Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[Файл:600px-Nobel medal dsc06171.jpg|thumb|300px|Медаль, які атрымліваюць лаўрэаты Нобелеўскай прэміі. Быў упершыню адчаканены ў 1902 годзе.]]
'''Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне''' - вышэйшая ўзнагарода за навуковыя дасягненні ў галіне [[фізіялогія|фізіялогіі]] і [[медыцына|медыцыны]], штогод прысуджаецца Нобелеўскім камітэтам ў [[Стакгольм]]е.
'''[[Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне|Но́белеўская прэ́мія па фізіяло́гіі і медыцы́не]]''' ({{lang-sv|Nobelpriset i fysiologi eller medicin}}) — найвышэйшая ўзнагарода за навуковыя дасягненні ў галінах [[Фізіялогія|фізіялогіі]] і [[Медыцына|медыцыны]], якая штогод прысуджаецца шведскім [[Каралінскі інстытут|Каралінскім інстытутам]] у [[Горад Стакгольм|Стакгольме]]. Адна з пяці [[Нобелеўская прэмія|Нобелеўскіх прэмій]], заснаваных у [[1895]] годзе паводле запавету [[Швецыя|шведскага]] хіміка [[Альфрэд Нобель|Альфрэда Нобеля]], які памёр у [[1896]] годзе. Гэтыя прэміі прысуджаюцца за выдатныя заслугі ў галінах [[Нобелеўская прэмія па хіміі|хіміі]], [[Нобелеўская прэмія па фізіцы|фізікі]], [[Нобелеўская прэмія па літаратуры|літаратуры]], [[Нобелеўская прэмія міру|міру]] і [[Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне|фізіялогіі або медыцыны]]<ref>{{cite web | title = Alfred Nobel – The Man Behind the Nobel Prize | publisher = Nobelprize.org | url = http://nobelprize.org/alfred_nobel/|accessdate=2008-10-07}}</ref>. У адпаведнасці з запаветам Нобеля прэмія знаходзіцца ў падпарадкаванні [[Фонд Нобеля|Фонду Нобеля]] і прысуджаецца камісіяй з пяці членаў і выканаўчага сакратара, якія выбіраюцца Каралінскім інстытутам<ref>{{cite web | title = The Nobel Prize Awarders | publisher = Nobel Foundation | url = http://nobelprize.org/nobel_prizes/medicine/articles/lindsten-ringertz-rev/index.html |accessdate=2008-11-21}}</ref><ref name="History">{{cite web | title = The Nobel Prize in Physiology or Medicine, 1901–2000* | publisher = Nobel Foundation| url = http://nobelprize.org/nobel_prizes/chemistry/articles/malmstrom/index.html|author=Lindsten, Jan and Nils Ringertz |date=2001-06-26|accessdate=2008-11-21}}</ref>. Нягледзячы на тое, што прэмію звчайна называюць «''Нобелеўскай прэміяй па медыцыне''», у сваім запавеце Нобель падкрэсліваў, што прэмія павінна ўручацца за дасягненні ў «''фізіялогіі або медыцыне''», у выніку чаго на прыз прэтэндуюць навукоўцы з больш шырокага спектра абласцей<ref name="History"/>. Лаўрэатам першай Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў [[1901]] годзе стаў [[Эміль Адольф фон Берынг]] з [[Германія|Германіі]]. Кожны лаўрэат атрымлівае медаль, дыплом і грашовы прыз, які змяняецца з цягам часу<ref>{{cite web | title = The Nobel Prize| publisher = Nobelprize.org | url = http://nobelprize.org/nobel_prizes/|accessdate=2008-10-07}}</ref>. У 1901 годзе фон Берынг атрымаў 150 782 [[Шведская крона|шведскія кроны]], што ў снежні [[2008]] года было эквівалентна 7 731 004 шведскім кронам. Прэмія ўручаецца на штогадовай цырымоніі [[10 снежня]], у гадавіну смерці Альфрэда Нобеля<ref>{{cite web | title = The Nobel Prize Award Ceremonies | publisher = Nobelprize.org | url = http://nobelprize.org/award_ceremonies/|accessdate=2008-10-07 |archiveurl = http://web.archive.org/web/20080822184717/http://nobelprize.org/award_ceremonies/ |archivedate = 2008-08-22}}</ref>.
За больш чым 100 гадоў існавання прэміі лаўрэаты былі ўзнагароджаны за ўклад у развіццё шырокіх спектраў абласцей, якія адносяцца да фізіялогіі або медыцыны. Больш за 25 лаўрэатаў атрымалі Нобелеўскія прэміі за ўклад у галінах [[Нейрабіялогія|нейрабіялогіі]] і [[Метабалізм|абмену рэчываў]]<ref name="History"/>. Лаўрэату Нобелеўскай прэміі [[1939]] года [[Германія|немцу]] [[Герхард Домагк|Герхарду Домагку]] ўрад не дазволіў атрымаць прэмію. Пазней ён атрымаў медаль і дыплом, але не грошы<ref>{{cite web | title = Nobel Laureates Facts | publisher = Nobelprize.org | url = http://nobelprize.org/nobel_prizes/nobelprize_facts.html|accessdate=2008-11-21}}</ref>. З 1901 года Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне не прысуджалася толькі 9 разоў: у [[1915]], [[1916]], [[1917]], [[1918]], [[1921]], [[1925]], [[1940]], [[1941]] і [[1942]] гадах. Па стане на [[2015]] год прэмію атрымлівалі 210 вучоных, з якіх толькі дванаццаць былі жанчынамі: [[Герці Коры]] (1947), [[Разалін Сасмэн Ялаў]] (1977), [[Барбара Мак-Клінтак]] (1983), [[Рыта Леві-Мантальчыні]] (1986), [[Гертруда Элаян]] (1988), [[Хрысціяна Нюслайн-Фольхард]] (1995), [[Лінда Бак]] (2004), [[Франсуаза Барэ-Сінусі]] (2008), [[Элізабет Блэкбёрн]] (2009), [[Кэрал Грэйдэр]] (2009), [[Май-Брыт Мозер]] (2014) і [[Ту Юю]] (2015)<ref>{{cite web | title = Women Nobel Laureates | publisher = Nobel Foundation | url = http://nobelprize.org/nobel_prizes/lists/women.html|accessdate=2008-11-21}}</ref>. Самым маладым лаўрэатам прэміі на момант атрымання стаў [[Фрэдэрык Бантынг]] ва ўзросце 32 гадоў у [[1923]] годзе, а самым узроставым быў лаўрэат [[1966]] года [[Фрэнсіс Пейтан Роўс]], якому на момант прысуджэння было 87 гадоў<ref name="fact">{{cite web|title=Facts on the Nobel Prize in Physiology or Medicine|publisher=Nobelprize.org|url=http://www.nobelprize.org/nobel_prizes/medicine/shortfacts.html|accessdate=2013-03-04|archiveurl=http://www.webcitation.org/6HX5yaChF|archivedate=2013-06-21}}{{ref-en}}</ref>.
 
== Спіс лаўрэатаў ==
Радок 123 ⟶ 127:
* (2014) [[Джон О'Кіф]], [[Май-Брыт Мозер]], [[Эдвард Мозер]]
* (2015) [[Сатосі Омура]], [[Уільям Кэмпбэл]], [[Ту Юю]]
 
== Крыніцы ==
 
{{reflist|2}}
 
== Спасылкі ==
{{commonscat|Nobel laureates in Physiology or Medicine}}
* [http://www.kva.se/en/ Афіцыйны сайт Шведскай каралеўскай акадэміі навук]
* [http://nobelprize.org/ Афіцыйны сайт Фонду Нобеля]
* [http://nobelprize.org/nobel_prizes/lists/universities.html Нобелеўскія лаўрэаты] на сайце Nobelprize.org
 
{{Нобелеўская прэмія}}
 
[[Катэгорыя:Нобелеўская прэмія]]
[[Катэгорыя:Медыцынскія ўзнагароды]]