Хуан Мануэль Сантас: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 29:
| вікісховішча = Juan Manuel Santos
}}
'''Хуан Мануэль Сантас Кальдэрон''' ({{lang-es|Juan Manuel Santos Calderón}}; [[10 жніўня]] [[1951]], [[Багата]]) — прэзідэнтдзяржаўны дзеяч [[Калумбія|Калумбіі]], які з'яўляецца дзеючым [[Прэзідэнт Калумбіі|прэзідэнтам краіны]] з 7 жніўня 2010 года, былыі міністрлаўрэатам нацыянальнай[[Нобелеўская абароныпрэмія Калумбііміру|Нобелеўскай прэміі міру]] 2016 года.
 
Эканаміст па прафесіі і журналіст па родзе дзейнасці, з'яўляецца членам заможнай і ўплывовай сям'і Сантас, якая з 1913 мела большасць акцыянераў газеты «[[Эль Цьемпа, Калумбія|Эль Цьемпа]]» ({{lang-es|«El Tiempo»}}) да яе продажу рэдакцыі «[[Планета Дэ-Агастыні]]» ({{lang-es|«Planeta DeAgostini»}}) у 2007 годзе. Неўзабаве пасля заканчэння [[Канзаскі ўніверсітэт|Канзаскага ўніверсітэта]] стаў эканамічным дарадцам у Нацыянальнай арганізацыі вытворцаў кавы Калумбіі і дэлегатам Міжнароднай арганізацыі кавы ў Лондане, дзе таксама наведваў Лонданскую школу эканомікі. У 1981 годзе быў прызначаны намеснікам дырэктара «Эль Цьемпа» і стаў яе дырэктарам праз два гады.
 
У 1991 годзе прэзідэнтам Сесарам Гавірыям Трухільям быў прызначаны першым міністрам знешняга гандлю Калумбіі. Працаваў над пашырэннем міжнароднага гандлю Калумбіі і над стварэннем розных устаноў для гэтай мэты, у тым ліку «Proexport», «Bancoldex» і «Fiducoldex». У 200 годзе прэзідэнтам Андрэсам Пастранам Арангам быў прызначаны міністрам фінансаў і дзяржаўнага крэдыту.
 
Займаў бачнае становішча ў адміністрацыі прэзідэнта Альвары Урыбэ. У 2005 годзе стаў адным з заснавальнікаў і ўзначаліў [[Сацыяльная партыя нацыянальнага адзінства|Сацыяльную партыю нацыянальнага адзінства]], ліберальна-кансерватыўнай партыйнай кааліцыі, якая падтрымлівала прэзідэнта Урыбэ і яго спробы дамагчыся канстытуцыйнай рэформы, каб мець магчымасць балатавацца на другі тэрмін. У 2006 годзе пасля таго, як Урыбэ быў пераабраны, а партыя атрымала большасць месцаў у абедзвюх палатах Кангрэса, быў прызначаны міністрам нацыянальнай абароны і працягваў абараняць палітыку бяспекі прэзідэнта, прыняўшы моцную і валявую пазіцыю супраць Рэвалюцыйных узброеных сілаў Калумбіі (ФАРК) і іншых партызанскіх груп на тэрыторыі краіны.
 
20 чэрвеня 2010 года стаў прэзідэнтам краіны ў выніку двух тураў галасавання на выбарах, перамогшы Антанаса Мокуса з Зялёнай партыі і ўступіўшы на пасаду 7 жніўня 2010 года ў разгар дыпламатычнага крызісу з Венесуэлай, які хутка быў вырашаны. У 2016 годзе стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру за перамовы аб заключэнні мірнай дамовы з партызанамі, нягледзячы на няўдалы рэферэндум, праведзены па гэтым пытанні.
 
== Біяграфія ==