Розніца паміж версіямі "Вароны (Віцебскі раён)"

ілюстрацыя
(ілюстрацыя)
 
== Гісторыя ==
Назва вёскі паходзіць ад мянушкі і прозвішча Варона. Вёска вядома як маёнтак з [[XVI]] ст. у [[Віцебскае ваяводства|Віцебскім ваяводстве]] [[ВКЛ|Вялікага Княства Літоўскага]], уласнасць паноў Крывашэенкаў. У маёнтак уваходзілі вёскі Паповічы, Семянкова і Гонавічы. У [[1600]] г. уласнасць пана Івана Клызы, які ў [[1634]] г. прадаў маёнтак пану Васілю Абуховічу.
У пачатку XX стагоддзя маёнтак Вароны Каралёўскай воласці Віцебскага павета належала мешчаніну-стараверу Хлубнікаву. У двух дварах пражывала 15 чалавек. У час Вялікай Айчыннай вайны вёска была спаленая нямецкімі акупантамі, пасля вайны адноўлена.
 
У [[XIX]] ст. маёнтак у Каралёўскай воласці [[Віцебскі павет, Расійская імперыя|Віцебскага павета]] і [[Віцебская губерня|губерні]]. У кастрычніку [[1812]] г. на паўднёвай ускраіне вёскі, непадалёку ад шашы Віцебск—Смаленск адбыўся бой [[Вайна 1812 года|французска-расійскіх войск]], на месцы якога, на сродкі вайсковай часці Ямбургскіх уланаў пастаўлены помнік-абеліск з літым чыгунным крыжам. У [[1905]] г. маёнтак (2 двары, 15 жыхароў) належаў мешчаніну-стараверу Хруцкаму, які меў тут 100 дзесяцін зямлі.
 
З [[20 жніўня]] [[1924]] г. у Рудніцкім сельсавеце [[Віцебскі раён|Віцебскага раёна]] і [[Віцебская акруга|акругі]]. У [[1926]] г. у вёсцы 20 двароў, 87 жыхароў. У [[1936]] г. сюды пераселены жыхары вёсак Старынкі, Гаравічы, у [[1939]] г. — населеных пунктаў Лускі, Прудзіна, Пунькі і Кузьменкі. У [[1941]] г. у вёсцы 95 двароў, 380 жыхароў. Падчас [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]], у кастрычніку [[1943]] г., [[Нямецкая акупацыя Беларусі 1941-1944|нямецкія акупацыйныя ўлады]] знішчылі тут 90 двароў і 6 мірных жыхароў. Вывезена ў [[Трэці Рэйх]] 36 чал. На фронце загінула 13 вяскоўцаў. У баях за вызваленне вёскі і наваколля загінулі 3582 воіны Савецкай арміі і партызанаў. З [[16 ліпеня]] [[1954]] г. — цэнтр [[Варонаўскі сельсавет|сельсавета]]. У [[1969]] г. у вёсцы 180 двароў, 527 жыхароў.
 
На [[1 студзеня]] [[2003]] г. — 313 двароў, 659 жыхароў. У вёсцы размешчана цэнтральная сядзіба камунальнага ўнітарнага сельгаспрадпрыемства «Вароны».
 
== Насельніцтва ==
* Помнік на месцы бою расійскіх і французскіх войск у 1812 годзе (1912)
* Брацкая магіла савецкіх воінаў (1941—1944) — {{ГККРБ 4|213Д000269}}
* [[Вароны, археалагічны помнік|Курганны могільнік]] — {{ГККРБ 4|213В000268}}
 
== Літаратура ==