Кансервацыя і рэстаўрацыя сценапісу з Фараса: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вікіфікацыя
Радок 24:
Вонкавы бок помнікаў да выдалення са сцен быў прасякнуты тоўстым пластом [[воск]]у з [[Каніфоль|каніфоллю]], на які ў наступстве была прылепленая папяросная папера і японская паліграфічная [[марля]], упрасованая [[прас]]амі<ref name="Jędrzejewska81"/>. Затым карціны былі аддзеленыя ад сцен нажамі і лёзамі разам з пластом [[Тынкоўка|тынкоўкі]] пад імі. Зняты такім чынам сценапіс пераносілі на драўляныя экраны і пакрывалі некалькімі пластамі [[гіпс]]у, ўмацаванага [[пакулле]]м, [[Алюміній|алюмініевай]] сеткай і кратамі з драцяной арматурай. Акрамя таго, у непасрэднай блізкасці ад выявы дадавалі астраўкі гіпсу. Так прыгатаваны помнік загортвалі ў [[Бавоўна|баваўняныя]] пледы<ref name="Jędrzejewska217"/><ref name="Jakobielski51"/><ref>''Galeria Faras im. Profesora Kazimierza Michałowskiego'', рэд. B. Mierzejewska, с. 40.</ref>. Пасля транспарціроўкі на месца задачай кансерватараў было выдаліць пласт воску, каніфолі і гіпсу і перанесці карціну на новы пласт з улікам яе памеру і памеру планаванага для перавозак на міжнародныя выставы транспарту<ref>H. Jędrzejewska, ''[http://digi.ub.uni-heidelberg.de/diglit/bmusvars1966/0095?sid=989de4f233d0e324e88a74f4afdc4fca The conservation of wall-painting from Faras]'', „Bulletin du Musée National de Varsovie”, 3 (1966), с. 217.</ref>.
 
Дэмантаж карцін і іх кансервацыя ў лабараторыі удалечыні ад іх першапачатковага знаходжання былі ў той час абсалютнай навізной. Таму не было агульных рэкамендацый і метадаў работ, а асобныя кансерваторскія майстэрні, якія дзейнічалі у той час у [[Італія|Італіі]], [[Германія|Германіі]] і [[Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік|Савецкім Саюзе]], адрозніваліся адзін ад аднаго па сваёй методыцы. Карціны гэтых краін адрозніваліся па ўзросце і стане захаванасці, былі створаны пры выкарыстанні розных тэхнік (фрэска, ''[[а сэккоal-secco]]'', [[вапна]], [[тэмпера]], [[Алейны жывапіс|алей]]) на іншай паверхні (вапна, камень, цэгла, гліна, [[глей]], дрэва)<ref>H. Jędrzejewska, ''[http://digi.ub.uni-heidelberg.de/diglit/bmusvars1966/0095?sid=989de4f233d0e324e88a74f4afdc4fca The conservation of wall-painting from Faras]'', „Bulletin du Musée National de Varsovie”, 3 (1966), с. 220–227.</ref>. Пры дапамозе аналізаў і наступных тэстаў удалося ўсталяваць першапачатковы метад і тэхніку стварэння сценапісу, а таксама яе сучасны тэхнічны стан. Знітавальным матэрыялам была раслінная [[камедзь]], а самі выявы былі зробленыя на тынкоўцы на базе [[Рака Ніл|нільскага]] глею. Паверхня была прасякнута сумессю воску і каніфолі, пласты фарбы мелі тэндэнцыю да лушчэння і крышэння, тынкоўка была вельмі далікатная, а гіпс, якім яе спрабавалі ўзмацніць падчас падрыхтоўкі да транспартоўкі, дрэнна з ёй злучыўся. Зыходзячы з вынікаў аналізу быў усталяваны базавы план кансервацыі малюнкаў і падрабязная схема іх рэканструкцыі. Перш за ўсё трэба было ўзмацніць арыгінальны пласт тынкоўкі, затым накласці [[Драўнянавалакністыя пліта|драўнянавалакністыя]] пласціны, якія адпавядалі б па форме фрагменту карціны. Злучаную такім чынам дэталь трэба было ўсталяваць у прастакутную жорсткую скрынку, узмоцненую сеткай<ref name="Jędrzejewska217"/>. Так запланаваная праца была праведзена ў 10 этапаў.
 
== Этапы кансерваторскіх работ ==