Розніца паміж версіямі "Фанема"

7 949 байтаў дададзена ,  4 гады таму
няма тлумачэння праўкі
др
Уся разнастайнасць гукаў у кожнай мове зводзіцца да параўнальна невялікай колькасці фанем, якія, звычайна, утвараюць рацыянальную і эканомную сістэму (звычайная колькасць фанем у мовах свету вагаецца ад 12 да 80).
 
У розных фаналагічных [[навуковая школа|школах]] праблема тоеснасці фанемы трактуецца неаднолькава. Два асноўныя поглядыпадыходы, да якіх можна звесці розныя погляды, гэта:
# выдзяленне фанем шляхам устаранення адрозненняў (кантрастная дыстрыбуцыя);
# выдзяленне фанем шляхам узмацнення адрозненняў (дадатковая дыстрыбуцыя).
 
== Кантрастная дыстрыбуцыя ==
Сутнасць спосабу, які атрымаў назву метаду кантрастнай дыстрыбуцыі, можна ўявіць праз проціпастаўленне пар слоў (іх называюць мінімальнымі парамі), якія адрозніваюцца толькі адным гукам. Напрыклад, словы ''саду'' і ''с'аду'' адрозніваюцца зычнымі [с| і [с'], якія проціпастаўляюцца ў аднолькавых фанетычных умовах па адной прыкмеце: цвёрдасць — мяккасць. Ужыванне гукаў у аднолькавых фанетычных умовах і служыць паказчыкам іх фанематычнасці. Прыкметы, паводле якіх проціпастаўляюцца гукі (у гэтым выпадку цвёрдасць—мяккасць), прынята называць дыферэнцыяльнымі. Усе астатнія фанетычныя прыкметы, якія, характарызуючы пэўную фанему, не ўдзельнічаюць ў проціпастаўленні яе іншым фанемам, лічацца інтэгральнымі. Дыферэнцыяльныя прыкметы даволі разнастайныя, але ў кожнай мове набор іх абмежаваны. Напрыклад, у [[беларуская мова|беларускай мове]] прыкмета цвёрдасць — мяккасць зычных з'яўляецца дыферэнцыяльнай, а ў [[французская мова|французскай мове]] яна інтэгральная. Адна і тая прыкмета можа быць дыферэнцыяльнай для адных фанем і інтэгральнай для іншых. Напрыклад, глухасць у беларускай мове дыферэнцыяльная для [х], бо ёсць апазіцыя з [г], і інтэгральная для [к].
 
Некаторыя вучоныя лічаць, што ў фаналагічны змест фанемы ўваходзяць толькі дыферэнцыяльныя прыкметы, а сама фанема вызначаецца ў такім разе як «пучок» дыферэнцыяльных прыкмет. Іншыя даследчыкі да істотных з фаналагічнага пункту погляду адносяць і інтэгральныя прыкметы на той падставе, што ў працэсе зносін для апазнання слова з'яўляюцца важнымі (хоць і не ў аднолькавай ступені) усе аб'ектыўныя характарыстыкі фанемы.
 
Тэорыя фаналагічных апазіцый распрацавана ў 1930-я гады [[М. С. Трубяцкі]]м, які прапанаваў іх разгалінаваную класіфікацыю. Яго тэорыя зрабіла прыкметны ўплыў на развіццё [[фаналогія|фаналогіі]]. Аднак і сёння прырода і структура адрознівальных прыкмет, магчымасць іх упарадкаваць у тыпалагічным плане застаецца адной з дыскусійных тэм фаналогіі.
 
== Дадатковая дыстрыбуцыя ==
Фанемная ідэнтыфікацыя на аснове пазіцыйнага аналізу заснавана на тым, што фанема як абстрактная адзінка проціпастаўляецца гуку як канкрэтнай адзінцы, у якой яна рэалізуецца ў моўнай плыні. Адной фанеме можа адпавядаць некалькі розных рэалізацый, ці алафонаў, кожны з якіх суадносіцца з пэўнай пазіцыяй. Аднак фанемная прыналежнасць гукаў у розных пазіцыях вызначаецца вучонымі па-рознаму.
 
Так, на адносінах пазіцыйнага чаргавання, калі фанема разглядаецца як рад гукаў, якія пазіцыйна чаргуюцца ў межах марфемы, заснавана вучэнне аб фанеме ў працах прадстаўнікоў маскоўскай фаналагічнай школы. Напрыклад, у словах ''грыбы — грыбок — грыбе — грыб'' гукі [6], [б°], [б'], |п| з'яўляюцца алафонамі фанемы [б], паколькі яны знаходзяцца ў адносінах дадатковай дыстрыбуцыі ў залежнасці ад фанетычнай пазіцыі і займаюць адно і тое месца ў адной і той жа марфеме (пазіцыйна чаргуюцца). Вучоныя гэтай школы вылучаюць з функцыянальнага пункту погляду моцныя і слабыя пазіцыі ў залежнасці ад таго, дапамагаюць яны ці не выконваць фанеме яе сэнсаадрознівальную (сігніфікатыўную) функцыю і функцыю атаясамлівання (перцэптыўную) моўных адзінак. У пазіцыі, моцнай для абедзвюх функцый, паводле маскоўскай фаналагічнай школы, прадстаўлены асноўны алафон фанемы (найважнейшы гук у Джоунза), у сігніфікатыўна слабай — варыянт (паводле Аванесава — слабая фанема), у перцэптыўна слабай пазіцыі — варыяцыя (паводле Трубяцкога і Аванесава — варыянт, паводле Шчэрбы — адценне фанемы). Пры няпоўных пазіцыйных радах алафонаў, калі адсутнічае асноўны алафон і дакладнае фанемнае атаясамліванне немагчыма, вучоныя маскоўскай фаналагічнай школы ўводзяць асобную адзінку — гіперфанему. Напрыклад, у слове сабака галосны 1-га склада рэалізуе не звычанную «правяральную» фанему, а гіперфанему [а/о].
 
Змены гукавога аблічча слова ці марфемы інакш тлумачацца вучонымі санк-пецярбургскай фаналагічнай школы. Так, чаргаванне [6] — [б°] (''грыбы — грыбоў'') трактуецца як алафанічнае, а чаргаванне [6] — [п] (''грыбы — грыб'') — як чаргаванне фанем (гэта значыць фанемны склад слоў тыпу грыб і грып ці коз і кос аднолькавы). Прадстаўнікі пражскай лінгвістычнай школы лічаць, што ў апошнім выпадку маем справу з асобнай адзінкай фаналагічнага ўзроўню — архіфанемай, якой не ўласціва дыферэнцыяльная прыкмета звонкасць—глухасць, паколькі ў гэтай пазіцыі звонкія — глухія не проціпастаўляюцца.
 
== Варыянты і варыяцыі ==