Розніца паміж версіямі «Антуан Агюст Парманцье»

няма тлумачэння праўкі
(→‎Літаратура: катэгорыя)
[[File:Parmentier Antoine 1737-1813.jpg|thumb|Антуан Агюст Парманцье]]
'''Антуан Агюст Парманцье''' ({{ДН|12|8|1737}}, Мандзідзье - — {{ДС|13|12|1813}})  — французскі аграном і фармацэўт, які праславіўся ў першую чаргу як актыўны прапагандыст вырошчвання [[бульба|бульбы]] ў [[Еўропа|Еўропе]] ў якасці харчовай культуры. Ён таксама правёў першую ў гісторыі кампанію прымусовых прышчэпак ад [[воспа|воспы]], вынайшаў тэхналогію атрымання [[цукар|цукру]] з [[Цукровы бурак|цукровых буракоў]], заснаваў школу хлебапячэння і ўнёс уклад у вывучэнне спосабаў замарозкі і кансервацыі ежы.
 
== Біяграфія ==
Застаўшыся сіратой ў юным узросце, вымушаны быў заняцца фармацэўтыкай, не завяршыўшы яшчэ сваёй адукацыі.
У 1795 Парманцье стаў членам Акадэміі Навук, уступіўшы ў аддзяленне сельскай эканомікі.
Агранамічныя інтарэсы Парманцье былі разнастайныя: ён увесь час шукаў новыя спосабы палепшыць жыццё чалавека шляхам паляпшэння яго дыеты. Апублікаваныя ім працы прысвечаны выпечцы хлеба, вытворчасці [[сыр]]у, захоўванні збожжа, грыбаводству, мінеральным водам, вінаробству і многаму іншаму.
Пры [[Напалеон]]е Парманцье стаў генерал-інспектарам аховы здароўя, займаўся пытаннямі санітарнага стану французскай арміі і правёў ў 1805 першую ў гісторыі кампанію прышчэпак ад воспы.