Розніца паміж версіямі «Разьба па дрэве»

1 463 байты дададзена ,  5 гадоў таму
У [[XVII]]—[[XVIII]] стст. гэты від разьбы развіўся ў аб'ёмна-ажурную (гл. [[Беларуская рэзь]]). Тагачасная разьба характарызуецца цеснай сувяззю з [[архітэктура]]й, у ёй адбіліся пануючыя мастацкія стылі — [[рэнесанс]], [[барока]], [[ракако]], з канца [[XVIII ст.]] — [[класіцызм]]. Разьбой упрыгожвалі [[іканастас]]ы, [[алтар]]ы, [[амбон]]ы, [[арган]]ы, сцены [[палац]]аў і [[храм]]аў: іканастас [[Мікалаеўская царква, Магілёў|Мікалаеўскай царквы]] ў [[Магілёў|Магілёве]] ([[1669]]—[[1672]]), алтары [[Будслаўскі касцёл бернардзінцаў|Будслаўскага касцёла бернардзінцаў]], [[Воўпаўскі касцёл Іаана Хрысціцеля|Воўпаўскага касцёла Іаана Хрысціцеля]], [[Навамышскі Праабражэнскі касцёл|Навамышскага Праабражэнскага касцёла]], [[Порплішчанская Спаса-Праабражэнская царква|Порплішчанскай Спаса-Праабражэнскай царквы]], створаныя ў [[XVII ст.]], а таксама алтары касцёла [[Гродзенскі касцёл езуітаў|Гродзенскага кляштара езуітаў]], [[Пінскі касцёл францысканцаў|Пінскага касцёла і кляштара францысканцаў]] [[XVIII ст.]] і інш.
 
<gallery mode=packed perrow ="4" heights="150px">
У народным побыце найбольшае пашырэнне мела трохгранна-выемчатая разьба геаметрычнага характару, якой аздаблялі прылады працы (гл. [[Камянецкія прасніцы]]), хатняе начынне, [[посуд]], [[транспартны сродак|транспартныя сродкі]]. З канца [[XIX ст.]] у [[Народнае дойлідства Беларусі|народным драўляным дойлідстве]] пашырылася [[прапілоўка]], якой аздаблялі [[ліштвы]], [[карніз]]ы, [[ганак|ганкі]] (гл. [[Разьба архітэктурная]]), а таксама [[мэбля|мэблю]]. Разьба па дрэве займаюцца многія народныя майстры, прафесіянальныя і самадзейныя мастакі ([[М. Няхай]], [[М. Свіранаў]], [[М. Рышкевіч]] і інш.). Пашыраны ўсё яе віды. Асаблівую папулярнасць набыла [[драўляная скульптура]] ([[І. Супрунчык]], [[А. Маголін]], [[І. Лізура]], [[А. Лавор]], [[Ф. Максімаў]], [[М. Тарасюк]] і інш.).
Іканастас Мікольскай царквы ў Магілёве, foto 1.jpg|Алтар [[Свята-Мікалаеўская царква, Магілёў|Свята-Мікалаеўская царква]] ў [[Магілёў|Магілё]]ве
Воўпа. Касцёл Святога Яна Хрысціцеля (04).jpg|Бакавы алтар [[Касцёл Яна Хрысціцеля, Воўпа|касцёла Яна Хрысціцеля]] ў [[Воўпа|Воўп]]е
В. Новая Мыш - Праабражэнскі касьцёл PICT3020.jpg|Алтары [[Свята-Праабражэнскі касцёл, Новая Мыш|Праабражэнскага касцёла]] ў [[Новая Мыш|Новай Мышы]]
Гродна. Інтэр'ер езуіцкага касцёла.JPG|Інтэр'ер [[Кафедральны касцёл Святога Францішка Ксаверыя|кафедральнага касцёла Святога Францішка Ксаверыя]] ў [[Гродна|Гродн]]е
Цэнтр Пінска 13.jpg|Інтэр'ер [[Кафедральны касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар францысканцаў, Пінск|кафедральнага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі]] ў [[Пінск]]у
</gallery>
 
У народным побыце найбольшае пашырэнне мела трохгранна-выемчатая разьба геаметрычнага характару, якой аздаблялі прылады працы, напрыклад, (гл. [[Камянецкія прасніцы]]), хатняе начынне, [[посуд]], [[транспартны сродак|транспартныя сродкі]]. З канца [[XIX ст.]] у [[Народнае дойлідства Беларусі|народным драўляным дойлідстве]] пашырылася [[прапілоўка]], якой аздаблялі [[ліштвы]], [[карніз]]ы, [[ганак|ганкі]] (гл. [[Разьба архітэктурная]]), а таксама [[мэбля|мэблю]]. Разьба па дрэве займаюцца многія народныя майстры, прафесіянальныя і самадзейныя мастакі ([[М. Няхай]], [[М. Свіранаў]], [[М. Рышкевіч]] і інш.). Пашыраны ўсё яе віды. Асаблівую папулярнасць набыла [[драўляная скульптура]] ([[І. Супрунчык]], [[А. Маголін]], [[І. Лізура]], [[А. Лавор]], [[Ф. Максімаў]], [[М. Тарасюк]] і інш.).
 
Утылітарна-дэкаратыўныя вырабы і [[сувенір]]ы ў тэхніцы разьбы па дрэве выпускаюць многія прадпрыемствы [[вытворчасць мастацкіх вырабаў|мастацкай прамысловасці]]. У [[1999]] годзе праведзена 1-е Рэспубліканскае свята-конкурс разьбярства «Дрэва жыцця».