СіроткеСіротку]]. Пад уладай [[Радзівілы|Радзівілаў]] Белая дасягнула вялікага росквіту. У [[1622]] г. сын [[Мікалай Радзівіл Сіротка|Сіроткі]] [[Аляксандр Людвік Радзівіл]] пабудаваў тут крэпасць і замак. З фундацыі Крыштафа Цыбаровіча Вільскага (''Krzysztofa Ciborowicza Wilskiego'') была закладзена ў [[1628]] г. Бельская акадэмія, якая ад [[1633]] г. існавала як філіял [[Кракаўская акадэмія|Кракаўскай акадэміі]].
 
У [[1655]]—[[1660]] гг. горад быў значна зруйнаваны шведамі і казакамі. Аднак дзякуючы наступнаму ўладальніку [[Міхал Казімір Радзівіл|Міхалу Радзівілу]] і яго жонцы [[Кацярына Сабеская|Кацярыне Сабескай]] (сястра [[Ян Сабескі|Яна III Сабескага]]) Белая хутка аднавілася. У [[1670]] г. [[Міхал Казімір Радзівіл|Міхал Радзівіл]] надаў гораду [[магдэбургскае права]], а таксама [[герб]] — [[Міхаіл Арханёл]], які стаіць на [[дракон]]е.