Альфрэд Бёрдэн: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Artificial123 (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі
Artificial123 (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 15:
| Найвышэйшая серыя = 143 <small>(3 разы: [[Гран-пры 1997, снукер|Гран-пры 1997]],<br />[[Адкрыты чэмпіянат Уэльса па снукеры 2005|Адкрыты чэмпіянат Уэльса 2005]],<br />[[Players Tour Championship 2011/2012 - Этап 6, снукер|Варшава Класік 2011]])</small>
| Колькасць соценных серый = 102
| Лепшы рэйтынгавы вынік = чвэрцьфінал<br /><small>([[Адкрыты чэмпіянат Кітая па снукеры 2016|Адкрыты чэмпіянат Кітая 2016]], [[Еўрапейскі Мастэрс 2016, снукер|Еўрапейскі Мастэрс 2016]])</small>
| Рэйтынгавыя турніры =
| Нізкарэйтынгавыя турніры =
Радок 25:
}}
 
'''Альфрэд "Альфі" Бёрдэн''' ({{lang-en|Alfred Burden}}; нар. {{ДН|14|12|1976}}, {{МН|Лондан||}}, [[Англія]]) — [[Англія|англійскі]] прафесійны гулец у [[снукер]]. Чвэрцьфіналіст [[Адкрыты чэмпіянат Кітая па снукеры 2016|адкрытага чэмпіянату Кітая 2016 года]] і [[Еўрапейскі Мастэрс 2016, снукер|Еўрапейскага Мастэрс 2016]] і ўдзельнік [[Чэмпіянат свету па снукеры 1998|чэмпіянату свету 1998 года]]. Былы 38-ы нумар [[Сусветны снукерны рэйтынг|сусветнага рэйтынгу]] (2001–2003).
 
Пачаў прафесійную кар'еру ў 1994 годзе ва ўзросце 17 гадоў, а ў [[Снукерны сезон 1997/1998|сезоне 1997/1998]] упершыню дайшоў да 1/8 фіналу рэйтынгавага турніру на [[Гран-пры 1997, снукер|Гран-пры]], а таксама ў першы і адзіны раз у кар'еры патрапіў у асноўную стадыю [[Чэмпіянат свету па снукеры 1998|чэмпіянату свету]], дзе ў першым раундзе саступіў [[Тоні Дрэга|Тоні Дрэгу]] з лікам 8:10, пасля чаго ў [[Снукерны сезон 1998/1999|наступным сезоне]] ўвайшоў у топ-64 і здабыў адзіную турнірную перамогу на [[Тур Вялікабрытаніі 1998/1999 – Этап 1, снукер|першым этапе Тура Вялікабрытаніі]]. У [[Снукерны сезон 1999/2000|сезоне 1999/2000]] у другі раз выйшаў у 1/8 фіналу на рэйтынгавым [[Гран-пры Мальты 2000, снукер|Гран-пры Мальты]], а з 2001 па 2003 гады займаў найвышэйшае ў сваёй кар'еры 38-е месца ў рэйтынгу, але пасля гэтага вылецеў з топ-64 у 2004 годзе і пакінуў [[Сусветны снукерны тур|мэйн-тур]] у 2008 годзе. На працягу двух наступных сезонаў паспяхова выступаў на турнірах [[Міжнародная адкрытая серыя, снукер|Міжнароднай адкрытай серыі]] і, перамогшы на [[Чэмпіянат свету па снукеры сярод аматараў|чэмпіянаце свету сярод аматараў]] 2010 года, вярнуў сабе статус прафесіянала ў [[Снукерны сезон 2010/2011|сезоне 2010/2011]]. У [[Снукерны сезон 2012/2013|сезоне 2012/2013]] дайшоў да паўфінальнай стадыі [[Players Tour Championship 2012/2013 – Этап 2, снукер|нізкарэйтынгавага турніру серыі PTC у Глостэры]] і пасля перапынку ў 13 гадоў у трэці раз да 1/8 фіналу рэйтынгавага спаборніцтва ў [[Гранд-фінал PTC 2013, снукер|Гранд-фінале PTC]]. Пасля гэтага яшчэ двойчы гуляў у 1/8 фіналу рэйтынгавых турніраў, на [[Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі па снукеры 2013|адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі ў 2013 годзе]] і на [[German Masters 2015, снукер|German Masters у 2015 годзе]], да таго, як упершыню за сваю 22-гадовую кар'еру выйшаў у рэйтынгавы чвэрцьфінал на [[Адкрыты чэмпіянат Кітая па снукеры 2016|адкрытым чэмпіянаце Кітая 2016 года]]. На [[Чэмпіянат Вялікабрытаніі па снукеры|чэмпіянаце Вялікабрытаніі]], другім па значнасці рэйтынгавым турніры пасля [[Чэмпіянат свету па снукеры|чэмпіянату свету]], пяць разоў даходзіў да 1/32 фіналу, але ніколі не праходзіў далей.