Фаналогія: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 14:
На розніцу паміж параўнальна невялікай колькасцю гукаў, якія функцыянуюць у мове, і практычна незлічонай колькасцю розных фізічных гукаў, упершыню (1870-я гг.) звярнуў увагу лінгвіст [[Іван Аляксандравіч Бадуэн дэ Куртэнэ]], які распрацаваў палажэнні аб фанемах як «рухомых кампанентах марфем», аб разнастайнасці гукаў, якія аб'ядноўваюцца ў адну фанему, і першым увёў у лінгвістычны ўжытак тэрмін «фанема».
 
Ідэі Бадуэна дэ Куртэнэ аб розных аспектах фанетыкі — акустчна-артыкуляцыйным і функцыянальным, аб ролі гукаў «у механізме мовы» зрабілі вялікі ўплыў на развіццё фанетычных даследаванняў у рускім і сусветным мовазнаўстве, з'явіліся зыходнымі тэарэтычнымі пасылкамі для розных фаналагічных школ 20 ст., найперш, Маскоўскай і Ленінградскай фаналагічных школ, Пражскай лінгвістычнай школы.
 
Вялікую ролю ў фарміраванні агульнай тэорыі фаналогіі мелі працы Л. У. Шчэрбы, які вызначыў фанему як адзінку, здольную дыферэнцыраваць словы і іх формы, а таксама працы М. С. Трубяцкога і [[Р. О. Якабсон]]а. Як самастойная дысцыпліна фаналогія пачала фарміравацца ў канцы 19 ст. і канчаткова аформілася ў 1930-я гады ў Еўропе (пражская лінгвістычная школа, капенгагенская школа — Л. Ельмслеў, О. Есперсен, X. Педэрсен і інш., лонданская школа [[Д. Джоунз]]а) і ў ЗША (як раздзел дэскрыптыўнай лінгвістыкі). У СССР склаліся дзве фаналагічныя школы — ленінградская ([[Л. У. Шчэрба]], Л. Р. Зіндэр, М. I. Матусевіч, Л. В. Бандарка і інш.) і маскоўская ([[Р. I. Аванесаў]], У. М. Сідараў, М. В. Паноў і інш.). Да 1930-х гадоў адносіцца і пачатак дыяхранічнай фаналогіі, у развіцці якой вялікае значэнне, мелі працы Я. Дз. Паліванааа, Р. О. Якабсона, А. Марцінэ і інш.
 
Развіваючы ідэі I. А. Бадуэна дэ Куртэнэ, розныя фаналагічныя школы падыходзяць, аднак, з розных бакоў да цэнтральнага пытання фаналогіі — вызначэння сутнасці фанемы, г. зн. вызначэння тых прыкмет, якія складаюць змест фанемы. Яны па-рознаму асвятляюць суадносіны паміж фанемай і гукамі, у якіх яна праяўляецца ў моўнай плыні. Гэта тлумачыцца найперш тым, што фанемы, як і іншыя адзінкі мовы, маюць двума спосабы існавання — у сістэме мовы, дзе яны знаходзяцца ў адносінах апазіцыі (проціпастаўлення адна адной), і ў тэксце, дзе яны рэалізуюцца ў канкрэтным гуку. У сувязі з гэтым адны даследчыкі вызначаюць і апісваюць фанему праз фаналагічную апазіцыю, другія — праз фаналагічную пазіцыю.
 
== Літаратура ==