Якуб Колас: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 28:
 
=== Маладосць ===
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і Міхала КазіміравічаКанстанцінавіча і [[Ганна Юр'еўна Міцкевіч|Ганны Юр'еўны (народжаная Лёсік)]] з вёскі [[Вёска Мікалаеўшчына, Стаўбцоўскі раён|Мікалаеўшчына]] (цяпер за 12 км ад [[горад Стоўбцы|Стоўбцаў]]). З 13-ці іх дзяцей да сталага веку дажыла толькі 9. Бацька быў [[ляснік]]ом у радзівілаўскіх уладаннях, маці — займалася гаспадаркай. Неўзабаве па нараджэнні Ко́стуся, так звалі Канстанціна дома, сям'я пераехала ва ўрочышча Ласток (або [[Сухошчына]]), потым, у 1890—1904 гадах, Міцкевічы жылі ў леснічоўцы Альбуць паблізу Мікалаеўшчыны.
Значна ўплыў на Костуся дзядзька па бацьку — Антось, ён абудзіў у падлетку цікавасць да літаратуры. Костусь сам навучыўся рускай грамаце, а дзве зімы яго разам са старэйшымі братамі навучаў хлопчык-дарэктар. Скончыў 2-гадовае Мікалаеўшчынскае народнае вучылішча (1894). Наступныя тры гады жыў у Альбуці, дапамагаў на гаспадарцы бацькам, шмат чытаў, рыхтаваўся да паступлення ў настаўніцкую семінарыю.