Паўліна Вінцэнтаўна Мядзёлка: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 19:
 
== Біяграфія ==
Скончыла Глыбоцкае царкоўнапрыходскае вучылішча. З 1907 у [[Рыга|Рызе]], вучылася на вячэрніх курсах для дарослых. З 1909 у Вільні, займалася ў прыватнай жаночай гімназіі Няздзюравай і Райсмілер. Зблізілася з віленскім беларускім і сацыялістычным рухамі. Увосень 1912, пасля сканчэння гімназіі, накіравалася ў Пецярбург на Вышэйшыя камерцыйныя курсы, якія скончыла ў 1914. У 1913 выканала ролю Паўлінкі ў пецярбургскай прэм'еры п'есы Я. Купалы. Падчас [[1СВ|1-ай сусветнай вайны]] ў эвакуацыі ў Царыцыне. З восені 1916 у Петраградзе сакратар [[Беларускае таварыства ў Петраградзе па аказанні дапамогі пацярпелым ад вайны|Беларускага камітэта дапамогі ахвярам вайны]]. У 1917 працавала ў Кіеве (Саюз гарадоў). У кастрычніку 1917 па дамоўленасці з княгіняй [[Магдалена Радзівіл|Магдаленай Радзівіл]] арганізавала беларускую школу ў в. Жорнаўка Ігуменскага пав. Пасля таго, як у сакавіку 1918 школа была закрыта, перабралася ў [[Мінск]]. Працавала настаўніцай, удзельнічала ў пастаноўках [[Першае беларускае таварыства драмы і камедыі|Першага таварыства беларускай драмы і камедыі]]. Наведвала Вільню і Гродна. З 1918 выступала ў друку з вершамі. З вясны 1919 інспектар беларускіх школ, кіраўнік [[Грамада беларускай моладзі ў Горадні|Грамады беларускай моладзі і драматычнага гуртка ў Гродне]]. 20.7.1919 арыштавана польскімі ўладамі за ўдзел у выданні газеты [[Родны край, 1919|«Родны край»]] (Гродна), дзе, дарэчы, і друкавалася. З пачатку 1920 у Мінску, кіравала беларускай жаночай школай. Зноў арыштавана разам з мужам [[Т. Грыб]]ам польскімі ўладамі ў маі 1920. Перад наступленнем Чырвонай Арміі вывезена ў Варшаву, сядзела ў турме Вронкі на Пазнаншчыне. Пасля вызвалення накіравана на жыхарства ў [[Лодзь]] з забаронай пераязджаць на «ўсходнія крэсы». Па падробных дакументах выехала ў Вільню, потым (у лютым 1921) трапіла ў Літву. У Коўне займалася выданнем агітацыйнай літаратуры, накіраванай супраць польскай акупацыі Заходняй Беларусі. Друкавалася ў газеце «Сялянская доля». З восені 1921 па прапанове [[Ц. Гартны|Ц. Гартнага]] працавала ў выдавецкім аддзеле пры савецкім пасольстве ў Берліне. У 1922 пераехала ў Латвію, выкладала ў беларускай гімназіі ў Дзвінску (цяпер [[Даўгаўпілс]]). У маі 1924 арыштавана латышскімі ўладамі разам з іншымі выкладчыкамі. Апраўдана судом у красавіку 1925. 22.5.1925 разам з братам прыехала ў [[БССР]]. Працавала ў сектары мастацтва [[Інбелкульт]]а. У 1927—1930 выкладала беларускую мову ў [[БеларускаяБеларускай сельскагаспадарчаяакадэміі акадэмія|Горацкайсельскай сельскагаспадарчайі акадэміі]лясной гаспадаркі( г.Горкі)]. Арыштавана [[ДПУ БССР]] 18.7.1930 па справе «[[Саюз вызвалення Беларусі, справа|Саюза вызвалення Беларусі]]»; выслана ў Казань. З восені 1932 выкладала рускую мову і літаратуру ў адной з маскоўскіх школ. Улетку 1947 пераехала ў [[Будслаў]]. Да 1958 працавала настаўніцай. У Будславе напісала свой найбольш значны твор — мемуары «Сцежкамі жыцця», якія ў фрагментах пачалі друкавацца з 1958 (асобным выданнем выйшлі ў 1974; ч. 2 надрукавана ў 1993). Заслужаны дзеяч культуры Беларусі (1966).
 
== Творы ==