Хардкор (панк-рок): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{вызн|1=Хардкор}}<ref>[http://www.euroradio.fm/by/387/audiopatio/13379/?tpl=208 Euroradio.fm: "Аўдыёпатыя. Хварэем на Punk" - ужыванне панятку ў беларускай мове]: "Гэтая з’ява раскалола панк на пост-панк, які прэтэндаваў на больш тонкі густ, новую хвалю панка, якая арыентавался на папулярнасць, і хардкор, які проста зрабіў форму віруса больш цяжкой і хуткай."</ref>, {{вызн2|1=hardcore}}<ref>[http://nchas.iatp.by/arhiv/8/artyk/26.html "Новы час", N.R.M. "Дом культуры" - ужыванне панятку ў беларускай мове]: "З музычнага пункту гледжання альбом «Дом культуры» з’яўляецца лагічным працягам альбома «Тры чарапахі» ды арыентаваны на самыя сучасныя стылістычныя адгалінаванні гітарнага new-metal, hardcore, grunge, industrial,.."</ref> ({{lang-en|Hardcore punk}}), накірунак панк-року, які з'явіўся ў [[ЗША]] ў апошнія гады [[1970-я|1970-ых]]. Гук хардкору платнейшы, цяжэйшы і больш хуткі за ранейшы панк-рок.<ref>American Hardcore: A Tribal History. Feral House. ISBN 0922915717.</ref> Кампазіцыі кірунку хардкор звычайна кароткія, хуткія і гучныя; сярод тэм, якія закранаюцца ў хардкор-кампазіцыях - straight edge, палітыка, персанальная свабода, жорсткасць, сацыяльнае адчужджэнне, вайна і хардкор сам па сабе.
 
З хардкору вылілося колькі кірункаў музыкі, і якія з іх атрымалі значную вядомасць, напрыклад melodic hardcore{{крыніца?}}, metalcore{{крыніца?}}, sludge metal{{крыніца?}}, thrash metal{{крыніца?}}.
 
==Гісторыя==
У [[Амерыка|Амерыцы]], хардкор з'явіўся адначасова па розных гарадах у пачатку 1980-ых, з найбольш заўважнымі цэнтрамі ў Каліфорніі, Вашынгтоне (вокруг Калумбія), Чыкага, Нью-Ёрк-Сіці, Мічыгане, Ванкуверы, Таронта і Бостане.
 
Дакладна невядомае паходжанне англамоўнага панятку ''hardcore punk''. Музычны акт [[D.O.A.]] з Ванкувера папулярызаваў гэты панятак, выпусціўшы ў 1981 годзе альбом з назвай ''Hardcore'81''. Але да, прыкладна, 1983-га году панятак ''hardcore'' выкарыстоўваўся спарадычна і часцей з мэтай апісання (напрыклад, у выразах тыпу ''hardcore show'' ("цяжкае шоу"{{крыніца?}})).
 
Ранейшыя выканаўцы хардкору не мелі доступу да высакаякаснай студыйнай тэхнікі. Ранні хардкор вытвараўся згодна з эстэтыкай Do It Yourself. Кампазіцыі тае пары запісваліся з дапамогай чатырохканальнага магнітафону, аўдыёпрадукцыя распаўсюджвалася на канцэртах або поштай. Весткі аб канцэртах хардкору распаўсюджваліся ў памножаных з дапамогай капіявальнага апарата zine'аў, радыёпраграм, а таксама развешваннем постэраў на сцянах у горадзе ці тэлефонных будках. Ранейшыя фанаты хардкору апраналіся ў стылі ''dressed-down''.