Розніца паміж версіямі "Фанема"

16 байтаў дададзена ,  4 гады таму
др
Так, на адносінах пазіцыйнага чаргавання, калі фанема разглядаецца як рад гукаў, якія пазіцыйна чаргуюцца ў межах марфемы, заснавана вучэнне аб фанеме ў працах прадстаўнікоў маскоўскай фаналагічнай школы. Напрыклад, у словах ''грыбы — грыбок — грыбе — грыб'' гукі [6], [б°], [б'], |п| з'яўляюцца алафонамі фанемы [б], паколькі яны знаходзяцца ў адносінах дадатковай дыстрыбуцыі ў залежнасці ад фанетычнай пазіцыі і займаюць адно і тое месца ў адной і той жа марфеме (пазіцыйна чаргуюцца). Вучоныя гэтай школы вылучаюць з функцыянальнага пункту погляду моцныя і слабыя пазіцыі ў залежнасці ад таго, дапамагаюць яны ці не выконваць фанеме яе сэнсаадрознівальную (сігніфікатыўную) функцыю і функцыю атаясамлівання (перцэптыўную) моўных адзінак. У пазіцыі, моцнай для абедзвюх функцый, паводле маскоўскай фаналагічнай школы, прадстаўлены асноўны алафон фанемы (найважнейшы гук у [[Дж. Джоунз]]а), у сігніфікатыўна слабай — варыянт (паводле Аванесава — слабая фанема), у перцэптыўна слабай пазіцыі — варыяцыя (паводле М. Трубяцкога і [[Рубэн Іванавіч Аванесаў|Р. Аванесава]] — варыянт, паводле [[Леў Уладзіміравіч Шчэрба|Л. Шчэрбы]] — адценне фанемы). Пры няпоўных пазіцыйных радах алафонаў, калі адсутнічае асноўны алафон і дакладнае фанемнае атаясамліванне немагчыма, вучоныя маскоўскай фаналагічнай школы ўводзяць асобную адзінку — гіперфанему. Напрыклад, у слове сабака галосны 1-га склада рэалізуе не звычанную «правяральную» фанему, а гіперфанему [а/о].
 
Змены гукавога аблічча слова ці марфемы інакш тлумачацца вучонымі санк-пецярбургскай фаналагічнай школы. Так, чаргаванне [6] — [б°] (''грыбы — грыбоў'') трактуецца як алафанічнае, а чаргаванне [6] — [п] (''грыбы — грыб'') — як чаргаванне фанем (гэта значыць фанемны склад слоў тыпу ''грыб'' і ''грып'' ці ''коз'' і ''кос'' аднолькавы). Прадстаўнікі пражскай лінгвістычнай школы лічаць, што ў апошнім выпадку маем справу з асобнай адзінкай фаналагічнага ўзроўню — архіфанемай, якой не ўласціва дыферэнцыяльная прыкмета звонкасць—глухасць, паколькі ў гэтай пазіцыі звонкія — глухія не проціпастаўляюцца.
 
== Варыянты і варыяцыі ==