Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 681:
Пасля заканчэння вайны пачалася праца па пошуку і вяртанню згубленых каштоўнасцей. На чале камісіі стаяў галоўны захавальнік Паўлаўскага палаца пад [[Горад Санкт-Пецярбург|Ленінградам]] [[Анатоль Міхайлавіч Кучумаў|A. M. Кучумаў]], дзякуючы яго кіпучай дзейнасці экспанаты, вывезеныя ў Германію, часткова былі вернуты ў СССР, а ў 1948—1960 гг. — у Мінск. Радзівілаўскі архіў паступіў у [[Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі]], дзе складае асобны фонд (ф. 694), а радзівілаўская бібліятэка паступіла ў фундаментальную бібліятэку АН БССР.
 
Частка мастацкай галерэі была знойдзена пашкоджанай. Аднак тагачаснае кіраўніцтва [[Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь|Міністэрства культуры БССР]] не палічыла значнымі партрэты «''прыгнятальнікаў працоўнага народа''» і ў [[1950]] перадала 63 партрэта Радзівілаў у [[Нацыянальны музей у Варшаве]]<ref name="ЖББ"/>. З 264 карцін былой Нясвіжскай галерэі цяпер на захаванні ў [[Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь|Дзяржаўным мастацкім музеі Беларусі]] толькі 57 карцін.
 
Падобны лёс мела і калекцыя гармат з Нясвіжскага замка. Хоць пасля вайны яна была вернута ў СССР, аднак у 1948 гарматы былі перададзены Польшчы і з гэтага часу захоўваюцца ў [[музей Войска Польскага|музеі Войска Польскага]] ў [[Варшава|Варшаве]]. Усяго у 1950—1960 гадах у Польшчу з музейнага фонду Беларусі было перададзена больша за 80 адзінак захоўвання<ref name="ЖББ"/><ref>Высоцкая Н. Ф. Ценности, переданные Музею истории Великой Отечественной войны в Минске Польской Народной Республикой//Рэстытуцыя культурных каштоўнасцей, праблем вяртання і сумеснага выкарыстання. Юрыдычныя, навуковыя і маральныя аспекты. Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі, якая адбылася ў Мінску пад эгідай UNESCO 19-20 чэрвеня 1997 г. Вяртанне-4. Мн., 1997. С. 112—133.</ref>.
 
Пасля вайны Нясвіжскі замак доўгі час выкарыстоўваўся як санаторый. Практычна ўсе яго памяшканні падчас «''рэканструкцыі''» 1950-х гадоў былі прыстасаваны пад лячэбную ўстанову, і таму тут мала што засталося некранутым. Чарговы раз замак моцна пацярпеў у 1960-я гады, калі ў ім устанаўлівалі паравое ацяпленне, пры гэтым была знішчана большасць кафляных пячэй і камінаў XVIII—XIX стст. У 1980-я гады былі знішчаны яшчэ галандскія кафляныя панэлі XVI—XVII ст., якія захаваліся да гэтага часу, і памяць пра іх захавалася толькі на фотафіксацыі, праведзенай незадоўга да іх знішчэння. Практычна, на мяжы тысячагоддзяў у замку мала што ўцалела з таго, што нагадвала б пра слаўную гісторыю яго гаспадароў{{sfn|Метельский|2011|с=140—142.}}.