Адам Станкевіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 25:
|Rodovid =
}}
{{DEFAULTSORT:Станкевіч Адам}}'''Адам Станкевіч''' ({{ДН|6|1|1892|22|12|1891}}/[[6 студзеня]] [[1892]] <ref>[http://encyklopedia.pwn.pl/haslo.php?id=3978982 Stankiewicz Adam], (у:) Internetowa encyklopedia PWN {{ref-pl}}</ref><ref>[http://archive.svaboda.org/articlesfeatures/man/2006/1/97feb298-f865-4b90-8239-48a3382a9b59.html Імёны Свабоды: Адам Станкевіч]</ref>, в. {{МН|Арляняты||}}, [[Ашмянскі павет]], цяпер {{МН|Смаргонскі раён|ў Смаргонскім раёне|}} — {{ДС|29|11|1949}}, Тайшэцкі раён, [[Іркуцкая вобласць|Іркуцкай вобласці]]) — беларускі грамадска-[[палітычны дзеяч]], [[выдавец]], [[гісторык]], [[публіцыст]], [[літаратуразнавец]], [[каталіцтва|каталіцкі]] святар.
 
== Біяграфічны нарыс ==
Вучыўся ў Ашмянскім гарадскім вучылішчы, скончыў духоўную семінарыю ў [[Вільня|Вільні]] (1914), рымска-каталіцкую духоўную акадэмію ў [[Петраград]]зе (1918). Пасвячоны ў святары ў 1914  г. Падчас вучобы ў Петраградзе старшыня [[Беларускі гурток студэнтаў Пецярбургскай каталіцкай духоўнай акадэміі|беларускага гуртка]], супрацоўнічаў з беларускім газетамі «Светач», «[[Дзянніца]]», «[[Гоман]]». Адзін з заснавальнікаў і лідараў Хрысціянскай дэмакратычнай злучнасці (гл. [[Беларуская хрысціянская дэмакратыя, 1917]]). Адзін з ініцыятараў правядзення і ўдзельнік з'езда беларускага каталіцкага духавенства (24—25.5.[[1917]]) у [[Мінск]]у, дзе выступіў з рэфератам пра беларускі рух і яго адносіны да царквы на Беларусі. У 1917 годзе адным з першых перайшоў да казанняў на [[беларуская мова|беларускай мове]] пры правядзенні набажэнстваў у Дзісенскім, Браслаўскім паветах, [[Драгічын]]е, за што падвяргаўся ганенням з боку польскіх царкоўных улад. Кандыдат кананічнага права (1918). 3 1919 выкладаў рэлігію ў [[Віленская беларуская гімназія|Віленскай беларускай гімназіі]]. У жніўні 1919 — верасні 1922  г. рэдактар-выдавец газеты [[Беларуская крыніца (1917)|«Крыніца»]]. Уваходзіў у камітэт [[Беларускае таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны|Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны]]. У 1922—1928  гг. пасол (дэпутат) польскага сейма, намеснік старшыні [[Беларускі пасольскі клуб|Беларускага пасольскага клуба]] (да яго расколу ў [[1925]]  г.); адстойваў нацыянальныя, сацыяльныя і рэлігійныя правы заходне-беларускага насельніцтва. За дабрачынную дзейнасць яго называлі «вялікім філантропам».
 
[[File:AD ST belmov1617.JPG|thumb|left|Адам Станкевіч — Беларуская мова ў школах у 16—17 ст., 1928]]
 
Адзін з кіраўнікоў [[Беларускі нацыянальны камітэт, Вільня|Беларускага нацыянальнага камітэта]] ў Вільні. У 1924—1926  гг. узначальваў [[Таварыства беларускай школы]] (ТБШ), быў старшынёй і фактычным кіраўніком Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры ([[БІГіК]]). У 1928—1939  гг. рэдактар і выдавец часопіса «Хрысціянская думка». Адзін з заснавальнікаў у Вільні беларускай друкарні імя Ф. Скарыны (1926—1940), у якой выдадзена не менш за 146 назваў беларускіх рэлігійных і свецкіх кніг, Беларускага каталіцкага выдавецтва. На IV з'ездзе БХД (снежань 1931  г.) абраны членам ЦК партыі. Адстойваў асновы дэмакратычнага ладу, выступаў за эвалюцыйны шлях развіцця грамадства, легальныя формы барацьбы, адмоўна ставіўся да сацыялістычнай рэвалюцыі. Як прыхільнік незалежніцкіх поглядаў, прытрымліваўся тэорыі самабытнасці развіцця беларускай нацыі і абуджаў нацыянальную свядомасць беларусаў на аснове хрысціянскай этыкі і дэмакратычных прынцыпаў. Выступаў супраць сацыяльна-класавага падыходу ў дзейнасці Кампартыі Заходняй Беларусі ([[КПЗБ]]), рэвалюцыйнага характару праграмы Беларускай сялянска-работніцкай грамады ([[БСРГ]]), згодніцтва паланафільскіх груповак. Асуджаў тэрор і ганенні заходне-беларускага насельніцтва з боку польскіх улад. У 1933 гэ звольнены з Віленскай беларускай гімназіі, працаваў у гандлёвай школе імя С. Сташыца ў Вільні. Як прыхільнік беларусізацыі каталіцкай царквы, вёў богаслужэнні на беларускай мове ў касцёле Св. Мікалая ў Вільні. У 1938 годзе высланы польскай адміністрацыяй на 5 гадоў у [[Слонім]]. Восенню 1939  г. вярнуўся ў Вільню і стаў дырэктарам беларускай дзяржаўнай прагімназіі. Пасля перадачы Вільні і Віленшчыны Літве арганізаваў там Беларускі цэнтр, аднавіў выданне газеты «Крыніца».
 
[[File:Ad stan skaryna.jpg|thumb|«Доктар Францішак Скарына — першы друкар беларускі (1525—1925)» (1925)]]
Радок 48:
 
== Навуковая і асветніцкая дзейнасць ==
Першыя артыкулы Адама Станкевіча апублікаваны ў газеце «Наша ніва» ў 1913  г. Аўтар літаратурных партрэтаў дзеячаў айчыннай гісторыі і культуры, кніг і брашур з распрацоўкай нацыянальнай гістарыяграфічнай канцэпцыі. Традыцыю дзяржаўнасці Беларусі вёў ад Полацкага, Смаленскага, Турава-Пінскага княстваў і [[ВКЛ]]. Адмаўляў палажэнне пра гвалтоўнае далучэнне заходне-рускіх зямель да ВКЛ. Высока цаніў гуманістычную скіраванасць, дэмакратычны характар дзейнасці [[Францыск Скарына|Ф. Скарыны]] («Доктар Францішак Скарына — першы друкар беларускі (1525—1925)» (1925). Пытанні гісторыі беларускага народа разглядаў у працах «Вітаўт Вялікі і беларусы» (1930), «Кастусь Каліноўскі: „Мужыцкая праўда“ і ідэя незалежнасці Беларусі» (1933), «Да гісторыі беларускага палітычнага вызвалення» (1934), нацыянальнай асветы — у працы «Беларуская мова ў школах Беларусі XVI і XVII ст.» (1928), беларускага нацыянальнага адраджэння ў ХІХ — 1-й пал. ХХ ст. — «Беларускі хрысціянскі рух» (1939) гісторыю хрысціянства і хрысціянска-дэмакратычнага руху на Беларусі — «Хрысціянства і беларускі народ: (Спроба сінтэзы)» (1940). Перакладаў з лацінскай, літоўскай і іншых моў. Аўтар падручніка па айчыннай гісторыі для пачатковай школы. У 1944 годзе пачаў пісаць кнігу «Гісторыя Беларусі (сістэматычны нарыс)», дзе сцвярджаў, што гісторыя беларускага народа — гзта рэалізацыя яго нацыянальнай ідэі, рух да «гарманічнай нацыянальнай цэласнасці». 3 запланаваных 5 частак да арышту напісаў толькі 2. Асабістыя архіўныя матэрыялы Адама Станкевіча захоўваюцца ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы [[НАН Беларусі|Нацыянальнай АН Беларусі]].
 
{{зноскі}}
Радок 60:
* Беларусы як нацыянальная меншасць у Польшчы // Беларускі гістарычны часопіс 1995. № 2;
* У кн.: Беларуская думка XX ст.: Філасофія, рэлігія, культура: (Анталогія). Варшава, 1998;
* З Богам да Беларусі. Збор твораў / Укл., навуковая рэдактура, камэнт., прадм. Алесь Пашкевіч, Андрэй Вашкевіч. — Вільня: İнстытут беларусістыкі, 2008. — 1098 с.
 
== Літаратура ==
* Ксёндз Адам Станкевіч: У 25-я ўгодкі свяшчэнства і бел. нац. дзейнасці (10.1.1915 — 10.1.1940). - — Вільня, 1940.
* Беларускія рэлігійныя дзеячы [[XX стагоддзе|XX ст.]] - — Мн.; Мюнхен, 1999. - — С. 183—184, 403—409.
* ''Конан У.'' Адам Станкевіч і беларускае каталіцкае адраджэнне // Роля асобы ў жыцці і дзейнасці хрысціянскіх цэркваў Беларусі ў [[XX стагоддзе|XX ст.]] Мн., 2000;
* ''Войцік Г.'', Луцкевіч Л. Адам Cтанкевiч. Сэрыя «Партрэты Віленчукоў». - — Вільня: Выдавецтва беларусаў Літвы «Рунь», 2002.
* ''Сідарэвіч А.'' 3 Айчынай і Богам у сэрцы: Адам Станкевіч, 1891—1949 // Вяртання маўклівая споведзь: Постаці творцаў бел. гісторыі ў кантэксце часу. - — Мн., 1994;
* ''Вабішчэвіч А. М.'' «…беларусы…маюць законы толькі на паперы…» // Беларускі гістарычны часопіс. - — 1995. - — № 2;
* ''Багдановіч І.'' Ксёндз Адам Станкевіч - — знаны і нязнаны// Наша вера (Мінск). - — 2012. — - №1№ 1 (59).
* ''Цехановіч З.'' Спадчына Адама Станкевіча// Наша вера (Мінск). - — 2009. — - №4№ 4 (50).
* Vytautas Žeimantas. Adomas Stankevičius — kunigas, rašytojas, baltarusių atgimimo veikėjas // XXI amžius, 2009 lapk. 13, 8-9 pusl. (на літоўск.)