Розніца паміж версіямі "Сонечнае зацьменне"

 
== Назіранні ==
[[Файл:Nils van der Burg - eclipse and pin-hole (by-sa).jpg|thumb|Шматлікія адлюстраванні сонечнага зацьмення на Зямлі ў цені лісця дрэў, атрыманыя з прычыны эфекту камеры-абскуры, які ствараецца святлом,калі штосвятло праходзіць праз маленькія зазорышчыліны паміжміж лісцем.]]
Сонечнае зацьменне з'яўляецца [[прыродная з'ява|прыроднай з'явай]], але ў некаторых старажытных цывілізацыях і цяперашніх культурах сонечнае зацьменне звязвалі з [[звышнатуральнае|звышнатуральнымі прычынамі]] і лічылі благім знакам. Поўнае сонечнае зацьменне можа напужаць людзей, незнаёмых з [[астраномія|астранамічным]] тлумачэннем з'явы, паколькі Сонца знікае проста ўсярэдзіне дня, а неба пры поўным зацьменні цямнее за некалькі хвілін і становяцца бачнымі планеты і зоры.
 
Поўныя сонечныя зацьменні дазваляюць назіраць [[Сонечная карона|карону]] і бліжэйшыя наваколлі Сонца, што ў звычайных умовах вельмі абцяжарана (хоць з 1996 года [[астраном]]ы атрымалі магчымасць пастаянна аглядаць наваколлі нашай зоркі дзякуючы працы спадарожніка SOHO ({{lang-en|Solar and Heliospheric Observatory}} — сонечная і геліясферная абсерваторыя). Французскі навуковец П'ер Жансен падчас поўнага сонечнага зацьмення ў [[Індыя|Індыі]] 18 жніўня 1868 г. упершыню даследаваў [[Храмасфера|храмасферу]] Сонца і атрымаў спектр новага хімічнага элемента. Гэты элемент назвалі ў гонар Сонца — [[Гелій|геліем]]<ref>{{артыкул|аўтар= Kochhar, R. K.|загаловак= French astronomers in India during the 17th — 19th centuries|спасылка=http://articles.adsabs.harvard.edu//full/1991JBAA..101...95K/0000099.000.html|аўтар выдання=|выданне= Journal of the British Astronomical Association|год= 1991|выпуск=|volume= 101|нумар= 2|pages= 95—100|isbn=|мова=en}}</ref>. У 1882 годзе, 17 мая, падчас сонечнага зацьмення назіральнікамі з Егіпта была заўважаная камета, што пралятала паблізу Сонца<ref name="Marsden1967">{{cite journal|last=Marsden|first=Brian G.|title=The sungrazing comet group|journal=The Astronomical Journal|volume=72|issue=9|pages=1170—1183|bibcode=1967AJ.....72.1170M|year=1967|doi=10.1086/110396}}</ref>.
 
[[Файл:2008-08-01_Solar_eclipse_progression.jpg|thumb|Сонечнае зацьменне ([[Новасібірск]], 1.8.2008), пачарговыя моманты з інтэрваламі 3 мінуты]]
Пры назіранні частковага зацьмення ці прамежнай фазы поўнага зацьмення трэба выкарыстоўваць адмысловыя прылады для назірання, паколькі просты позірк на Сонца з'яўляецца небяспечным, але можна глядзець на Сонца ў часе поўнага зацьмення Сонца Месяцам.