Свен Кнудсан: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
+
Радок 1:
{{Дзяржаўны дзеяч
| беларускае імя =
| арыгінальнае імя =
| партрэт =
| шырыня партрэта =
| подпіс =
| герб =
| подпіс герба =
 
| тытул =
| парадак =
| парадак-жан =
| пад імем =
| сцяг =
| перыядпачатак =
| перыядканец =
| перыяд праўлення =
| папярэднік =
| пераемнік =
| каранацыя =
| адрачэнне =
| наследнік =
| суправіцель1 =
| суправіцель1перыядпачатак =
| суправіцель1перыядканец =
| рэгент1 =
| рэгент1перыядпачатак =
| рэгент1перыядканец =
 
| прэм'ер =
| віцэ-прэзідэнт =
| прэзідэнт =
| манарх =
| губернатар =
| віцэ-губернатар =
| каментар =
 
| дата нараджэння =
| месца нараджэння =
| дата смерці =
| месца смерці =
| пахаваны =
| дынастыя =
| бацька =
| маці =
| муж =
| жонка =
| у шлюбе =
| дзеці =
 
| гады службы =
| прыналежнасць =
| род войскаў =
| званне =
| камандаваў =
| бітвы =
 
| навуковая сфера =
| месца працы =
| вядомы як =
 
| партыя =
| дзейнасць =
| прафесія =
| адукацыя =
| навуковая ступень =
| манаграма =
| рэлігія =
| узнагароды =
| аўтограф =
| Commons =
| сайт =
}}
{{Кнютлінгі}}
'''Свен Кнутсан''' (каля [[1016]]—[[1035]])  — кіраўнік [[Нарвегія|Нарвегіі]] ([[1030]]—[[1035]] гады) у перыяд уваходжання Нарвегіі ў склад англа-дацкай дзяржавы [[Кнуд Вялікі|Кнуда Вялікага]]. Кіраванне Свена адзначылася ўзмацненнем жорсткасці дзяржаўнай адміністрацыі і мецяжамі нарвежцаў супраць дацкай улады.
 
Свен быў старэйшым незаконнанароджаным сынам [[Кнуд Вялікі|Кнуда Вялікага]], караля [[Англія|Англіі]], [[Данія|Даніі]] і [[Нарвегія|Нарвегіі]], і [[Эльфгіфу Нартгемптанская|Эльфгіфу Нартгемптанскай]], дачкі Эльфгельма, [[элдармен]]а [[Нартумбрыя|Нартумбрыі]].
 
У [[1030]] годзе юны Свен быў прызначаны сваім бацькам намеснікам Нарвегіі. Верагодна, Кнуд планаваў пасля сваёй смерці падзяліць тэрыторыю сваёй дзяржавы паміж Свенам і сваім законным сынам [[Хардэкнуд]]ам, пакінуўшы першаму Нарвегію, а другому — Англію і Данію. Незадоўга да прыбыцця Свена ў Нарвегію яе прастол паспрабаваў захапіць [[Олаф II Святы|Олаф Святы]], былы нарвежскі кароль, зрынуты Кнудам Вялікім. Але войскі Олафа пацярпелі паражэнне ў [[бітва пры Стыкластадзіры|бітве пры Стыкластадзіры]], а сам прэтэндэнт быў забіты. Гэта дазволіла Свену зацвердзіцца ў Нарвегіі.
 
Вялікі ўплыў на Свена і яго палітыку ў Нарвегіі аказвала яго маці Эльфгіфу Нартгемптанская. Яна фактычна кіравала краінай ад імя свайго сына. Эльфгіфу і Свен працягвалі курс Кнуда Вялікага на ўмацаванне цэнтральнай улады, спрабуючы ўвесці ў Нарвегіі дзяржаўную сістэму па дацкім узоры. Былі павышаны падаткі, уведзены новыя павіннасці сялян на карысць караля, а таксама сталі больш жорсткім пакаранні за шэраг крымінальных злачынстваў супраць дзяржавы і грамадскага парадку. Гэта выклікала абурэнне нарвежцаў. У краіне ўзнік і стаў хутка распаўсюджвацца культ Святога Олафа, кіраванне якога цяпер успаміналі з падзякай, і рух за аднаўленне старажытнай нарвежскай каралеўскай дынастыі супраць дацкай узурпацыі. Паўстанне супраць Свена ўзначаліў [[Тругві Прэтэндэнт]], які назваў сябе сынам караля [[Олаф I Тругвасан|Олафа Тругвасана]] і ірландскай каралевы Гіды (Гюды), але неўзабаве Прэтэндэнт быў разбіты. У [[1033]] годзе Свен і яго маці былі вымушаны бегчы з [[Тронхейм]]а на поўдзень краіны. Каля двух гадоў ім яшчэ ўдавалася падтрымліваць уладу Даніі ў Паўднёвай Нарвегіі, аднак у [[1035]] годзе, незадоўга да смерці Кнуда Вялікага, у краіну вярнуўся [[Магнус I Высакародны|Магнус Высакародны]], сын Олафа Святога, які адразу быў прызнаны каралём. Свен і Эльфгіфу былі выгнаны з Нарвегіі. Па шляху ў Англію Свен Кнутсан сканаў.
Радок 19 ⟶ 92:
| years = [[1030]] — [[1035]]}}
{{end box}}
 
{{зноскі}}
{{Каралі Нарвегіі}}
 
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Каралі нарвежскія]]
[[Катэгорыя:Англасаксонскі перыяд]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1035 годзе]]
[[Катэгорыя:Пазашлюбнае нашчадства манархаў Даніі]]
[[Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы XI стагоддзя]]