Стэфан Андрэевіч Збаражскі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
+
Радок 1:
{{Дзяржаўны дзеяч
'''Стэфан Андрэевіч Збаражскі''' (каля [[1518]] — {{ДС|||1585}}) — дзяржаўны дзеяч [[ВКЛ]], [[ваявода троцкі]] ([[1566]]–[[1585]]), [[кашталян троцкі]] ([[1564]]–[[1566]]), [[ваявода віцебскі]] ([[1555]]–[[1564]]).
| беларускае імя =
| арыгінальнае імя =
| партрэт =
| шырыня партрэта =
| подпіс =
| герб =
| подпіс герба =
 
| тытул =
| парадак =
| парадак-жан =
| пад імем =
| сцяг =
| перыядпачатак =
| перыядканец =
| перыяд праўлення =
| папярэднік =
| пераемнік =
| каранацыя =
| адрачэнне =
| наследнік =
| суправіцель1 =
| суправіцель1перыядпачатак =
| суправіцель1перыядканец =
| рэгент1 =
| рэгент1перыядпачатак =
| рэгент1перыядканец =
 
| прэм'ер =
| віцэ-прэзідэнт =
| прэзідэнт =
| манарх =
| губернатар =
| віцэ-губернатар =
| каментар =
 
| дата нараджэння =
| месца нараджэння =
| дата смерці =
| месца смерці =
| пахаваны =
| дынастыя =
| бацька =
| маці =
| муж =
| жонка =
| у шлюбе =
| дзеці =
 
| гады службы =
| прыналежнасць =
| род войскаў =
| званне =
| камандаваў =
| бітвы =
 
| навуковая сфера =
| месца працы =
| вядомы як =
 
| партыя =
| дзейнасць =
| прафесія =
| адукацыя =
| навуковая ступень =
| манаграма =
| рэлігія =
| узнагароды =
| аўтограф =
| Commons =
| сайт =
}}
'''Стэфан Андрэевіч Збаражскі''' (каля [[1518]]  — {{ДС|||1585}})  — дзяржаўны дзеяч [[ВКЛ]], [[ваявода троцкі]] ([[1566]][[1585]]), [[кашталян троцкі]] ([[1564]][[1566]]), [[ваявода віцебскі]] ([[1555]][[1564]]).
 
== Біяграфічныя звесткі ==
Паходзіў з княжацкага роду [[Род Збаражскіх|Збаражскіх]]. Сын Андрэя Сямёнавіча Збаражскага. Каралеўскі дваранін, ваявода віцебскі ў 1555—1564, троцкі кашталян ў 1564—1566 і ваявода з 1566; дзяржаўца жосленскі з 1574, самілішскі, рудніцкі, дарсунішскі.
 
Пакроўскі Ф. у кнізе «Археологическая карта Виленской губернии» (Вильна, 1893) прыводзіць наступныя звесткі: ''"«м. Кобыльники...Кобыльники… В церковном архиве хранится подлинная фундушевая запись 1551г1551 г., данная кн. Збаражским"»''<ref>Покровский Ф. Археологическая карта Виленской губернии. - — Вильна, 1893.- С.32.</ref>''.''
 
У [[1555]]—[[1556]] С. Збаражскі ўзначальваў вялікае пасольства ў [[Масква|Маскву]].
 
Каля 1560 збудаваў замак і заснаваў горад у Суражы. Дзякуючы шлюбу з Г.  Я.  Забярэзінскай атрымаў маёнткі Боцькі, Дубна, Кнарыды, Міжрэчча, частку Забярэззя, Волму, Бакшты і інш. 2-я жонка, княгіня Н.  М.  Заслаўская, прынесла яму маёнткі Цяцерын, Пацкава, Кабыльнік. 3-я жонка  — Д. Фірлей. Ад гаспадара атрымаў маёнткі Краснае Сяло, Гегужын, Жэймы. Валодаў часткай Збаража і інш. на Украіне.
 
У [[1569]]  — адзін з нямногіх прыхільнікаў [[Люблінская унія|Люблінскай уніі]] сярод буйных дзеячаў [[ВКЛ]]. Разам з [[Астафій Багданавіч Валовіч|Астафіям Валовічам]] камандаваў пехотай пад [[Полацк]]ам. "«Попис войска литовского 1567 года"» адлюстроўвае наступныя ўладанні Стэфана Збаражскага:<blockquote>''"«Воевода Троцкий. Месеца октебря 16 дня. Князь Стефан Збаражский, воевода Троцкий, ставил почту з ымений своих - — з Межиреча в повете Берестейской коней тридцать деветь; з Ожговец и Белозерек в повете Кремяницком коней двадцать чотыры; з Забрезья, з Груздова, з Олян, с Кобыльник, з Жирович, з Нарочи, з Узлы, з Рабыни, з Нивок в повете Ошменском коней з них тридцать семь; а з ыменья в повете Менском - — з Ыли, з Селищ, з Молодечна, з Месоты, з Нового Двора, з Волмы, з Бакшт, з Лютина, с тых имений, в повете Менском лежачих, коней двадцать и шесть; с Тетерына в повете Оршанском коней десеть; а з ымений в повете Виленском - — з Судерви, з Овесник, з Мушик три кони; а з ыменья Кгекгужина, з Жейм, з Пашкутишок, в повете Троцком коней осм; а з ыменья Южинт в повете Вилкомирском коней три; а з ыменья Жеймел[ь] у повете Упицком коней осмънадцать; а з ыменья Бабич в повете Мозырском коней пять. Всих имений вышей описанных тридцать. Зо всих тых именей, яко есть вышей описано, ставил всего почту коней сто семдесят три. Его ж милость при том почте ставим всих драбов осмъдесят чотыри з ручницами, з рогатинами"»''<ref>Литовская Метрика. Отдел первый. Часть третья: Книги публичных дел. Переписи войска Литовского/ Русская историческая библиотека, издаваемая императорскою Археографическою комиссиею. Т.33. - — Петроград, 1915. - — С.443.</ref>''.''</blockquote>Першапачаткова [[праваслаўе|праваслаўны]], пазней перайшоў у [[кальвінізм]], а перад смерцю  — у [[каталіцтва]]. У 1552 ён спрыяў заснаванню кальвінскага збору ў [[Віцебск]]у.
 
== «Дзённік літоўскіх паслоў» ==
У творы, які мае ўмоўную назву «Дзённік літоўскіх паслоў», перададзены падзеі дыпламатычнай місіі. Разгортванне падзей пачынаецца з моманту прыезду пасольства ВКЛ на землі Маскоўскага княства, паведамленнем пра час  — [[7 студзеня]] 1556, і пералікам кіраўнікоў пасольскай місіі з указаннем іх пасадаў. Апавяданне вядзецца ў асноўным ад імя «нас», г.зн., кіраўнікоў пасольства, за выключэннем аднаго выпадку, дзе аўтар гаворыць ад сваёй асобы: «Таго ж дня, у аўторак, прыставы былі на абедзе ў мяне, старэйшага пасла, князя Стафана Андрэевіча Збаражскага, ваяводы віцебскага. I там усе паслы разам абедалі і віталі прыставаў паводле нашага звычаю, што яны ад нас з удзячнасцю прымалі. Добра падпіўшы, яны падзякавалі нам і паехалі».
 
Дамінанта апавядальнасці  — часава-храналагічныя прывязкі, што выяўляецца ў паведамленнях пра дні тыдня і чыслы падзеяў. Прасторавыя параметры ў мастацкай тканцы твора выяўляюцца праз фіксаванне геаграфічных і тапанімічных каардынатаў. У «Дзённіку літоўскіх паслоў» фігуруюць звыш дзесяці персанажаў, прычым усе яны  — гістарычныя асобы: маскоўскі князь [[Іван IV Грозны]], баяры Якаў Салтыкоў-Марозаў, Міхайла Марозаў, Іван Варанцоў, Фёдар Сукін, пісар Іван Віскаваты. Аўтар аддае перавагу функцыянальнаму прынцыпу абмалёўкі персанажаў: называюцца іх учынкі, дзеянні, пасады. Зрэдку сустракаюцца мастацкія дэталі, партрэты, апісанні вопраткі, фізіягнамічныя асаблівасці (характарыстыкі голасу, вачэй, твару, жэстаў і інш.).
 
Сярод галоўных сюжэтна-кампазіцыйных кампанентаў «Дзённіка літоўскіх паслоў»  — сцэны аўдыенцый у Крамлі. Яны ўключаюць наступныя топікі  — прыезд прыставаў да вялікіх паслоў і запрашэнне ў Крэмль, праезд брамы (сцэна ля слупоў), сустрэча ў сенцах перад палацам князя з пералікам баяраў, якія выйшлі насустрач, рытуальнае прадстаўленне вялікаму князю паслоў, ветлівае запрашэнне ад манарха заняць адпаведнае месца на [[Лава, мэбля|лаве]] насупраць ад яго, нарэшце, прапа-нова баярына-дыпламата Івана Віскаватага ад імя манарха перайсці ў палату для вядзення перамоў. Спецыфічная, бадай, толькі сцэна першай аўдыенцыі, якая ўключае цалаванне пасламі рукі вялікага князя, дыялог з ім пра яго здароўе, дазвол князя чыніць пасольства, паднашэнне падарункаў, ласкавае запрашэнне з боку князя сталавацца ў яго, вячэра ў гонар паслоў.
 
У «Дзённіку літоўскіх паслоў» некалькі сцэн перамоў паміж пасламі ВКЛ і маскоўскімі баярамі. Аўтар фіксуе ўдзельнікаў дыскусій з абодвух бакоў, перадае асноўныя прамовы, змест пытанняў, якія абмяркоўваліся. Галоўны прадмет перамоў  — падпісанне артыкулаў перамір'я паміж дзвюма краінамі. У якасці прадмета абмеркавання ў творы выступаюць і другасныя з'явы, што былі звязаныя з бяспекай і побытам вялікіх паслоў у Маскве.
 
Каларытна пададзеныя ў творы сцэны пажару ў Маскве, збіццё возчыкаў памежнікамі пры ўездзе ў Крэмль, падпісанне перамір'я паміж Маскоўскай дзяржавай і Вялікім Княствам Літоўскім.
 
«Дзённік літоўскіх паслоў»  — адзін з першых твораў старажытнабеларускай літаратуры, дзе шырока выкарыстоўваюцца дыялогі і маналогі як кампаненты мастацкага твора. Усяго ў «Дзённіку літоўскіх паслоў» 10 прамоў паслоў, 5 маналогаў вялікага князя маскоўскага, 12 прамоў прыставаў, 8 маналогаў маскоўскіх баяраў, з якіх 6  — безасабовыя і 2  — персаніфікаваныя. Найбольш значная з персаніфікаваных баярскіх прамоў  — гэта прамова Якава Салтыкова-Марозава ў час першай аўдыенцыі паслоў у вялікага князя. Паводле зместавага аб'ёму частка з іх  — гэта сціслыя адказы або запытанні, аднасказавыя паводле формы, іншыя  — разгорнутыя полісемантычныя тэкставыя адзінкі. Спецыфіка дыялогаў і маналогаў у тым, што яны відавочна скарочаныя: аўтар падае толькі галоўнае, сутнасць. У выніку аповед не заўсёды поўны, часам як бы разарваны. Перадаюцца дэталі, адметнасці паводзін і манеры ўдзельнікаў дыялога. Дыялогі, відавочна, узнаўляліся аўтарам паводле ўспамінаў з выкарыстаннем пратакольных запісаў. Мова іншаземцаў  — маскоўскіх дваранаў  — падаецца ў перакладзе на беларускую.
 
Аўтару ўдалося стварыць натуральнасць дыялогаў. Адзін з шляхоў да гэтага  — ужыванне, побач з ускоснай, простай мовы. Аднак спектр сігнальных дзеясловаў перад простай мовай звужаны. Пісьменнік карыстаецца, як правіла, трыма нейтральнымі формамі: «паведалі», «мовілі», «адказалі». На ўсіх стылістычных узроўнях «Дзённіка літоўскіх паслоў» адчувальны ўплыў пратакольных запісаў, справаводчага дыскурсу, які пераважаў у тагачаснай дыпламатычнай практыцы фіксавання пасольскіх місій.
 
Літаратуразнаўчы аналіз «Дзённіка літоўскіх паслоў» сведчыць пра пісьменніцкія здольнасці С. Збаражскага, валоданне ім літаратурнай мовай.
Радок 32 ⟶ 105:
 
== Літаратура ==
* Старажытная беларуская літаратура (XII-XVII XII—XVII стст.) / Уклад, прадм., камент. І. Саверчанкі  — Мінск: Кнігазбор, 2010.  — («Беларускі кнігазбор»). ISBN 985-6824-43-5
 
{{DEFAULTSORT:Збаражскі Стэфан Андрэевіч}}