Радыкалізм: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Радыкалі{{subst:націск}}зм''' (ад {{lang-la|radicalis}} — карэнны) — імкненне, схільнасць да карэ...'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Радыкалі́зм''' (ад {{lang-la|radicalis}} — карэнны) — [[імкненне]], [[схільнасць]] да карэнных рашучых мер і дзеянняў; адметная рыса пэўных [[Грамадскі рух|грамадскіх рухаў]], [[палітычная партыя|палітычных партый]] або іх асобных [[фракцыя|фракцый]], [[парламенцкая групоўка|парламенцкіх груповак]], палітычных [[лідар]]аў. Існуе паняцце радыкальнай [[апазіцыя|апазіцыі]], як процілеглае памяркоўнай. Радыкалізм выступае ў розных формах: як [[правыя|правы]] і [[левыя|левы]], [[рэфармізм|рэфарматарскі]] і [[рэвалюцыяРэвалюцыянізм|рэвалюцыйны]]. Ён не атаясамліваецца з [[нігілізм]]ам, які адмаўляе канструктыўны падыход да грамадска-палітычных пераўтварэнняў і вырашэння існуючых задач і пытанняў. Важная рыса радыкалізму — імкненне да паслядоўнага правядзення палітыкі глыбокіх станоўчых змен у [[грамадскае жыццё|грамадскім жыцці]] ці ў яго асобных сферах.
 
Тэрмін «радыкалізм» узнік у [[Англія|Англіі]] ў канцы [[18 ст.]], у эпоху [[Прамысловая рэвалюцыя|прамысловай рэвалюцыі]] і хутка распаўсюдзіўся ў [[Заходняя Еўропа|Заходняй Еўропе]], дзе ім называлі разнастайныя [[палітыка|палітычныя]], [[філасофія|філасофскія]], [[рэлігія|рэлігійныя]], [[культура|культурныя]], [[асветніцтва|асветніцкія]] плыні, прадстаўнікі якіх выступалі за мадэрнізацыю грамадства на аснове [[капіталізм|капіталістычных адносін]] і за пераадольванне перажыткаў [[феадалізм]]у ў эканамічным, палітычным, духоўным жыцці грамадства. У 19 і 20 ст. радыкалізм канцэнтруецца ў [[ідэалогія|ідэалогіі]] і палітычных праграмах левых партый [[сацыялізм|сацыялістычнай]], [[сацыял-дэмакраты]]чнай, [[камунізм|камуністычнай]] арыентацыі, у праграмах [[Нацыянальна-вызваленчы рух|нацыянальна-вызваленчых рухаў]] у краінах [[Азія|Азіі]], [[Афрыка|Афрыкі]], [[Лацінская Амерыка|Лацінскай Амерыкі]].